Віцебскі павет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Віцебскі павет
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Адміністрацыйны цэнтар Віцебск
Старосты Старосты віцебскія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Час існаваньня кан. XIV ст.1772
Месцазнаходжаньне Віцебскага павету
Віцебскі павет на мапе

Ві́цебскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — места Віцебск.

Месты і мястэчкі: Азярышча, Вяліж, Гарадок, Калышкі, Лёзна, Мікулін, Сенна, Усьвяты, Янавічы.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Утварыўся ў кан. XIV ст. па скасаваньні Віцебскага княства[1]. У 1508 з заснаваньнем Віцебскага ваяводзтва ўвайшоў у ягоны склад. У 1514 паўночная частка павету зь Вяліжам і Жэжыцам адыйшла да Маскоўскай дзяржавы[2].

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566), як і іншыя паветы Літвы, атрымаў удакладненыя межы. У 1582 па заканчэньні Інфлянцкай вайны ў склад павету вярнулася Вяліская воласьць[3].

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) тэрыторыя павету апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

У сяр. XVII ст. Віцебскі павет налічваў 10 035 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да Трынаццацігадовай вайны (16541667) колькасьць насельніцтва складала каля 70 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 27 тыс. чал.[4]

[рэдагаваць] Геаграфія

У склад Віцебскага павету ўваходзіла тэрыторыя Віцебскага гродавага, Вяліскага, Сураскага, Усьвяцкага[5] і Азярышчанскага старостваў і прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.

[рэдагаваць] Ураднікі

Асноўны артыкул: Старосты віцебскія

Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

[рэдагаваць] Галерэя

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Вячаслаў Насевіч. Віцебскі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 455.
  2. ^ Мікалай Камінскі, Вячаслаў Насевіч. Віцебскі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 332.
  3. ^ Вячаслаў Насевіч. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 34—39.
  4. ^ Насельніцтва Беларусі ў сярэдзіне ХVІІ ст. па паветах // Г. Сагановіч. Невядомая вайна: 1654—1667. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.
  5. ^ Województwo witebskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 639.

[рэдагаваць] Літаратура

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах