Чарлз Дарвін
| Чарлз Дарвін | |
| Charles Robert Darwin | |
Дарвін у 1880 годзе |
|
| Нарадзіўся | 12 лютага 1809 Шрусбэры, Ангельшчына |
|---|---|
| Памёр | 19 красавіка 1882 Таун, Кент, Ангельшчына |
| Грамадзянства | |
| Навуковая сфэра | Прыродазнаўства |
| Альма-матэр | Эдынбурскі ўнівэрсытэт, Кембрыдзкі ўнівэрсытэт |
| Навуковы кіраўнік | Джон Стывэнс Хэнслоў, Адам Сэдвік |
| Знакамітыя вучні | Джозэф Дальтон Хукер, Томас Гэнры Хакслі |
| Вядомы як | Кругасьветнае вандраваньне на караблі «Бігл», Паходжаньне відаў, Натуральны адбор |
| Узнагароды і прэміі | Каралеўская мэдаль (1853), Мэдаль Воластана (1853), Мэдаль Коплі (1853) |
Чарлз Робэрт Дарвін (па-ангельску: Charles Robert Darwin; 12 лютага 1809 — 19 красавіка 1882) — вядомы брытанскі прыродазнаўца, стваральнік тэорыі эвалюцыі ў біялёгіі. Прапанаваў і даказаў тэорыю, паводле якой усе віды ўзьніклі ў выніку эвалюцыі й паходзяць ад аднаго ці некалькіх агульных прародзічаў. Адным з асноўных паняцьцяў тэорыі быў натуральны адбор. Яшчэ пры жыцьці Дарвіна ягоная ідэя, паводле якой мае месца эвалюцыя, была прызнаная навуковай супольнасьцю і ўсім грамадзтвам. У той жа час вучэньне пра натуральны адбор заняла галоўнае месца ў тлумачэньні эвалюцыі толькі ў 1930-я, зараз жа яно стала падмуркам сучаснай тэорыі эвалюцыі. У зьмененай форме тэорыя Дарвіна па сёньняшні дзень застаецца адной з асноўных у біялёгіі, паколькі яна тлумачыць шматлікасьць біялягічных відаў[1].
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Цікавасьць да натуральнай гісторыі Дарвін выявіў падчас вучобы ва ўнівэрсытэце Эдынбурга, дзе ён вывучаў спачатку мэдыцыну, а потым тэалёгію. Падчас пяцігадовага падарожжа на караблі Бігл (1831—1836), Чарлз Дарвін заняўся геалягічнымі дасьледаваньнямі і правёў назіраньні, якія даказвалі актуалістычныя ідэі Чарлза Лаела. Апублікаваньне падарожных запісаў Дарвіна зрабіла яго вядомым публіцыстам. Ён заняўся праблемай геаграфічнага разьмеркаваньня ў дзікай прыродзе, сабраў калекцыю акамянеласьцяў, дасьледаваў зьмяненьне відаў. Першыя ідэі пра натуральны адбор узьніклі ў Дарвіна ў 1838 годзе. Паколькі раней аналягічныя ідэі лічыліся ерэтычнымі, ён давяраў іх толькі самым блізкім сябрам, у той жа час працягваў дасьледаваньні. У 1858 годзе Дарвін атрымаў ад Альфрэда Расэла Ўоласа эсэ, у якім апісвалася тэорыя падобная да дарвінаўскай. Гэта прымусіла іх абодвух апублікаваць свае тэорыі разам[2].
Паходжаньне відаў [рэдагаваць]
Працы [рэдагаваць]
- 1859 «Паходжаньне відаў» (On the Origin of Species by Means of Natural Selection) — апісваецца працэс эвалюцыі ад агульнага продка, што стала навуковым тлумачэньнем шматлікасьці відаў у прыродзе.
- 1868 «Зьмена жывёл і расьлін у хатнім стане» (The Variation of Animals and Plants under Domestication)
- 1871 «Паходжаньне чалавека й адбор у дачыненьні да полу» (The Descent of Man, and Selection in Relation to Sex)
- 1872 «Тлумачэньне эмоцыяў чалавека й жывёлінаў» (The Expression of Emotions in Man and Animals)
- 1875 «Насякомаедныя расьліны» (Insectivorous Plants)
- 1876 «Эфэкт перакрыжаванага й самаапыленьня ў расьлінным сьвеце» (The Effects of Cross and Self Fertilisation in the Vegetable Kingdom)
- 1880 «Моц руху расьлінаў» (The Power of Movement in Plants)
- 1881 «Фармаваньне расьліннай глебы пад уплывам дзеяньня чарвякоў» (The Formation of Vegetable Mould through the Action of Worms)
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Поўны збор твораў Чарлза Дарвіна ў сеціве — Біяграфія. darwin-online.org.uk. Спасылка правераная 21 ліпеня 2007.
- ^ Урэшце Дарвін. Амэрыканскі музэй гісторыі прыроды. Крыніца правераная 21 ліпеня 2007 году.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Чарлз Дарвін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |