Маўрытанія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
الجمهورية الإسلامية الموريتاني
République Islamique de Mauritanie
Al-Jumhūriyyah al-Islāmiyyah al-Mūrītāniyyah
Маўрытанская Ісьлямская Рэспубліка
Сьцяг Маўрытаніі
(Сьцяг)
Нацыянальны дэвіз: "Honneur, Fraternité, Justice"
Месцазнаходжаньне Маўрытаніі
Афіцыйная мова арабская
Сталіца Нуакшот
Найбуйнейшы горад Нуакшот
Урад рэспубліка
Сідзі Аўлд Шэйх Абдалахі
Зэіне Аўлд Зідан
Плошча
 - Агульная
 - Адсотак вады
29-е месца ў сьвеце
1 030 700 км²
0,03
Насельніцтва
 - Агульнае (2005)
 - Шчыльнасьць
135-е месца ў сьвеце
3 069 000
3/км²
СУП
 - Агульны (2005)
 - на душу насельніцтва
144 месца ў сьвеце
7,159 млрд.$
2 402 $
Валюта Аўгуя (MRO)
Часавы пас
 - улетку
GMT (UTC+1)
+1 (UTC+1)
Незалежнасьць
ад Францыі
28 лістапада 1960
Дзяржаўны гімн ««نشيد وطني موريتان»»
Аўтамабільны знак RIM
Дамэн верхняга ўзроўню .mr
Тэлефонны код +222
Mr-map.png

Маўрыта́нія (па-арабску: موريتانيا, афіцыйная назва Маўрытанская Ісьлямская Рэспубліка الجمهورية الإسلامية الموريتانية Al-Dżumhurija al-Islamija al-Muritanija) – краіна ў паўночна-заходняй Афрыцы, мае выхад да Атлянтычнага акіяна. Мяжуе з Сэнэгалам, Малі, Альжырам і Заходняй Сахарай, значная частка тэрыторыі краіны адносіцца да пустэльні Сахары.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] Палітыка

Маўрытанія – гэта ісьлямская рэспубліка, з законамі заснаванымі на шарыяце. Паводле канстытуцыі прынятай ў 1991 годзе кіраўніком дзяржавы і ўраду зьяўляецца прэзыдэнт які выбіраецца на шасьцігадовы тэрмін. Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту: Народнаму Сходу (81 дэпутат якія выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін) і Сэнату (56 сэнатараў, якія выбіраюцца на шасьцігадовы тэрмін). Асноўныя палітычныя партыі краіны гэта: Градзка-Дэмакратычная Рэспубліканская партыя (заснавана ў 1991 годзе), Маўрытанская партыя за Аднаўленьне (заснавана ў 1991 годзе), Грамада на карысьць Дэмакратыі і Народнага Адзінства (заснавана ў 1991 годзе). Да сакавіка 2007 года прэзыдэнтам краіны быў палкоўнік Ілі ўлд Мухамад Фал.

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Маўрытанія падзелена на 12 адміністрацыйных рэгіёнаў і адну сталічную акругу. Рэгіёны дзеляцца на 44 дэпартамэнты.

[рэдагаваць] Геаграфія

Маўрытанія мае выхад да Атлянтычнага Акіяну (берагавая лінія складае прыкладна 1200 км). Большая частка краіны гэта пустэльня Сахара, але праз тэрыторыю краіны цячэ вялікая рака Сэнэгал.Самая высокая кропка краіны гэта Кіджат Ідздзіл (915 м над узроўнем мора).

На поўдні краіны сустракаюцца ўчасткі саваны, у якіх растуць акацыі, на поўнач клімат становіцца ўсё больш сухі і паверхня пераходзіць у пустэльню.

[рэдагаваць] Эканоміка

Эканоміка краіны слаба разьвітая, знаходзіцца ў залежнасьці ад замежнай дапамогі. Аснова эканомікі гэта рыбная лоўля, здабыча жалезнай руды і медзі.Штогадовая здабыча рыбы складае 90 тыс. тонаў ( у асноўным сардынаў і тунцоў). У 2006 годзе Маўрытанія стала экспарторам нафты. Была знойдзена нафта ў марскім шэльфе належачым Маўрытаніі. Штогадовая здабыча склала 27 млн. барэляў нафты.

У апошнія гады ўсё большае разьвіцьцё артымаў турыстычны бізнэс.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Каля 80% насельніцтва краіны гэта арабы і бэрбэры. Уздоўж Сэнэгалу жывуць мурынскія плямёны. Асноўная рэлігія краіны гэта ісьлям. Натуральны прырост насельніцтва складае 32,1‰ (2003 год); у паўночнай і ўсходняй частках краіны насельніцтва сканцэнтравана ў некалькіх аазісах.

[рэдагаваць] Культура

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

На іншых мовах