Сянно

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сянно
Coat of Arms of Sianno, Belarus.svg Flag of Sianno.svg
Герб Сянна Сьцяг Сянна
Першыя згадкі: 1442
Горад з: 1777
Вобласьць: Віцебская
Раён: Сеньненскі
Насельніцтва: 7,6 тыс. (2008)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2135
Паштовы індэкс: 211117
Аўтамабільны код: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°48′ пн. ш. 29°42′ у. д. / 54.8° пн. ш. 29.7° у. д. / 54.8; 29.7Каардынаты: 54°48′ пн. ш. 29°42′ у. д. / 54.8° пн. ш. 29.7° у. д. / 54.8; 29.7
Сянно на мапе Беларусі
Сянно
Сянно
Сянно
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Сянно́, Се́нна[1] — места ў Беларусі, на беразе возера Сянно (Сеньненскае). Адміністрацыйны цэнтар Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 7,6 тыс. чал. (2008). Знаходзіцца 56 км на паўднёвы захад ад Віцебску, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Бурбін (лінія Лепель — Ворша). Аўтамабільныя дарогі на Багушэўск, Чашнікі, Бешанковічы, Талачын, Коханаў.

Сенна — даўняе мястэчка гістарычнай Віцебшчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы пры кляштары францішканаў (зруйнаваны савецкімі ўладамі 17.09.1962), унікальны помнік архітэктуры стылю барока[2].

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Сянно» мае яснае сэнсавае значэньне і паходзіць ад слова «сена»[3]. Пра зьвязак з гэтым словам сьведчыць той факт, што ў канцы XIX — пач. XX стагодзьдзяў мясцовыя жыхары вымаўлялі назву места як Сенна або Сеннае[4][5].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Сянна

Згодна з сучаснымі энцыкляпэдычнымі даведнікамі[6][7] першы пісьмовы ўпамін пра Сенна датуецца 1534 годам, калі ў вайну Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім паселішча занялі і спалілі ўсходнія акупанты (1535). Аднак сучаснае места афіцыйна[5][8] вядзе сваю гісторыю ад 1442 году, часоў кіраваньня вялікага князя Казімера.

У 1-й пал. XVI ст. Сенна атрымала статус мястэчка і належала адміністрацыйна да Віцебскага павету. У розныя часы мясьціна знаходзілася ў валоданьні Відніцкіх-Любецкіх, Сеньненскіх-Грыбоўскіх, Курчаў, Сапегаў, Агінскіх, Серакоўскіх. У 1595 упамінаецца аднайменныя маёнтак, замак і мястэчка з «цэрквамі і іх фундушамі».

Панарама места. Н. Орда, XIX ст.

У 1609 Яўстах Курч збудаваў у Сеньне мураваны касьцёл[6]. У 1613 Леў Сапега запрасіў сюды манахаў-францішканаў, якія адкрылі пры кляштары школу для бедных[9]. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667) у 1658 маскоўскія захопнікі зьнішчылі аддзелы мясцовых жыхароў, якія на чале зь Я. Юндзілам вялі партызанскую вайну супраць акупантаў. 28 чэрвеня 1772 распачаліся 3-дзённыя ўрачыстасьці асьвячэньня новага касьцёла, змураванага ў стылі барока.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Сенна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскай правінцыі. У 1777 паселішча атрымала статус места і стала цэнтрам павету Магілёўскай губэрні (17731777 і з 1802), намесьніцтва (17781796) і Беларускай губэрні (17961802). 16 жніўня 1781 адбылося зацьверджаньне гербу Сянна «ў зялёным полі дзьве скрыжаваныя залатыя касы»[10]. У 1778 тут пачала дзейнічаць паштовая кантора, а ў 1883 — тэлеграф. У 1867 на месцы драўлянай царквы збудавалі мураваны сабор Сьвятога Мікалая. У пач. XX ст. у Сеньне было 543 будынкі, працавалі 54 рамесныя прадпрыемствы (на 1907), натарыяльная кантора, 4 страхавыя агенты, паштовая кантора, тэлеграф, друкарня, фатаграфія, 10 заезных дамоў, 82 крамы, 6 корчмаў; рэгулярна адбывалася 6 кірмашоў; дзейнічалі меская вучэльня і 4-клясная жаночая прагімназія, 3 бібліятэкі, 2 лякарні, аптэка.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Сенна ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Сенна вярнулі БССР, дзе яно стала цэнтрам раёну Віцебскай акругі (з 1938 — Віцебскай вобласьці). На 1939 працавалі льнозавод, заатэхнікум, лякарня, гасьцініца, кінатэатар, лазьня. У Другую Сусьветную вайну з 5 ліпеня 1941 да 25 чэрвеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

17 верасьня 1962 савецкія ўлады злачынна ўзарвалі выдатны помнік архітэктуры — касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы[11]. 20 студзеня 2006 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне гістарычнага гербу Сянна[12].

