Харарэ
| Харарэ | |||||
| Harare | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1890 | ||||
| Горад з: | 1935 | ||||
| Правінцыя: | Харарэ | ||||
| Вышыня: | 1490 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва: | 1 600 000 (2006) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+1 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 17°51′50″ пд. ш. 31°1′47″ у. д. / 17.86389° пд. ш. 31.02972° у. д.Каардынаты: 17°51′50″ пд. ш. 31°1′47″ у. д. / 17.86389° пд. ш. 31.02972° у. д. | ||||
|
Харарэ на мапе Зымбабвэ
Харарэ
|
|||||
| hararecity.co.zw | |||||
Хара́рэ (па-ангельску: Harare, да 1982 году — Солсбэры) — сталіца і самы вялікі горад Зымбабвэ, таксама мае статус правінцыі. Знаходзіцца ў паўночнай частцы краіны. Адначасова зьяўляецца сталіцай акругі Харарэ. Насельніцтва налічвае 1,6 млн чалавек, разам з прыгарадамі 1,8 млн.
Горад зьяўляецца цэнтрам гандлю тытунём, маісам, бавоўнай і цытрусамі. Ёсьць прадпрыемствы тэкстыльнай, мэталюргічнай і хімічнай прамысловасьці, недалёка ад гораду знаходзяцца залатыя шахты. У выніку таго, што Харарэ знаходзіцца на вышыні 1483 мэтры над узроўнем мора клімат гораду мяккі, не сьпякотны.
У пяці кілямэтрах на поўнач ад гораду знаходзіцца Ўнівэрсытэт Зымбабвэ, самая вялікая і прэстыжная навучальная ўстанова краіны.
[рэдагаваць] Гісторыя
Ангельскія вайскоўцы, пад кіраўніцтвам Сэсыля Родэса, збудавалі на месцы будучага Харарэ вайсковы форт у 1890 годзе. Яны назвалі яго Форт Солсбэры, у гонар маркіза Солсбэры, брытанскага прэм’ер-міністра. Да 1897 году форт пераўтварыўся ў паселішча, у 1935 годзе паселішча пераўтварылася ў горад, які стаў сталіцай Фэдэрацыі Радэзіі і Ньясалэнду з 1953 да 1963 году. Пасьля гэтага Харарэ — сталіца незалежнай Радэзіі, а з 1980 — Зымбабвэ. 18 красавіка 1982 году назва гораду была зьмененая з Солсбэры. Зьмена назвы адбылася пад час сьвяткаваньняў незалежнасьці Зымбабвэ. Адзін з уладароў шона запатрабаваў зьмены назвы гораду, з прычыны яе эўрапейскага паходжаньня і замены на шонскую назву «Haarari», што азначае «Ён ня сьпіць».
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Харарэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула пра Зымбабвэ. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|
|
|
|---|---|
| Сталіцы Афрыкі | |
|---|---|
|
Абуджа · Адыс-Абэба · Акра · Альжыр · Антананарыва · Асмара · Бамака · Бангі · Банжул · Бісаў · Бразавіль · Бужумбура · Вікторыя · Габаронэ · Дадома · Дакар · Джыбуці · Каір · Кампала · Кігалі · Кіншаса · Конакры · Лібрэвіль · Лілонгвэ · Ломэ · Лусака · Луанда · Магадзішу · Маляба · Манровія · Мапуту · Мароні · Масэру · Мбабанэ · Найробі · Нджамэна · Ніамэі · Нуакшот · Порт Луі · Порта-Нова · Прая · Прэторыя · Рабат · Сан-Тамэ · Трыпалі · Туніс · Уагадугу · Ўіндгук · Фрытаўн · Харарэ · Хартум · Ямусукра · Яундэ
|
|
| іншыя тэрыторыі | |
| сталіцы непрызнаных дзяржаваў | |