Дэмакратычная Рэспубліка Конга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
République Démocratique du Congo
Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конґа Герб Дэмакратычнай Рэспублікі Конґа
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: Justice - Paix - Travail
Месцазнаходжаньне Дэмакратычнай Рэспублікі Конґа
Афіцыйная мова француская
Сталіца Кіншаса
Найбуйнейшы горад Кіншаса
Урад Прэзыдэнцкая рэспубліка
Ёзэф Кабіла
Плошча
 - Агульная
 - % вады
12-е месца ў сьвеце
2.344.858 км²
3.3
Насельніцтва
 - Агульнае (2005)
 - Шчыльнасьць
23-е месца ў сьвеце
59.319.660
24/км²
СУП
 - Агульны (2003)
 - на душу насельніцтва
78-е месца ў сьвеце
$ 35.798 блн
$ 673
Валюта Канґалескі франк (CDF)
Часавы пас
 - улетку
(UTCад +1 да +2)
(UTCад +1 да +2)
Незалежнасьць
-Дата
Ад Бэльгія
30 чэрвеня 1960
Дзяржаўны гімн «Debout Congolais»
Аўтамабільны знак CD
Дамэн верхняга ўзроўню .cd
Тэлефонны код +243
Мапа Дэмакратычнай Рэспублікі Конґа

Дэмакраты́чная Рэспу́бліка Ко́нґа (Дэмакраты́чная Рэспу́бліка Ко́нга), раней Заір — краіна ў цэнтральнай Афрыцы. Мяжуе з Цэнтральнай Афрыканскай Рэспублікай, Суданам, Уґандай, Руандай, Бурундзі, Танзаніяй, Замбіяй, Анґолай, Рэспублікай Конґа.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] Старажытная кангалеская гісторыя (да XIX стагодьдзя)

  • Найстаражытным насельніцтвам Конга былі пігмэі.
  • Прыкладна ва 2 тыс. да н.э. з поўначы пачалі міграваць банту. Яны прынесьлі ў гэты рэгіён зародкі цывілізацыі, уключаючы мэталюргію. Банту стварылі першыя дадзяржаўныя аб'яднаньні: у нізоўях р. Конга (Заір) — дзяржавы Конга, Каконга, Матамба, Ндонга; у цэнтры краіны — дзяржавы Бакуба, Батэке. у вярхоўях рэк Касаі, Лулуа і Ламамі — дзяржавы Лубу, Куба і Лунда. Адным з найболей значных сярод іх была дзяржава Конга, якая ўзьнікла каля XIV стагодьдзя, якая ахоплівала і поўнач Анголы. Каралямі гэтай дзяржавы былі маніконги, а сталіцай Мбанза-Конга. Асноўным прыбыткам дзяржавы быў рабагандаль з эўрапейскімі краінамі, асабліва з Партугаліяй.
  • Эканамічныя адносіны ўзьніклі на тэрыторыі Заіра з даўніх часоў. У якасьці эквывалента кошту мясцовыя плямёны выкарыстоўвалі медныя адліўкі, лунканы вагай 0,5—0,7 кг.
  • 1491 - вадохрышча Конга.
  • Паўстаньне пад кіраўніцтвам Мбула Матадзі (70—80-е гг. 16 у.) прывяло да некаторага абмежаваньня актыўнасьці партугальцаў. У 17031709 паўстаў антыэўрапейскі рух, вядомы пад назвай антаныанскай ерасі. Міжусобная барацьба і партугальскі рабагандаль рэзка прыслабілі дзяржавы басейна ракі Конга. Да пачатку 19 ст. на тэрыторыі сучаснага Конга існавала мноства дробных княстваў, якім атрымалася захаваць сваю самастойнасьць да апошняй чвэрці 19 ст.
  • 1865 - пранікненьне тутсі з тэрыторыі Руанды на землі Паўднёвага Ківу.
  • 1876 — бэльгійскі кароль Леапольд II арганізаваў пад сваім старшынствам Міжнародную асацыяцыю для дасьледаваньня й цывілізацыі Цэнтральнай Афрыкі. Пад яе прычыненьнем каралеўскія эмісары (вандроўцы, афіцэры, місіянэры) навязвалі правадырам мясцовых плямёнаў кабальныя дамовы. Выкарыстоўваючы супярэчнасьці паміж Вялікабрытаніяй, Францыяй, Нямеччынай і ЗША, Леапольд II усталяваў кантроль над велізарнай тэрыторыяй.

