Віцебская губэрня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Віцебская губэрня
Витебская губернія
Vitebsk gub coa.png
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Расейская імпэрыя
Адміністрацыйны цэнтар Віцебск
Губэрнатары гл. Віцебскія губэрнатары
Месцазнаходжаньне Віцебскай губэрні
Віцебская губэрня на мапе

Ві́цебская губэ́рня (па-расейску: Витебская губерния) — губэрня ў складзе Расейскае імпэрыі. Створаная ў 1802 годзе, ахоплівала паўночна-ўсходнія часткі сучаснай Віцебскае вобласьці Беларусі, а таксама ўсходнія часткі Латвіі (у тым ліку гарады Дзьвінск-Даўгаўпілс, Рэжыца-Рэзэкнэ і Люцын-Лудза) і некаторыя раёны Расеі (Невель і Себеж — Пскоўская вобласьць, Вяліж — Смаленская вобласьць).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На пачатак XX стагодзьдзя плошча губэрні складала 38 649,5 кв. вёрстаў. У ёй было 19 750 паселішчаў, у тым ліку: 12 гарадоў, 41 мястэчка. Губэрня падзялялася на наступныя паветы: Віцебскі, Веліскі, Гарадоцкі, Дзьвінскі, Дрысенскі, Лепельскі, Люцынскі, Невельскі, Полацкі, Рэжыцкі, Себескі.

Прыродныя ўмовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паверхня была хвалістая, найболей узвышаная паласа цягнулася з Пскоўскае губэрні на Невель і Гарадок (да 952 футаў вышыні), затым па водападзеле Заходняе Дзьвіны і Дняпра; заходняя частка (Дзьвінскі, Люцынскі й Рэжыцкі паветы) былі нізінная. На тэрыторі губэрні было шмат азёраў (каля 2500, найбольш значныя — Лубань (112 кв. вёрстаў), Розна (75 кв. вёрстаў) і Асьвейскае (49 кв. вёрстаў)), балотаў (агульная плошча — каля 4000 кв. вёрстаў) і лясоў. Глеба была малаўрадлівая, гліністая й супяшчаная. Найбуйнейшымі рэкамі былі — Заходняя Дзьвіна, суднаходная на ўсім працягу, а таксама яе суднаходныя прытокі Мяжа, Каспля (або Кіспля) і Ула; галоўныя сплаўныя рэкі: Лучоса, Ушач, Усьяча, Палата й Дрыса. Клімат губэрні на захадзе быў мякчэйшы, чым на ўсходзе. Заходняя Дзьвіна ля Дзьвінска была вольная ад лёду напрацягу 247 дзён у годзе.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб Віцебскай губэрні. Малюнак з фондаў Дэпартамэнту Геральдыі[1]

Насельніцтва губэрні 1,669 млн (1904) або 1,74 млн (не пазьней за 1910), зь іх 237 (255) тыс. жылі ў гарадох.

Нацыянальны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэлігійны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шляхецкі (дваранскі) радавод Віцебскай губэрні

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

74% насельніцтвы былі занятыя ў сельскай гаспадарцы (земляробства, садоўніцтва, лясныя здабычы), 8% — у апрацоўчай прамысловасьці. Адыходжымі здабычамі ў 1903 годзе былі занятыя 39 тыс. чал. (грабары на чыгунцы, лясныя працы, рыбалоўства); саматужнымі — 48 тыс. чал. (вырабы з дрэва, кравецкія і шавецкія, пляценьне рыбалоўных сетак, выраб грубых сукнаў). Фабрыкаў і заводаў было 1293, на іх працавалі 7 тыс. работнікаў, вытворчасьць дасягала 6,5 млн руб. у год (1 лёнапрадзільня, 2 сьпіртаачышчальныя заводы, 126 гарбарных, 142 цаглінных заводаў, 424 млыны). Гандаль быў малаважны й пераважна мясцовы. У сельскай гаспадарцы вырошчваліся жыта, авёс, ячмень, бульба. У сярэднім за 19001904 зьбіралася 13,2 млн пудаў зімовага жыта, 3,6 млн пудаў ячменю, 7,2 млн пудаў аўса і 20,2 млн пудаў бульбы. Было разьвітае ільнагадоўля; прамысловае садоўніцтва (яблыкі, грушы й сьлівы); жывёлагадоўля ж была ў заняпадзе. Пад лясамі было занята да 35% плошчы губэрні, было шмат будаўнічага лесу (хвоя, елка), разьвіваліся лясныя здабычы, па берагох Заходняе Дзьвіны — суднабудаваньне; рыбалоўства на азёрах.

Асьвета[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навучальных устаноў было 1667 з 61 тыс. навучэнцаў, у тым ліку 349 пачатковых вучэльняў міністэрства народнае асьветы, 246 царкоўна-прыхадзкіх школаў, 659 школаў пісьменнасьці, 5 сярэдніх з 2248 вучнямі, кадэцкі корпус, настаўніцкая сэмінарыя, 5 духоўных вучэльняў, сельскагаспадарчая і рамесная школы; 385 жыдоўскіх школаў (зь іх 23 казённых) з 7095 вучнямі. Пісьменнасьць складала 24,5%.

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цітоў А. К. Геральдыка Беларусі. — Мн.: МФЦП, 2010. С. 118

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]