Сараева

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сараева

Сара́ева (па-басьнійску: Sarajevo, Сараjево) — сталіца Босьніі і Герцагавіны, а таксама кожнай зь дзьвюх адміністрацыйных адзінак — Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны і Рэспублікі Сэрбскай. Сараева зьяўляецца таксама і сталіцай аднайменнага кантону.

Насельніцтва Сараева паводле ацэнак 2002 году складае 297 399 чалавек. Паводле перапісу насельніцтва, праведзенага ў 1991 годзе (да пачатку баявых дзеяньняў) у горадзе жылі 429 672 чалавекі.

Горад быў заснаваны ў 1461 годзе, калі тэрыторыя сучаснай Босьніі і Герцагавіны ўваходзіла ў склад Асманскай Імпэрыі.

28 чэрвеня 1914 году ў Сараеве быў ажыцьцёўлены замах на нашчадка аўстра-вугорскага стальца Франца Фэрдынанда. Гэтая падзея сталася падставай для пачатку Першай сусьветнай вайны. У Каралеўстве Югаславіі Сараева быў сталіцай Дрынскай банавіны, а ў СФРЮ — сталіцай Сацыялістычнай Рэспублікі Босьніі і Герцагавіны.

У 1984 годзе ў Сараеве праходзілі XIV зімовыя Алімпійскія гульні.

Сараева стаіць на рацэ Міляццы.

Выбітныя асобы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Сараевасховішча мультымэдыйных матэрыялаў