Банжул
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Банжул | |
| Banjul | |
| Першыя згадкі: | 1816 |
| Акруга: | Банжул |
| Плошча: | 12 км² |
| Насельніцтва (2003) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
34 828 2902 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 13°28′ пн. ш. 16°36′ з. д. / 13.467° пн. ш. 16.6° з. д.Каардынаты: 13°28′ пн. ш. 16°36′ з. д. / 13.467° пн. ш. 16.6° з. д. |
|
Банжул на мапе Гамбіі
Банжул
|
|
Банжул (па-ангельску: Banjul) — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Гамбіі, які знаходзіцца на высьпе Банжул, у вусьці ракі Гамбія ў Атлянтычны акіян. Насельніцтва налічвае каля 35 тыс. чалавек, разам з прыгарадамі 523 тыс. чалавек.
Горад быў заснаваны ў 1816 годзе як вайсковае ўмацаваньне і цэнтар гандлю рабамі. Першапачатковая назва была Батэрст у гонар міністра Вялікабрытаніі па справах калёніяў. 18 лютага 1965 году горад стаў сталіцай незалежнай Гамбіі. У 1973 годзе назва была замененая на сучасную, якая азначае «бамбук».
У горадзе знаходзіцца самы вялікі порт краіны, міжнародны аэрапорт, які зьяўляецца аварыйным портам для амэрыканскіх Шатлаў.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Банжул — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў