Магадзішу
| Магадзішу | |
| Першыя згадкі: | ІХ стагодзьдзе |
| Акруга: | Банаадзір |
| Насельніцтва: | 1 219 000 |
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+2 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 2°02′ пн. ш. 45°21′ у. д. / 2.033° пн. ш. 45.35° у. д.Каардынаты: 2°02′ пн. ш. 45°21′ у. д. / 2.033° пн. ш. 45.35° у. д. |
|
Магадзішу на мапе Самалі
Магадзішу
|
|
Магадзі́шу (мянушка: Ксамар; па-ангельску: Mogadishu) — сталіца Самалі і самы вялікі горад краіны, знаходзіцца на ўзьбярэжжы Індыйскага акіяна. Колькасьць насельніцтва складае 1219 тыс. чалавек.
Горад быў заснаваны ў ІХ стагодзьдзі арабамі пад назвай Магдашу. У Сярэднявеччы горад стаў буйным гандлёвым цэнтрам, злучаў гандлёвыя шляхі паміж Партугаліяй і імаматам Маскату. У 1871 годзе горад быў заваяваны занзыбарскімі войскамі, але ў 1892 годзе Магадзішу перайшоў пад кантроль Італіі. З 1960 году Магадзішу — сталіца незалежнага Самалі. З 1991 году ў выніку грамадзянскай вайны горад некалькі разоў быў разбураны, у 1993 годзе амэрыканскія вайскоўцы удзельнічалі тут у «бітве за Магадзішу», дзе страцілі 19 вайскоўцаў і 2 верталёты, а ААН была вымушана пакінуць Самалі.
У чэрвені 2006 году горад быў узяты пад кантроль ісламскімі фундамэнталістамі, але потым яны былі выбітыя ўрадавымі войскамі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Магадзішу — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў