Нуакшот

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук


Нуакшот
Панарама Нуакшот
Першыя згадкі 1957
Плошча 1000 км²
Насельніцтва 881 000
Часавы пас
 - улетку
UTC
+1
Акруга Нуакшот (акруга)
Месцазнаходжаньне Нуакшот

Нуакшо́т (па-арабску: نواكشوط, па-француску: Nouakchott) – сталіца Маўрытаніі, разьмяшчаецца ў заходняй частцы краіны, у чатырох кілямэтрах ад узьбярэжжа Атлянтычнага акіяна. У перакладзе з бэрбэрскай мовы назва гораду азначае “месца дзе сьвішча вецер”. Адначасова Нуакшот зьяўляецца сталіцай аднаіменнай акругі Машрытаніі.

У горадзе існуюць прадпрыемствы апрасьненьня марской вады, міжнародны аэрапорт. Выгляд гораду характарызуецца нізкімі будынкамі і адсутнасьцю хмарачосаў.


[рэдагаваць] Гісторыя

Яшчэ ў пачатку ХХ стагодзьдзя на месцы будучача Нуакшота існаваў толькі пустэльны калодзеж. У 1904 годзе тут было пабудавана невялікае ўмацаваньне францускіх войскаў, а ў 20-х г.г. форт і аэрадром для абслугоўваньня самалётаў якія ляталі па трасе ТулузаДакар.

У 1957 годзе было прынята рашэньне аб пабудове гораду, адразу як сталіца змагаючайся за незалежнасьць Маўрытаніі. Будаўніцтва было распачата ў наступным годзе. Па планам будучы горад павінен быў стаць домам для 15 тыс. жыхароў.

Катастрафічная засуха ў 70-х г.г. выклікала вялізарную міграцыю людзей ў Нуакшот, якія шукалі тут лепшых умоў для жыцьця. У 2004 годзе колькасьць жыхароў склала 689 тыс. чалавек. З прычыны раптоўнага ўзросту насельніцтва зараз горад змагаецца з нястачай пітной вады.


[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Нуакшотсховішча мультымэдыйных матэрыялаў