Афрыканскі зьвяз
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Афрыканскі зьвяз (па-ангельску: African Union, па-француску: Union africaine) — міжнародная арганізацыя палітычнага, вайсковага і эканамічнага характару, у якую ўваходзяць усе афрыканскія дзяржавы, акрамя Марока. Утвораная замест Арганізацыі Афрыканскага Адзінства 9 ліпеня 2002 году на перамовах у Дурбане.
Нефармальным лідэрам Афрыканскага зьвязу лічыцца кіраўнік Лібіі Муамар Кадафі, які ў 2000 годзе нават прапанаваў стварэньне Злучаных Штатаў Афрыкі.
Мэтамі дзейнасьці АЗ зьяўляецца ўтварэньне:
- агульнага парлямэнту;
- цэнтральнага банку;
- агульнага суда;
- агульнай валюты;
- міратворчых сілаў.
Асновы існаваньня АЗ:
- ахова і спрыяньне разьвіцьцю дэмакратычных каштоўнасьцяў у Афрыцы,
- абарона правоў чалавека,
- узаемадапамога пры ўзьнікненьні вайсковых канфліктах,
- стварэньне агульнаафрыканскай эканамічнай прасторы,
- абмежаваньне ўмяшальніцтва былых каляніяльных дзяржаваў ва ўнутраныя справы Афрыкі,
- прыцягненьне замежнага капіталу.
Першым кіраўніком АЗ стаў прэзыдэнт ПАР Тхабо Мбэкі. Штаб-кватэра разьмяшчаецца ў Адыс Абэбе.
Удзельнікі Афрыканскага Зьвязу
- Альжыр
- Ангола
- Батсвана
- Буркіна-Фасо
- Бурундзі
- Бэнін
- Выспа Сьвятая Гелена
- Габон
- Гамбія
- Гана
- Гвінэя
- Гвінэя-Бісаў
- Джыбуці
- Дэмакратычная Рэспубліка Конга
- Замбія
- Заходняя Сахара
- Зімбабвэ
- Каморскія выспы
- Камэрун
- Кенія
- Кот д'Івуар
- Лесота
- Лібія
- Лібэрыя
- Мадагаскар
- Мазамбік
- Малаві
- Малі
- Маўрыкій
- Маўрытанія
- Намібія
- Нігер
- Нігерыя
- Паўднёва-Афрыканская рэспубліка
- Руанда
- Рэспубліка Конга
- Самалі
- Сан Том і Прынсэп
- Свазілэнд
- Судан
- Сьера-Леонэ
- Сэйшэлы
- Сэнэгал
- Танзанія
- Тога
- Туніс
- Уганда
- Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка
- Чад
- Эгіпет
- Экватарыяльная Гвінэя
- Эрытрэя
- Этыёпія
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Афрыканскі зьвяз — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