[рэдагаваць] Вольная дзяржава Конга(1885—1908)

Бэрлінская канфэрэнцыя прызнала Леапольда II сувэрэнам захопленай тэрыторыі. Калянізатары пабудавалі ў Конга чыгункі і гарады, уключаючы сучасную сталіцу, першапачаткова названую Леапольдвыль (да 1926 сталіцай дзяржавы зьяўляўся горад Бома). Аднак эксплуатацыя рэгіёна прывяла да частковага выміраньня мясцовых жыхароў. Насельніцтва Конга скарацілася на 10 мільёнаў чалавек. Гэтыя тэндэнцыі правакавалі ўзброеныя выступы мясцовых жыхароў супраць бэльгійскіх улад: зь іх найболей буйныя: паўстаньні батэтэла ў 18901892, 18951896, падушаныя ў выніку буйных ваенных экспэдыцый бэльгійскіх улад; паўстаньне 1897—1900, якое прывяло да працяглага адколу ад Вольнай дзяржавы Конга велізарнай тэрыторыі ў міжвазер'і Ківу — Танганьіка, і інш. Паўстаньне батэтэла, якое ўспыхнула ў 1901, ускалыхнула ўсю паўднёвую частку краіны і было канчаткова падушана толькі праз 7 гадоў. Карныя экспэдыцыі дзейнічалі таксама супраць азандэ, балуба, басонга, лунда і інш. За невыкананьне паставак слановай косткі, каўчуку, харчы, за адмову выконваць працоўную павіннасьць улады нішчылі мясцовых жыхароў, спальвалі паселішчы, спусташалі цэлыя раёны.



[рэдагаваць] Палітыка

ДРК - рэспубліка. Кіруючы дзяржавай — прэзыдэнт, які абіраецца на 5 гадоў не больш чым на 2 тэрміна.

Прэзыдэнт прызначае прэм'ер-міністра па прапанове партыі, якая набрала большасьць у парлямэнце.

Зараз у парлямэнце самы вялікі лік месцаў (111 з 500) у партыі прэзыдэнта Жазэфа Кабілы (Народная партыя за перабудову і дэмакратыю). Усяго ў парлямэнце краіны прадстаўлены 69 палітычных партый, а таксама некалькі дзесяткаў незалежных дэпутатаў.

[рэдагаваць] Геаграфія

[рэдагаваць] Эканоміка

[рэдагаваць] Насельніцтва

Колькасьць насельніцтва — 66,5 мільёнаў чалавек (адзнака на ліпень 2008).

Гадавы прырост — 3,2 %.

Нараджальнасьць — 43 на 1000.

Сьмяротнасьць — 11 на 1000.

Дзіцячая сьмяротнасьць — 83 на 1000.

Сярэдняя працягласьць жыцьця — 52 гады ў мужчын, 56 гадоў у жанчын.

Заражанасьць вірусам імунадэфіцыту (ВІЧ) — 4,2 % (адзнака 2003 год).

Пісьменнасьць — 81 % мужчын, 56 % жанчын.

Этнічны склад: больш 200 плямёнаў, галоўным чынам банту; чатыры найбуйных племя — манго, лубу, конга і мангбету-азанде разам складаюць 45 % насельніцтва.

Мовы: француская (афіцыйны), лінгала (мова міжэтнічных зносін), кінгвана (дыялект суахілі), киконга, чылуба.


[рэдагаваць] Транспарт

[рэдагаваць] Культура

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
На іншых мовах