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сянно стаіць на 2 марэнавых узвышшах, падзеленых з поўначы на поўдзень аднайменным возерам.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1847 — 1730 чал.; 1867 — 2418 чал., зь іх 305 каталікоў, 2 пратэстанты і 1469 юдэяў; 1880 — 2996 чал. (1551 муж. і 1445 жан.), у тым ліку 1380 праваслаўных, 826 каталікоў, і 1290 юдэяў[13]; 1897 — 4061 чал. (зь іх 39,9% пісьменных), 1898 — 5712 чал. (2850 муж. і 2862 жан.), зь іх 1529 праваслаўных, 461 каталік, 2100 юдэяў і інш. веры[14]
  • XX стагодзьдзе: 1907 — 4245 чал., зь іх 660 праваслаўных, 150 каталікоў, 35 стараабраднікаў, 3400 юдэяў[15]; 1917 — 4540 чал.; 1926 — 5509 чал. (зь іх 59,6% пісьменных); 1939 — 4,3 тыс. чал.; 1959 — 5,4 тыс. чал.; 1970 — 5,3 тыс. чал.[7]; 1991 — 9,0 тыс. чал.[16]; 1994 — 9,7 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2000 — 8,9 тыс. чал.[7]; 2006 — 8,1 тыс. чал.[17], 2006 — 8,1 тыс. чал.[18]; 2007 — 7,9 тыс. чал.; 2008 — 7,6 тыс. чал.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У месьце працуюць 2 агульнаадукацыйныя школы і школа-інтэрнат, першая школа-фабрыка ў Беларусі, музычная школа, спартовая школа, цэнтар пазакляснай і пазашкольнай работы, 3 сады-ясьлі.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічае раённы дом культуры, дом рамёстваў, дзіцячая бібліятэка і бібліятэка для дарослых.

Мас-мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдаецца раённая газэта «Голас Сенненшчыны».

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праект сучаснага плянаваньня Сянна распрацаваны ў 1968 у Віцебскіх абласных праектавых майстэрнях. На месцы старога адміністрацыйнага цэнтру сфармаваны новы. Гандлёвы цэнтар разьмяшчаецца на вул. Кастрычніцкай. Асноўная жыльлёвая забудова канцэнтруецца ў раёнах вуліцаў Назарэнка, Кастрычніцкай i інш. Прамысловая зона — у заходняй частцы места.

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
Віцебская вуліца Менская вуліца Тракцірная вуліца
Карла Маркса вуліца Магілёўская вуліца Афіцэрская вуліца
Кастрычніцкая вуліца Ветраная вуліца
Пралетарская вуліца Бешанковіцкая вуліца[19]
 ? Адміністрацыйны пляц
 ? Канеўская вуліца
 ? Рынак пляц Урыцкага плошча

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лясной, дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасьці.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Празь Сянно праходзяць аўтамабільныя дарогі Р25 (Віцебск — Сянно), Р86 (траса М8 — Багушэўск — Мядзел) і Р113 (Сянно — Вушачы).

Мескія і прымескія пасажырскія перавозкі ажыцьцяўляе ААТ «АТП № 20» места Сянно.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працуе Сеньненскі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы.

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Побач зь Сянном знаходзіцца гарадзішча жалезнага веку.

  • Адміністрацыйны будынак (пач. XIX ст.)
  • Кляштар францішканаў (XVII ст.)
  • Могілкі габрэйскія

У наш час у Сяньне збудавалі праваслаўную царкву Сьвятога Мікалая і каталіцкую капліцу Найсьвяцейшай Тройцы.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканаў (XVIII ст.)
  • Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы
  • Царква Сьвятога Мікалая (1853)
  • Сынагога (XIX ст.)

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Сенна // Смоліч А. Географія Беларусі. — Вільня: Друкарня «Віленскага Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1922. С. 283.
  2. ^ Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск: Літаратура і мастацтва, 2008. С. 57.
  3. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 341.
  4. ^ Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск: Літаратура і мастацтва, 2008. С. 22.
  5. ^ а б Сенненскія далягляды // «Народная газета» № 120 (5283), 30 чэрвеня 2010.
  6. ^ а б Удальцоў В. Сянно // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 652.
  7. ^ а б в Удальцоў В. Сянно // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 479.
  8. ^ Гісторыя Сеньненшчыны(рас.). Сенненский районный исполнительный комитетПраверана 21 ліпеня 2011 г.
  9. ^ Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. С. 462.
  10. ^ Сянно // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  11. ^ Сіўко Ф. Адноўленая парафія ў Сянно // «Ave Maria» № 9—10 (88—89), 2002.
  12. ^ Указ президента Республики Беларусь от 20 января 2006 г. №36 «Об утверждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Витебской области».
  13. ^ Sienno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich(пол.). Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 566.
  14. ^ Сенно // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  15. ^ Сянно. Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасцьПраверана 21 ліпеня 2011 г.
  16. ^ Сенно // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  17. ^ Удальцоў В. Сянно // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2002. С. 352.
  18. ^ Сенно // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
  19. ^ “Раёнка” запрашае ў віртуальную экскурсію па старажытных вуліцах Сянна. Голас СенненшчыныПраверана 5 ліпеня 2012 г.
  20. ^ Прамысловасьць(рас.). Сенненский районный исполнительный комитетПраверана 21 ліпеня 2011 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сянносховішча мультымэдыйных матэрыялаў