Каір

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук


Каір
Панарама Каіру
Сьцяг
Вобласьць Каір (мухафаза) вобласьць
Першыя згадкі 150
Плошча 210 км²
Насельніцтва
 - з прыгарадамі
 - шчыльнасьць
7 440 000
15 200 000
35 420
Тэлефонны код +20 02
Часавы пас
 - улетку
+2
+3
Мэр Хосні Мубарак
Месцазнаходжаньне Каіру

Каі́р (па-арабску: القاهرة‎; al-Qāhirah) — сталіца і самы вялікі горад Эгіпта і Афрыкі. Насельніцтва налічвае каля 7,5 млн. чалавек, а разам з прыгарадамі каля 15,2 млн. чалавек.

[рэдагаваць] Геаграфія

Каір знаходзіцца на ўзьбярэжжы і некалькіх выспах Нілу, недалёка ад месца, дзе рака ўтварае дэльту.

Самая старая частка горада знаходзіцца на ўсход ад Нілу. Новая частка горада разьмяшчаецца на ўсход, займаючы даўнія сельскагаспадарчыя тэрыторыі. Гэтыя кварталы былі пабудаваныя ў асноўным у ХІХ стагодзьдзі, тут шмат шырокіх вуліц, зелені і адкрытых плошчаў. У старой частцы горада вельмі густая забудова, невялікія крывыя вуліцы, якія часта канчаюцца тупікамі. Большая частка офісаў і дзяржаўных устаноў знаходзяцца ў заходняй частцы горада, а ва ўсходняй частцы знаходзяцца амаль усе мячэты Каіра.

Горад разрастаецца і ў пустэльню. Масты злучаюць абодва берага Нілу, злучаючы выспы Гезіра і Рода (тут разьмяшчаюцца большасьць дзяржаўных устаноў) з берагамі. На захад ад Каіра знаходзяцца вядомыя старажытнаэгіпэцкія помнікі – Сфінкс і Вялікія Піраміды, а ў 18 км ад Каіра знаходзяцца руіны старажытных гарадоў Мэмфіса і Сакры.

[рэдагаваць] Гісторыя

Першапачаткова Каір разьмяшчаўся не на беразе Ніла. На поўдзень ад горада знаходзілася сталіца тагачаснага Эгіпта – Мэмфіс, які быў заснаваны ў ХХІХ стагодзьдзі да н.э. Першае паселішча якое зьявілася на месцы будучага Каіра быў рымскі форт, які быў заснаваны ў 150 годзе н.э.

Вакол форта зьявілася невялікае паселішча, у якім жылі копты. У 642 годзе арабскія войскі (пад кіраўніцтвам Амр Ібн аль-Аса) заваявалі форт і умацавалі яго. Пасельшча вакол яго пачало хутка расьці. Хутка тут зьявілася мершы ў Афрыцы мячэт.

Паступова паселішча пераўтварылася ў горад. З 973 года Каір стаў сталіцай Фацімідзкага халіфата. У гэтыя гады горад стаў цэнтрам арабскай філязофіі і навукі. Унівэрсытэт Аль-Азгар стаў галоўным цэнтрам ісламскіх штудыяў.

У 1517 годзе Каір быў заваяваны Асманскай імпэрыяй.

У 1798 годзе Эгіпет быў заваяваны войскамі Напалеона. Але француская акупацыя скончылася праз тры гады. У 1851 годзе Каір быў злучаны чыгункай з Александрыяй. Значны ўплыў на разьвіцьцё горада аказала і будаўніцтва Суэцкага канала, пасьля яго пабудовы усё больш эўрапейцаў пачало сяліцца ў горадзе. У 1860-х гадах наступіў эканамічны бум зьвязаны з гандлем бавоўнай.

Тагачасны ўладар Мухамед Алі, замест таго каб рэстаўраваць горад пачаў будаваць новыя кварталы на захад ад старога горада. Для забудовы горада былі нанятыя францускія архітэктары. Былі пабудаваныя багатыя вілы і міністэрскія сядзібы. У новым горадзе пачалі езьдзіць трамваі. Пасьля брытанскай акупацыі а потым і калянізацыі забудова места працягвалася. Пасьля пабудовы новага канала Каір пачаў разрастацца і ў бок пустэльні. Хуткімі тэмпамі расло насельніцтва. Каір прыцягваў як мясцовых сельскіх жыхароў, так і эўрапейцаў. Пад час вайны з Ізраілем ў ХХ стагодзьдзі насельніцтва горада значна ўзрасло за кошт бежанцаў з Сіная.

Сучасны Каір гэта цэнтар ісламскага сьвету, дзякуючы ўнівэрсытэту Аль-Азгар.

З ХІХ стагодзьдзя Каір стаў цэнтрам турызму, дзякуючы блізкасьці вядомых мясьцінаў і вялікай колькасьць музэяў.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Каірсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады