Герадот
| Герадот | |
| Герадот Галікарнаскі | |
| Род дзейнасьці | гісторык |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 484 г. да Н. Хр. |
| Дата сьмерці | 425 г. да Н. Хр. |
Герадо́т Галікарнаскі — вядомы як аўтар першага гістарычнага трактату заходняй цывілізацыі — «Гісторыі» Герадота, што апісвае грэка-пэрсыдзкія войны і звычаі многіх тагачасных народаў. Яго называюць «бацькам гісторыі». Сучасьнікі-суайчыньнікі ж назвалі Герадота «бацькам хлуснi».
Зьмест |
[рэдагаваць] Жыцьцяпіс
Жыў Герадот прыблізна паміж 484 і 425 гг. да Н. Хр., паходзіў з карыйскага места Галікарнасу. У 444/3 г. Герадот перасяліўся разам зь іншымі атэнянамі ў новазаснаваную атэнскую калёнію Фурыі. Найважнейшая частка жыцьця Герадоту — яго падарожжы ў розныя краіны Эўропы і Азіі, а таксама ў Эгіпет — вядома зрэшты надта мала, дый тое зь яго намёкаў.
Вярнуўшыся яшчэ маладым чалавекам на радзіму ў Галікарнас, Герадот узяў удзел у народным руху супраць тырана Лігдаміса і спрыяў яго зрынаньню. У 444 годзе да Н. Хр. Герадот прысутнічаў на Панатэнскіх фэстах і прачытаў там вытрымкі з апісаньня сваіх падарожжаў, выклікаўшы ўсеагульнае захапленьне. Пры канцы жыцьця зьехаў y Турыюм (сучасная Італія), дзе пражыў рэшту дзён.
[рэдагаваць] Гісторыя
Твор Герадоту — не строгая гістарычная праца, але таленавіты тэкст і крыху скептычны аповяд пра пачутае і ўбачанае, гэта своеасаблівая энцыкляпэдыя таго часу зь гістарычнымі, геаграфічнымі, этнаграфічнымі, прыродазнаўчымі ды літаратурнымі зьвесткамі. Зь дзевяцёх кніжак, альбо музаў, на якія зараз падзяляецца яго твор, амаль цэлая другая палова — гэта пасьлядоўны гістарычны расповяд пра грэка-пэрсыдзкія войны, што заканчваецца на вестцы пра ўзяцьце Сэсту ў 479 г. да Н. Хр.
Першая палова зьмяшчае расповеды пра ўзвышэньні Пэрсыдзкага царства, Бабілёнію, Асырыю, Эгіпет, Скітыю, Лібіі і інш. Нягледзячы на рознамасьцевасьць зьвестак, творы Г. уяўляюць сабой спробу аб’яднаць рознародны матэрыял агульнымі рэлігійна-этычнымі поглядамі. Адзінства выкладу дасягаецца ў пэўнай меры і тым, што ад пачатку да канца Г. спрабуе прасачыць барацьбу паміж «барбарамі» і «элінамі», што скончылася вырашальным трыюмфам апошніх, і гэта часам надае працы тэлеалягічны і шавіністычны зьмест.
Нягледзячы на прызнаньне аўтарытэту працы Герадота, як годнай даверу першакрыніцы, варта памятаць, што творы Герадота вядомыя толькі па шмат пазьнейшых рукапісох, напісаных амаль праз паўтары тысячы гадоў пасьля Герадота.
[рэдагаваць] Бібліяграфія
Творы Герадота захаваліся ў мностве рукапісаў, самая старая і лепшая — мэдычэйская Х ст. — захоўваецца ў Флярэнцыі. Для рэдакцыі тэксту найбольш было зроблена Абіхтам і Штайнам, якім належаць і важнейшыя камэнтаваныя выданьні.
[рэдагаваць] Літаратура
- Лурье С. Я. Геродот. М.—Л.: 1947
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Герадот — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў