Зымбабвэ
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
|
|||||
| Нацыянальны дэвіз: "Unity, Freedom, Work" (Адзінства, Воля, Праца) | |||||
| Афіцыйная мова | ангельская | ||||
| Сталіца | Харарэ | ||||
| Найбуйнейшы горад | Харарэ | ||||
| Урад | рэспубліка Роберт Мугабэ Джосэф Мсыка |
||||
| Плошча - Агульная - % вады |
60-е месца ў сьвеце 390 757 км² 1 |
||||
| Насельніцтва - Агульнае (2005) - Шчыльнасьць |
68-е месца ў сьвеце 13 010 000 33/км² |
||||
| СУП - Агульны (2005) - на душу насельніцтва |
94 месца ў сьвеце 30,581 млрд.$ 2 607 $ |
||||
| Валюта | Зымбабвійскі даляр (ZWD) |
||||
| Часавы пас - улетку |
CAT (UTC+2) +2 (UTC+2) |
||||
| Незалежнасьць ад Вялікабрытаніі |
11 лістапада 1965 | ||||
| Дзяржаўны гімн | ««Simudzai Mureza wedu WeZimbabwe, Kalibusiswe Ilizwe leZimbabwe»» | ||||
| Аўтамабільны знак | ZW | ||||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .zw | ||||
| Тэлефонны код | +263 |
||||
Зымба́бвэ, Рэспубліка Зымбабвэ (па-ангельску: Republic of Zimbabwe) – раней Паўднёвая Радэзія, краіна разьмешчаная ў Паўднёвай Афрыцы. Мяжуе з ПАР на поўдні, Бацванай і Намібіяй на захадзе, Замбіяй на поўначы і Мазамбікам на ўсходзе.
Назва краіны зьвязвае яе з першай дзяржавай на яе тэрыторыі – Манаматапа, сталіцай якога быў вялікі Зымбабвэ, а асноўным насельніцтвам – народ гокамэрэ, продкі сучасных шона, якія складаюць большасьць насельніцтва сучаснага Зымбабвэ.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Тэрыторыя Зымбабвэ першапачаткова была заселена бушмэнамі, якія зьявіліся тут у першым тысячагодзьдзі да н.э.
З VIII стагодзьдзя нашэсьце бантумоўных народаў, якія заваявалі тэрыторыю будучага Зымбабвэ, а бушмэнаў выцесьнілі на поўдзень, стварыўшы Вялікае Зымбабвэ ў Х стагодзьдзі.
З XV стагодзьдзя ў складзе імпэрыі Маеаматапа, наівысшае разьвіцьцё якая атрымала ў XV – XVI стагодзьдзях, распалася ў 1693 годзе ў выніку нашэсьця народа Розві.
XVIII стагодзьдзе – Розві стварылі моцную племянную дзяржаву, якая пераняла традыцыі Вялікага Зымбабвэ.
У 1890 годзе Зымбабвэ была заваявана Вялікабрытаніяй і была зьменена назва на Радэзію.
1965 г. – абвяшчэньне незалежнасьці Радэзіі, з 1980 года была адноўлена назва Зымбабвэ.
[рэдагаваць] Палітыка
Зымбабвэ – рэспубліка, паводле канстытуцыі 1980 года, кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на 6 гадоў парлямэнтам. Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту, удзельнікі якога так сама выбіраюцца тэрмінам на 6 гадоў, 12 парлямэнтарыяў назначаецца прэзыдэнтам, 10 племяннымі ўладарамі, 8 губэрнатарамі правінцый. Выканаўчая ўлада належыць ураду, які назначаецца прэзыдэнтам. У наш час дзякуючы сфальсыфікаваным выбарам улада належыць Робэрту Мугабэ.
Кіруючая партыя Зымбабвэ – ЗАНУ-ПФ пад кіраўніцтва Робэрта Мугабэ. Галоўная апазыцыйная партыя – Рух за дэмакратычныя перамены. На апошніх выбарах, па афіцыйных зьвестках Рух атрымаў 20% галасоў, аднак міжнародныя назіральнікі адзначылі шматлікія парушэньні, некаторыя прадстаўнікі апазыцыі былі нават забіты.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Зымбабвэ падзелена на 8 правінцый, і два гарады з правінцыйных статусам (Харарэ і Булавая). Яны ў сваю чаргу дзеляцца на 59 акругаў, а тыя на 1200 муніцыпалітэтаў.
| Правінцыя | Цэнтар | Плошча, км² | Насельніцтва (2002), чал. |
|---|---|---|---|
| Булавая | Булавая | 479 | 676 787 |
| Усходні Машоналэнд | Марандэра | 32 230 | 1 125 355 |
| Заходні Машоналэнд | Чынхойі | 57 441 | 1 222 583 |
| Манікалэнд | Мутарэ | 36 459 | 1 566 889 |
| Масвінга | Масвінга | 56 566 | 1 318 705 |
| Мідлэндс | Гверу | 49 166 | 1 466 331 |
| Паўночны Матабелелэнд | Лупанэ | 75 025 | 701 359 |
| Харарэ | Харарэ | 872 | 1 903 510 |
| Цэнтральны Машоналэнд | Біндура | 28 374 | 998 265 |
| Паўднёвы Матабелелэнд | Гванда | 54 172 | 654 879 |
[рэдагаваць] Геаграфія
Зымбабвэ ня мае выхаду да мора. Мяжуе з ПАР на поўдні, Бацванай і Намібіяй на захадзе, Замбіяй на поўначы і Мазамбікам на ўсходзе. Паўночна-заходняя мяжа праходзіць па рацэ Замбэзі, паўднёвая па рацэ Лімпапо.
Плошча краіны складае 390,7 км², клімат трапічны. Паверхня краіны – гэта ў асноўным плато, на ўсходзе знаходзяцца горы (самая высокая гара Інянгані 2 592 м).
[рэдагаваць] Эканоміка
Пад час каляніяльнай залежнасьці Зымбабвэ была адной з самых разьвітых краінаў Афрыкі.
У 1990-х г.г. наступіў значны эканамічны спад, які быў выкліканы спробамі адміністрацыйнага кіраваньня краінай і катастрафічнай засухай 1991-1992 г.г., якая зьнішчыла 71% ураджаю.
Пасьля прыходу да ўлады прэзыдэнта Робэрта Мугабэ пачалася прымусовая нацыяналізацыя земляў белых фэрмэраў, і прымус іх да эміграцыі, што ў сваю чаргу выклікала пагаршэньне эканамічных паказчыкаў.
У наш час у Зымбабвэ назіраецца самая высокая ў сьвеце інфляцыя (па афіцыйных зьвестках 8 000%, па неафіцыйных 20 000%). Прагноз інфляцыі на 2007 года складае 100 000%. Беспрацоў’е складае 80% працаздольнага насельніцтва.

