Руанда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Repubulika y'u Rwanda
République du Rwanda
Republic of Rwanda
Рэспубліка Руанда
Сьцяг Руанды Файл:Rwanda coa.gif
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: "Ubumwe, Umurimo, Gukunda Igihugu" (Адзінмтва, Праца, Патрыятызм)
Месцазнаходжаньне Руанды
Афіцыйная мова руанда, француская, ангельская
Сталіца Кігалі
Найбуйнейшы горад Кігалі
Урад рэспубліка
Пол Канамэ
Бернард Макуза
Плошча
 - Агульная
 - % вады
147-е месца ў сьвеце
26 798 км²
5,3
Насельніцтва
 - Агульнае (2005)
 - Шчыльнасьць
83-е месца ў сьвеце
8 128 533
343/км²
СУП
 - Агульны (2005)
 - на душу насельніцтва
130 месца ў сьвеце
11,24 млрд.$
1 300 $
Валюта Руандыйскі франк (RWF)
Часавы пас
 - улетку
DST (UTC+2)
+2 (UTC+2)
Незалежнасьць
ад Бэльгіі
1 ліпеня 1962
Дзяржаўны гімн ««Rwanda nziza»»
Аўтамабільны знак RWA
Дамэн верхняга ўзроўню .rw
Тэлефонны код +250
Мапа Руанды

Руа́нда, Рэспубліка Руанда – невялікая краіна ў Цэнтральнай Афрыцы. Мяжуе з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, Танзаніяй, Угандай і Бурунды. Паверхня краіны мае складаны, узвышаны характар. “Руанда” на мясцовых мовах азначае “краіна тысячы гор”. Шчыльнасьць насельніцтва Руанды адна з самых вялікіх у Афрыцы.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

  • 1890 год – згодна з Брусэльскай канфэрэнцыяй Руанда перайшла пад пратэктарат Нямеччыны.
  • 1899 год – уладары тутсі прызналі нямецкую ўладу, захаваўшы мясцовую аўтаномію.
  • 1915 год – пад час Першай Сусьветнай вайны тэрыторыя Руанды захоплена бэльгійскімі войскамі, якія ўварваліся з тэрыторыі Конга.
  • 1918 год – згодна з рашэньнем Лігі Нацый Руанда стала пратэктаратам Бэльгіі. Тутсі захавалі свае прывілеі. Актывізавалася каталіцкая царква.
  • 1959 год – паўстаньне хуту супраць караля тутсі. Вайсковыя дзеяньні прывялі да забойстваў дзесяткаў тысяч тутсі.
  • 1960 год – скасаваньне манархіі ў Руандзе. Большасьць месцаў у парлямэнце заняла каталіцка-нацыяналістычная партыя Пармэхуту.
  • 1 ліпеня 1962 года – атрыманьне незалежнасьці.
  • 1973 год – пераварот, у выніку якога да ўлады прыйшоў міністар абароны Жувеналя Хаб’ярымана.
  • 19881990 г.г. - скасаваньне аднапартыйнай сыстэмы.
  • 1990 год – эмігранты тутсі на тэрыторыі Уганды аб’ядналіся ў вайсковую групоўку “Руандыйскі патрыятычны фронт. У зьнешняй палітыцы яна кіравалася на ЗША і Вялікабрытанію. 1 кастрычніка адбылася ўварваньне з тэрыторыі Уганды. Вайсковыя дзеяньні млява вяліся на працягу трох гадоў, скончыліся падпісаньнем мірнага пагадненьня (якое часта ігнаравалася).
  • 1994 - 1997 год – генацыд у Руандзе. Вайсковыя дзеяньні паміж урадавымі войскамі і эктрэмістамі хуту.
  • 2005 год – вайсковыя групоўкі абвясьцілі аб спыненьні ўзброенай барацьбы.

[рэдагаваць] Палітыка

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Руанда падзелена на 5 прэфэктураў, якія ў сваю чаргу дзеляцца на акругі.

[рэдагаваць] Геаграфія

Паверхня краіны ў асноўным гэта горы. Самая вялікая кропка краіны – гара Карысімбі (4 507 м).

[рэдагаваць] Эканоміка

Руанда адна з самых бедных краінаў сьвету. Эканоміка зруйнаваная этнічнымі войнамі. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі краіны зьяўляецца Бэльгія, Германія, ЗША. Зьнешняя запазычанасьць складае 1,03 млрд. даляраў ЗША.

Экспарт Руанды складаецца з экспарту кавы, гарбаты. Даўжыня аўтамабільных дарогаў складае 8,1 тыс. км. Чыгунка адсутнічае.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

88% насельніцтва складаецца з прадстаўнікоў хуту, астатнія тутсі (11%), і пігмеі (1%). Большасьць вернікаў хрысьціяне (86%), мусульмане (14%).

Сярэдняя працягласьць жыцьця мужчынаў – 41 год, жанчынаў 43 гады. Нараджальнасьць на 1000 чалавек – 34,8 немаўлятаў, сьмяротнасьць на 1000 чалавек – 21 сьмерць.

[рэдагаваць] Культура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
На іншых мовах