Самалі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Soomaaliya
الصومال‎
Рэспубліка Самалі
Сьцяг Самалі Герб Самалі
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: "Soomaaliyeey Toosoow" (Самалі, прачынайся)
Месцазнаходжаньне Самалі
Афіцыйная мова самалійская, арабская, італьянская
Сталіца Магадзішу
Найбуйнейшы горад Магадзішу
Урад рэспубліка
Абдулахі Юсуф Ахмет
Нур Хаса Хусэйн
Плошча
 - Агульная
 - % вады
42-е месца ў сьвеце
637 661 км²
1,6
Насельніцтва
 - Агульнае (2007)
 - Шчыльнасьць
59-е месца ў сьвеце
9 118 773
13/км²
СУП
 - Агульны (2006)
 - на душу насельніцтва
157 месца ў сьвеце
5,26 млрд.$
600 $
Валюта Самалійскі шылінг (SOS)
Часавы пас
 - улетку
EAT (UTC+3)
+3 (UTC+3)
Незалежнасьць
ад Вялікабрытаніі і Італіі
26 чэрвеня і 1 ліпеня 1960
Дзяржаўны гімн ««Soomaaliyeed»»
Аўтамабільны знак SO
Дамэн верхняга ўзроўню .so
Тэлефонны код +252

Самалі́, Рэспубліка Самалі (па-самалійску: Soomaaliya, па-арабску: الصومال‎‎ - As-Sumal) – краіна ў Паўночна-Усходняй Афрыцы, разьмешчаная на Самалійскай паўвысьпе. Мае выхад да Індыйскага акіяну і Адэнскай затокі. На паўночным захадзе мяжуе з Джыбуці, на захадзе з Этыёпіяй, на паўднёвым захадзе з Кеніяй. Паўночная частка краіны ў 1991 годзе абвясьціла незалежнасьць пад назвай Самалілэнд, іншая частка краіны аддзялілася пад назвай Пунтлэнд. Фактычна Самалі адсутнічае адзіная дзяржава. Адсутнічаюць інстытуты цэнтральнай дзяржаўнай улады, адзіны ўрад, улада непрызнаных краінаў належыць ўзброеным групоўкам.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] Кроніка

  • У ХІІXVI стагодзьдзях на тэрыторыі сучаснага Самалі перыядычна ўзьнікалі султанаты. Потым Магадзішу і некалькі іншых самалійскіх гарадоў трапілі пад уладу Занзабарскага сультана.
  • 1887 год – паўночная частка Самалі стала брытанскай калёніяй.
  • 1889 год – паўднёвая частка Самалі стала італьянскай калёніяй.
  • 1960 год – Самалі атрымала незалужнасьць, аб’яднаўны дзьве былыя калёніі – Італьянскае і Брытанскае Самалі (Самалілэнд).
  • 1962 год – спроба перавароту на поўначы краіны (Самалілэнд), з мэтай аддзяленьня ад Самалі.
  • 1969 год – у выніку вайсковага перавароту да ўлады прыйшоў Махамед Сыяд Барэ, які абвясьціў курс на будаўніцтва сацыялізму.
  • 1977 года нападзеньне на Этыёпію з мэтай далучэньня да Самалі правінцыі Агадэн, захопленую Этыёпіяй у пачатку ХХ стагодзьдзя. Этыёпскае войска пры дапамозе СССР разбіла агэсараў.
  • У 1991 годзе Барэ быў зьвергнуты, Самалі як дзяржава спыніла сваё існаваньне, страціўшы ўсе атрыбуты дзяржаўнай улады, распаўшыся на некалькі частак, якія кантралююца узброенымі групоўкамі.
  • 19911992 гады – адбыўся голад, які каштаваў 300 тыс чалавечых жыцьцяў. У сьнежні 1992 года ў краіну былі ўведзены міратворчыя сілы ААН, якія мусілі абараняць супрацоўнікаў арганізацый, разьмяркоўваючых гуманітарную дапамогу, ад дзеяньняў масцовых бандытаў.
  • травень 1995 года – міжнародныя войскі былі выведзены з краіны.
  • 2000 год – адбылася спроба аб’яднаньня краіны, калі прадстаўнікі ўзброеных груповак сабраўшыся ў Джыбуці, выбралі прэзыдэнтам Салат Хусана, аднак частка ўзброеных груповак адмовілася яму падпарадкоўвацца.


[рэдагаваць] Часы незалежнасьці

Самалі атрымала незалежнасьць у 1960 годзе. Адразу пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Самалі дыктатарскіх тэндэнцыяў не было. Першым прэзыдэнтам быў абраны Адэн Абдула Асман Даар - нацыянальны лідэр, што ўзначальваў незалежніцкі рух. Валодаючы папулярнасьцю сярод нясельніцтва, Асман Даар не імкнуўся да ўзурпацыі ўлады, і прайграўшы ў 1967 годзе выбары, перадаў уладу пераемніку Абдырашыду Алі Шэрмарку, што само па сабе адметна для Афрыкі. Але разьвіцьцё дэмакратыі было перарванае вайсковым пераваротам 1969 году. Прэзыдэнт Шэрмарк быў застрэлены, а да ўлады прыйшоў генэрал Мухамэд Сыяд Барэ. Гэты пераварот быў выгодны Савецкаму Саюзу.

