Габаронэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Габаронэ
Габаронэ
Горад з: 1966
Акруга: Паўднёва-ўсходняя
Насельніцтва: 208 411
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 24°39′29″ пд. ш. 25°54′44″ у. д. / 24.65806° пд. ш. 25.91222° у. д. / -24.65806; 25.91222Каардынаты: 24°39′29″ пд. ш. 25°54′44″ у. д. / 24.65806° пд. ш. 25.91222° у. д. / -24.65806; 25.91222
Габаронэ на мапе Батсваны
Габаронэ
Габаронэ
Габаронэ
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Габаронэсталіца і самы вялікі горад Батсваны, адначасова сталіца Паўднёва-ўсходняй акругі. Колькасьць жыхароў 208 тыс. чалавек. Назва паходзіць ад імя мясцовага кіраўніка XIX стагодзьдзя.

Горад Габаронэ атрымаў статус сталіцы замест Мафэкінга, былой сталіцы Бэчуалэнду. Горад разьмешчаны на вышыні 1100 м. Сярэдняя тэмпэратура студзеня 12°С, ліпеня 24°С. Штогод выпадае 500 мм ападкаў.

Горад мае выцягнуты выгляд з поўначы на поўдзень уздоўж чыгункі. З захаду на ўсход яго перасякае бульвар, які злучае вакзал з аэрапортам.

Новая сталіца вырасла на месцы невялікага паселішча за тры гады. Былі пабудаваны ўрадавыя ўстановы, электрастанцыя, бальніца, школы і г. д.

У наш час Габаронэ адзін з самых хутка разьвіваючыхся гарадоў Афрыкі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Габаронэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў