Суэцкі канал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Выгляд Суэцкага канала з космасу

Суэцкі канал (па-арабску: قناة السويس [Qanā al-Suways]) — канал глыбокаводны для марскіх караблёў, які быў выкапаны ў 18591869 гадах. Ён злучае Міжземнае мора ды Чырвонае мора. У паўднёвай частцы шлях канала пралягае праз азёры: Ат-Цімсах, Вялікае Горкае ды Малое горкае.

Зьмест

[рэдагаваць] Агульныя зьвесткі

Поўная даўжыня канала складае 161 км, шырыня – 160-200 мэтраў (пасьля мадэрнізацыі – да 300 мэтраў), максымальная асадка для караблёў – 11,6 мэтры (пасьля мадэрнізацыі – да 23 мэтраў). Сярэдняя прапускная здольнасьць канала – 44 караблі, пры сярэднім часе праходу карабля праз яго – 15 гадзін. Дзякуючы пабудове Суэцкага канала скарочаны шлях з Лёндана да Мумбаі (былы Бамбэй) на 7,5 тысяч кілямэтраў.

Асноўныя порты:

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] Старажытнасьць і сярэднявечча

У старажытнасці Сенусэрэт I (старажытнаегіпецкі фараон) спраектаваў непасрэднае далучэньне Ніла з Чырвоным морам. Гэтую лягенду падтрымліваюць грэцкія і лацінскія тэксты (Страбон, Пліній Малодшы), але няма пацверджаньняў архэалягічных. Толькі пры кіраваньні фараона Нэхо (609-594 да н. э), быў выкапаны першы канал ад аднаго з прытокаў Ніла да паўночнага краю Горкіх азёраў. У 522 годзе да н.э., пасля заваяваньня Эгіпта пэрсамі, пэрсыдзкі цар Дарый зьвярнуўся да праекта пабудовы канала і склаў апісаньне пабудовы канала. Грэцкі гісторык Герадот у лістах V стагодзьдзя да н.э. пераказвае, што канал ня быў найкарацейшым шляхам паміж марамі, і караблі ішлі праз яго чатыры дні. Ён быў дастаткова шырокім, каб праз яго маглі разыйсьціся дзве трырэмы. Канал Дарыя пралягаў на ўсход ад Ніла, а потым злучаўся з трасай сучаснага канала. Канал быў падоўжаны да мора пры кіраваньні Пталямэя II (285-246 г.г.), але закінуты ў пачатку рымскае эпохі, і быў зноў выкапаны пры кіраваньні Траяна (98-117 г.г.). Злучаўся з Нілам канал у новым месцы: некалькі кілямэтраў на поўнач ад Каіра. Ёсьць зьвесткі, што менавіта гэты канал адрэстаўраваў Амр Ібн ал-Ас пад назвай Канал Правадыра Прававерных. Але ў 767 годзе каліф Аль-Мансур загадаў закрыць канал, каб адрэзаць паўстаўшы горад Аль-Хіджаз.

[рэдагаваць] XVIII ды XIX стагодзьдзі

Інжынерам эгіпецкай экспэдыцыі належыць заслуга першага праекту непасрэднага злучэньня Пелузія з Суэцам. Напалеон Банапарт, адчыняючы шлях да Суэца, зьбіраўся зрабіць Вялікабрытаніі такую ж непрыемнасьць, якой для Генуэзцаў і Венецыянцаў было ў 1487 годзе адкрыццё мыса Добрай Надзеі. Падрыхтоўчую працу пачалі ў студзені 1799 года пад кіраўніцтвам Шарля Ле-Перэ; яны доўжыліся некалькі месяцаў. Памылка пры разліках прывяла Ле-Перэ да ўпэўненасьці, што пры прыліве ўтвараецца значная розьніца ўзроўню вады (10 мэтраў) паміж марамі і з-за гэтага канал павінен мець сыстэму шлюзаў. Ня гледзячы на довады распрацоўшчыкаў тэарэтычных дасьледаваньняў, гэты дагмат панаваў больш за 50 гадоў. Яе баранілі саінт-сіманісты, якія прыбылі ў Каір ў 1833 годзе. Згодна з гледжаньнем гэтых рэвалюцыйных інтэлектуалаў Суэцкі канал мусіў быць першым з вялікай колькасьці каналаў трансакіянічных, неабходных пры развіцці сусьветнага гандлю. Мухамед Алі абмежаваўся толькі зборам групы з 20 інжынераў і тэхнікаў, якія павінны былі пабудаваць плаціну ў Дэльце. Эпідэмія чумы ў 1835 годзе палажыла крыж на будаўніцтве.