Барэ распачаў будаўніцтва сацыялізму зь ісламскай адметнасьцю. Новае кіраўніцтва абвесьціла, што ў краіне будзе пабудаванае грамадзтва працы й сацыяльнай справядлівасьці. Пераварот быў абвешчаны рэвалюцыяй. Адбылася нацыяналізацыя эканомікі, а таксама была разгорнутая цесная супраца з Савецкім Саюзам. СССР накіраваў у краіну тысячы спэцыялістаў, вайсковых дарадцаў, тэхнічную і матэрыяльную дапамогу. Паступова ўсталяваўся культ правадыра. Ягоныя партрэты вывешваліся на вуліцах побач з партрэтамі Леніна й Маркса, а самога Сыяда Барэ называлі “Настаўнік”, “Бацька ведаў”, “Пераможны правадыр”.

У 1976 г. утвораная “Самалійская рэвалюцыйная сацыялістычная партыя” - адзіная палітычная партыя ў краіне да 1989 г. Хаця, дзякуючы палітыцы Барэ й падтрымцы СССР, ровень жыцьця ў Самалі быў дастаткова высокі, зьнізілася непісьменнасьць насельніцтва і былі абмежаваныя цяжкія хваробы, сытуацыя зьмянілася ў 1977 г.

Гэта было зьвязана з т.зв. “Агадэнскай вайной” з Этыёпіяй за землі, якія ўваходзілі ў склад Этыёпіі. Але насамрэч праблема была ў тым, што да ўлады ў Этыёпіі прыйшоў прасавецкі палітычны рэжым. Самалі апынулася ў складанай сытуацыі, бо таксама была хаўрусьнікам СССР. З свайго боку, Савецкі Саюз адмоўна адрэагаваў на палітыку Барэ. У выніку той разарваў стасункі з СССР і зьвярнуўся да Захаду ды ісламскага сьвету.

Але параза ў вайне дый спыненьне дапамогі з боку СССР аслабіла рэжым. ЗША ў сваю чаргу ня надта імкнуліся дапамагаць Барэ, бо не былі ўпэўненыя ў яго шчырасьці.

Паступова Барэ губляў кантроль над палітычнай сытуацыяй у краіне, якая, нягледзячы на масавыя рэпрэсіі з боку рэжыму, распадалася на кавалкі. У 1991 годзе паўстанцы захапілі сталіцу краіны Магадзішу, а дыктатар Барэ мусіў быў уцячы на танку з прэзыдэнцкага бункера і папрасіць прытулку ў Кеніі. Потым ён пераехаў ў Нігерыю, дзе й памёр ад сардэчнага прыступу.

Пасьля зрынаньня Барэ краіна апынулася ў палітычным хаосе. Асобныя тэрыторыі Самалі кантралююць палявыя камандзіры, якія не падпарадкоўваюцца цэнтральнаму кіраўніцтву, калі гэтае часам кіраўніцтва узьнікае.

[рэдагаваць] Палітыка

Самалі не мае агульнанацыянальнай улады. Частка краіны (Самалілэнд), абвясьціла аб сваёй незалежнасьці.

10 кастрычніка 2004 года часовым парлямэнтам быў абраны прэзыдэнтам Абдулахі Ахмет, лідар паўночнай правінцыі Пунтлэнд, які карыстаецца падтрымкай Этыёпіі. Сэсыя парлямэнта праходзіла ў Найробі, сталіцы суседняй Кеніі.


[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Самалі дзеліцца на 19 правінцый (gobolka):

[рэдагаваць] Геаграфія

Працягласьць мяжы складае 2 366 км, зь іх:


[рэдагаваць] Эканоміка

Самалі эканамічна бедная краіна. Не мае мінеральных рэсурсаў, аснову эканомікі складае качавая жывёлагадоўля. Каля 80% працаздольнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы. Продаж жывёлы і мясапрадуктаў прыносіць краіне больш 80% экспартных паступленьняў. Доля прамысловасьці у нацыянальнай эканоміцы нязначная.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Насельніцтва краіны складаецца з самалійцаў (97,3%), арабаў (1,2%), народ Банту (0,4%). Самалійцы вядуць сваё паходжаньне ад кушытаў. Падзяляюцца на шэсьць родаў: Дзір, Дарод, Ісак, Хавія, Дзігіл, Раханвэйн. Першыя чатыры належаць да групы Самаале (жывёлаводы), астатнія да Сааб (фэрмеры).

[рэдагаваць] Культура

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
На іншых мовах