Першая сусьветная вайна
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Па ходу гадзіньніка з гары — Акопы на заходнім фронце; брытанскі танк Mark IV, на траншэі; лінкор каралеўскага флёту HMS Irresistible, што тоне пасьля выбуху марской міны пад час бітвы ля Дарданэлаў; кулямётны разьлік у супрацьгазах і біплан Albatros D.II
Першая сусьветная вайна (1914—1918) — першая вайна, у якой удзельнічалі краіны з усяго сьвету паміж Антантай (Вялікабрытанія, Францыя, Расея, Сэрбія, Японія, Італія (з 1915 г.), ЗША) і Цэнтральнымі дзяржавамі (Аўстра-Вугоршчына, Нямеччына ды Турцыя і Баўгарыя).
Напачатку называлася «Вялікая вайна», назву «Першая сусьветная вайна» атрымала ў 1920. Непасрэдным повадам да вайны было забойства аўстрыйскага эрцгерцага Фэрдынанда басьнійцам Гаўрылам Прынцыпам у Сараеве.
Зьмест |
[рэдагаваць] Асноўныя падзеі
[рэдагаваць] 1914
- 28 ліпеня: Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну супраць Сэрбіі
- 1 жніўня: Нямеччына абвясьціла вайну Расеі.
- 2 жніўня: Нямеччына захоплівае Люксэмбург
- 3 жніўня: Нямеччына абвясьціла вайну Францыі
- 4 жніўня: Нямеччына напала на Бэльгію. Вялікабрытанія абвясьціла вайну супраць Нямеччыны, калі немцы адмовіліся паважаць нэўтралітэт Бэльгіі. Аўстралія, Канада, Новая Зэляндыя абвясьцілі вайну супраць Нямеччыны
- 10 жніўня: Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну супраць Расеі
- 12 жніўня: Брытанія і Францыя абвясьцілі вайну супраць Аўстра-Вугоршчыны
- 23 жніўня: Японія абвясьціла вайну супраць Нямеччыны
- 5 верасьня : Бітва на Марне
- 29 кастрычніка: Асманская імпэрыя ўступае ў вайну на баку Нямеччыны і Аўстра-Вугоршчыны
- 2 лістапада: Расея абвясьціла вайну супраць Турцыі
- 5 лістапада: Францыя і Брытанія абвясьцілі вайну супраць Турцыі
[рэдагаваць] 1915
- 24 красавіка: улады Асманскай імпэрыі разьвязалі генацыд армянаў
- 23 траўня: Італія абвясьціла вайну супраць Аўстра-Вугоршчыны
- 14 кастрычніка: Баўгарыя абвясьціла вайну супраць Сэрбіі, і ўвайшла ў вайну на баку Нямеччыны і Аўстра-Вугоршчыны
[рэдагаваць] 1916
Імша па 7 нямецкім жаўнерам Ландверу. Вайсковыя могілкі ў лесе пад Баранавічамі. Нямецкая паштоўка 1916 году
- 21 лютага — 20 сьнежня: Бітва пад Вэрдэнам — адна з самых вялікіх вайсковых апэрацый на Заходнім фронце.
- 5 сакавіка — 17 сакавіка: Нарачанская апэрацыя расейскіх войскаў. Беспасьпяховая спроба наступу, дазволіла спыніць актыўныя дзеяньні немцаў пад Вэрдэнам.
- 9 сакавіка: Нямеччына абвясьціла вайну супраць Партугаліі
- 21 траўня — 2 жніўня: Брусілаўскі прарыў, расейскім войскам занаятая Галіцыя і Букавіна.
- 13 чэрвеня — 29 ліпеня: Скробава-Гарадзішчанская апэрацыя, няўдалая спроба прарыву расейскімі войскамі нямцкага фронту пад Баранавічамі
- 24 чэрвеня — сярэдзіна лістападу: Бітва на Соме, на Заходнім фронце.
- 27 жніўня: Румынія абвясьціла вайну супраць Аўстра-Вугоршчыны
- 28 жніўня: Італія абвясьціла вайну супраць Нямеччыны
[рэдагаваць] 1917
- 27 чэрвеня: Грэцыя ўваходзіць у вайну на баку Антанты
- 27 жніўня: Кітай абвясьціў вайну супраць Нямеччыны
- 26 красавіка: Бразылія абвясьціла вайну супраць Нямеччыны
- 7 сьнежня: ЗША абвясьцілі вайну супраць Аўстра-Вугоршчыны
[рэдагаваць] 1918
- 11 лістапада: падпісана замірэньне. Вайна скончылася.
[рэдагаваць] Балянс вайны
| Страты па краінах[1] | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Краіна | Змабілізавана | Загінулі і памерлі | Паранены | Палонныя і зьніклыя |
Агульныя страты |
Адсотак страт сярод змабілізаваных |
|
| Антанта | |||||||
| Расея | 12 000 000 | 1 700 000 | 4 950 000 | 2 500 000 | 9 150 000 | 76,3 | |
| Францыя | 8 410 000 | 1 357 800 | 4 266 000 | 537 000 | 6 160 800 | 76,3 | |
| Вялікабрытанія (разам з калёніямі) | 8 904 467 | 908 371 | 2 090 212 | 191 652 | 3 190 235 | 35,8 | |
| Італія | 5 615 000 | 650 000 | 947 000 | 600 000 | 2 197 000 | 39,1 | |
| Злучаныя Штаты | 4 355 000 | 126 000 | 234 300 | 4 500 | 364 800 | 8,2 | |
| Японія | 800 000 | 300 | 907 | 3 | 1 210 | 0,2 | |
| Румынія | 750 000 | 335 706 | 120 000 | 80 000 | 535 706 | 71,4 | |
| Сэрбія | 707 343 | 45 000 | 133 148 | 152 958 | 331 106 | 46,8 | |
| Бэльгія | 267 000 | 13 716 | 44 686 | 34 659 | 93 061 | 34,9 | |
| Грэцыя | 230 000 | 5 000 | 21 000 | 1 000 | 27 000 | 11,7 | |
| Партугалія | 100 000 | 7 222 | 13 751 | 12 318 | 33 291 | 33,3 | |
| Чарнагорыя | 50 000 | 3 000 | 10 000 | 7 000 | 20 000 | 40,0 | |
| Разам | 42 188 810 | 5 152 115 | 12 831 004 | 4 121 090 | 22 104 209 | 52,3 | |
| Цэнтральныя Дзяржавы | |||||||
| Нямеччына | 11 000 000 | 1 773 700 | 4 216 058 | 1 152 800 | 7 142 558 | 64,9 | |
| Аўтра-Вугоршчына | 7 800 000 | 1 200 000 | 3 620 000 | 2 200 000 | 7 020 000 | 90,0 | |
| Турцыя | 2 850 000 | 325 000 | 400 000 | 250 000 | 975 000 | 34,2 | |
| Баўгарыя | 1 200 000 | 87 500 | 152 390 | 27 029 | 266 919 | 22,2 | |
| Разам | 22 850 000 | 3 386 200 | 8 388 448 | 3 629 829 | 15 404 477 | 67,4 | |
| Агулам | 65 038 810 | 8 538 315 | 21 219 452 | 7 750 919 | 37 508 686 | 57,6 | |
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ На падставе: Ian F. W. Beckett «The Great War 1914—1918)»
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Першая сусьветная вайна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