Аднак думка аб узнаўленьні будовы не пакінула многіх вялікіх людзей таго часу. Францускае консульства з Александрыі атрымала аналіз мэтазгоднасьці пабудовы канала, ў якім была даказаная выканальнасьць праекту. У гэтай паперы была так сама прапанова атрыманьня грошаў для рэалізацыі плянаў: утварэньня акцыянернага таварыства ды атрыманьня грамадзкай пазыкі. Утварэньне транзытных службаў і зьяўленьне ў 1839 годзе Overland Road (транзіт праз Егіпет паштовай лініі паміж Лёнданам і Індыяй) зьвярнуў інтарэс да праекту злучэннья Міжземнага і Чырвонага мораў. У 1846 годзе саінт-сіманісты утварылі ў Парыжы групу, якая дасьледавала ўмовы перакапаньня Суэцкага перашэйка, якая аб’яднала прадпрымальнікаў і вытворцаў з Ангельшчыны, Нямеччыны, Аўстрыі і Францыі. Дасьледаваньне тэрыторыі, праведзенае ў 1847 годзе пацвердзіла адсутнасць розьніцы ўзроўню вады ў морах. Лінант дэ Бэльфонтс прыгатаваў тэхнічную дакументацыю. Аднак супраціў Турцыі (да якой належала тэрыторыя Сіная і Эгіпта) і Англіі, хвароба Мухамеда Алі адтэрмінавалі ажыццяўленьне праекту. Кедыў Абас, які ў 1849 годзе прыняў уладу ад свайго дзеда, быў антыэўрапейцам, і супраціўляўся ўзрастаньню іх уплыву ў Эгіпце.

Фердынанд дэ Лесепс, францускі дыплямат, атрымаў у 1854 годзе ад віцэ-караля Мухамеда Саіда Пашы згоду на пачатак працы над пабудовай канала, які павінен быў прайсьці найкарацейшым шляхам на поўнач ад Суэца праз Горкае возера да Міжземнага мора. Лесепс атрымаў падтрымку віцэ-караля і многіх францускіх акцыянераў, якія інвеставалі грошы ў акцыянернае таварыства Суэцкага канала. Брытанцы, якім было выгадна скараціць шлях да Індыі, ад інвестыцый адмовіліся. Ня гледзячы што канал павінен быў скараціць шлях да Бамбэя на 7 343 км, урад Брытаніі зрабіў усё што мог, каб спыніць праект. Крытыкавалі яго як “фізычна невыканальны, збыт каштоўны”. Ад урачыстага пачатка працы да яе сканчэньня 10 гадоў пазьней дэ Лесепс кантраляваў будову, якая часам была цяжкая, але ніколі не спыненая. Пачаткова дэ Лесепс карыстаўся прымусовай працай, але ў 1864 годзе (пад ціскам Вялікабрытаніі) давялося адмовіцца ад працы эгіпецкім работнікаў. Францускія фірмы даставілі некалькі дзесяткаў паравых экскаватараў, паглыбляльных машын і транспартаў. Для абслугоўваньня будовы канала падавалі так сама і чыгунку, якая ішла ўздоўж будучага канала. Справы пайшлі ў гару і ўзьнікла магчымасьць прыняць на працу эўрапейцаў, у асноўным з краінаў Міжземнамор'я. Пітная вада для 25.000 работнікаў дастаўлялася па адмыслова пабудаванаму каналу. На міжземнаморскім канцы трасы быў пабудаваны Порт Саід. Скончаны канал меў даўжыню 161 км, 15 мэтраў глыбіні і 137 метраў шырыні, кожныя 10 кілямэтраў пабудаваны былі затокі для разыходжаньня караблёў.

У 1865 годзе наступіў чарговы крызіс будовы канала, выкліканы эпідэміяй халеры.

У жніўні 1869 года ў Горкіх азёрах адбылася злучэньне Міжземнага ды Чырвонага мораў.

Урачыстае адкрыццё канала адбылося 17 лістапада 1869 года, з удзелам многіх каранаваных асоб, сярод іх былі і Франц Іосіф I і імператрыца Францыі Яўгенія. Галоўным пунктам праграмы быў праход міжнароднай эскадры з Порт Саіда да Суэца. Для гэтай урачыстасьці Ізмаіл Паша замовіў у Джузэпэ Вердзі опэру Аіда, але Вердзі не пасьпеў у тэрмін.

Пасьля выкупу акцый канала, ён з 1882 года стаў цалкам кантралявацца брытанцамі, бо меў для іх вялікае стратэгічна-марское значэньне.

[рэдагаваць] XX стагодзьдзе

Пасьля атрыманьня Эгіптам ў 1922 годзе незалежнасьці, брытанцы былі вымушаныя да эвакуацыі сваіх марскіх баз з зоны канала, які ў 1956 годзе быў нацыяналізаваны Эгіптам. Гэта было прычынай суэцкай вайны 1956 года, праведзенай ізраільска-француска-брытанскімі войскамі супраць Эгіпта. У выніку шасьцідзённай вайны 1967 года ўсходні бераг акупіравалі ізраільскія войскі, а рух у канале быў спынены. Гэта выклікала адзін з буйнейшых нафтавых крызісаў. Пасьля чарговай араба-ізраільскай вайны 1973 года і звароту кантролю Эгіптам над абодвумі берагамі канала, у лютым 1974 года была праведзеная праца па ачышчэньні і мадэрнізацыі канала. 5 чэрвеня 1975 года адбылося адкрыццё канала.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Суэцкі каналсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады