Мадэйра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Мадэйра
Região Autónoma da Madeira
Аўтаномны Рэгіён Мадэйра
Сьцяг Мадэйры Герб Мадэйры
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: "Das ilhas, as mais belas e livres" (З усіх выспаў самы прыгожы і свабодны)
Месцазнаходжаньне Мадэйры
Афіцыйная мова партугальская
Сталіца Фунчал
Найбуйнейшы горад Фунчал
Форма кіраваньня аўтаномны рэгіён
Альбэрта Жардым
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
- месца ў сьвеце
828 км²
-
Насельніцтва
 • агульнае (2006)
 • шчыльнасьць
- месца ў сьвеце
245 806
295/км²
СУП
 • агульны (2003)
 • на душу насельніцтва
- месца ў сьвеце
4,6 млрд €
-
Валюта Эўра (EUR)
Часавы пас
 • улетку
WET (UTC+1)
+1 (UTC+1)
Аўтамабільны знак -
Дамэн верхняга ўзроўню .pt
Тэлефонны код +351 291
Мапа Мадэйры

Мадэ́йра (па-партугальску: Madeira) — партугальская выспа і архіпэляг разьмешчаны ў паўночнай частцы Атлянтычнага акіяна. Зьяўляецца аўтаномным рэгіёнам Партугаліі.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Выспа была адкрытая яшчэ фінікійцамі, але не была заселеная. Засяленьне пачалося пасьля партугальскіх экспэдыцый у 1418 і 1420 г.г. У гэтыя гады тут зьявіліся плянтацыі цукровага трысьнёгу.

З 1580 да 1640 г.г. Мадэйра, разам з усёй Партугаліяй уваходзіла ў склад Гішпаніі. У 1801 і з 1807 да 1814 г.г. знаходзілася пад брытанскай уладай.

У 1922 годзе на Мадэйры правёў апошнія месяцы свайго жыцьця Карл I Габсбург астатні кароль Аўстра-Венгрыі.

У 1976 годзе Мадэйра атрымала статус аўтаномнага рэгіёна.

[рэдагаваць] Геаграфія

Архіпэляг мае вульканічнае паходжаньне, знаходзіцца недалёка ад паўночнага ўзьбярэжжа Афрыкі, на поўнач ад Канарскіх выспаў. Архіпэляг утрымлівае выспы Мадэйра (741 км²), Порта Санта (42,5 км²) і некалькі меншых выспаў. Агульная плошча складае 894 км².

Паверхня выспаў гарыстая. Самая высокая кропка — гэта Піку Руйву на высьпе Мадэйра (1861 м).

На выспах вырошчваюцца вінаград, цукровы трысьнёг, садавіна і гародніна. Разьвіцьцё атрымала і рыбная лоўля. Сусьветную вядомасьць атрымалі віна Мадэйры. Выспы зьяўляюцца вельмі прыцягальнымі для турыстаў.

Клімат трапічны, мяккі. Сярэдняя тэмпэратура вагаецца ад 16 °C да 22 °C. Паверхня выспаў пакрытая трапічнымі лясамі (трапічныя лясы Мадэйры ўнесеныя ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО).

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Мадэйрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах