Бешанковіцкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Бешанковіцкі раён
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Віцебская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Бешанковічы
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Насельніцтва (2009) 18 516[1]
Шчыльнасьць 14,8 чал./км²
Плошча 1249,65[2] км²
Месцазнаходжаньне Бешанковіцкага раёну
Бешанковіцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-21-31
Паштовыя індэксы 211 3хх
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Бешанко́віцкі раён — адміністрацыйная адзінка ў цэнтральнай частцы Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,2 тыс. км². Насельніцтва — 18 516[1] чалавек (2009). Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Бешанковічы.

Зьмест

[рэдагаваць] Геаграфічнае становішча

Мяжуе зь Віцебскім, Лепельскім, Сеньненскім, Ушацкім, Чашніцкім, Шумілінскім раёнамі Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 51 км ад Віцебску, 210 км ад Менску, 33 км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі на лініі ВоршаЛепель.

[рэдагаваць] Прырода

[рэдагаваць] Рэльеф

Паверхня пераважна раўнінная. Паўднёвая частка знаходзіцца ў межах Чашніцкай раўніны, паўночная — Полацкай нізіны і адгор’яў Невельска–Гарадоцкага ўзвышша. 91 % тэрыторыі на вышыні да 150 мэтраў, найвышэйшы пункт (179,8 м) на паўднёвым захадзе ад вёскі Плісы, найбольш нізкая адзнака (111,6 м) на паўночным захадзе, у даліне Заходняй Дзьвіны.

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўночна-ўсходніх схілаў Беларускай антэклізы. Зьверху залягаюць пароды антрапагенавага ўзросту паазерскага, сожаўскага, дняпроўскага, радзей, бярэзінскага зьледзяненьняў магутнасьцю 75—160 м, ніжэй — дэвонскія — 200—3200 м, верхнепратэразойскія — 350–450 м адклады.

На тэрыторыі раёну, ля вёскі Горкі, знаходзіцца самы вялікі (11 мэтраў) валун у краіне.

[рэдагаваць] Карысныя выкапні

З карысных выкапняў у Бешанковіцкім раёне ёсьць торф, будаўнічыя пяскі, пяскова-жвіровы матэрыял, цагельныя гліны.

[рэдагаваць] Клімат

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -7,5 °С, ліпеня 17,8 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 630 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду складае 185 дзён.

[рэдагаваць] Гідраграфія

Па раёне цячэ Заходняя Дзьвіна (працягласьць па тэрыторыі раёну каля 100 км, шырыня 170 м). Найвялікшыя яе прытокі: Вула (38 км 30 м) са Сьвячанкай (40 км 12 м), Крывінка (24 км 25 м) зь Бярозкай (15 км 10 м) і іншыя. Шчыльнасьць натуральнай рачной сеткі складае 0,43 км/км².

На тэрыторыі раёну разьмешчаныя 52 возеры, самае вялікае зь іх — Саро. Паводле глыбіні пасьля Саро вылучаюцца: Каранёўскае, Белае, Плацішна, Вербнае, Астровенскае, Бікложа, Слабадзкое, Гарнасьвечча і іншыя.

[рэдагаваць] Глебы

Глебы сельскагаспадарчых земляў дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярновыя, дзярнова-карбанатавыя забалочаныя, абалонавыя, тарфяна-балотныя. Паводле мэханічнага складу сугліністыя, супясковыя, пясковыя, тарфяныя.

[рэдагаваць] Расьліннасьць

Лясы займаюць займаюць 26 % тэрыторыі. Пераважаюць невялікія масівы на 6 – 17 км² (Хадчанскае лясное лецішча, Зялёная Пушча), уздоўж Заходняй Дзьвіны на паўночны захад — да 30 км² (урочышча Казлы). Лясы хваёвыя, яловыя, бярозавыя, асінавыя, чорнаалешнікавыя, шэраалешнікавыя, ясянёвыя, дубовыя.

Пад балотамі 7 % тэрыторыі (нізінныя, вярховыя і пераходныя). Найвялікшыя балотныя масівы: Чарнічанка, Забалянскі Мох, Соржыцкі Мох, Града.

[рэдагаваць] Жывёльны сьвет

З паляўніча–прамысловых жывёлаў водзяцца лось, дзік, казуля, ліса, воўк, заяц–русак, заяц–бяляк, а таксама алень, куніца, норка, вавёрка, янотападобны сабака, чорны тхор, бабёр, выдра, андатра, шэрая курапатка, рабчык, глушэц і г. д., з вадаплаваючых — качка–краква, шэрая качка, лысуха, чырок.

[рэдагаваць] Насельніцтва

Агульная колькасьць насельніцтва Бешанковіцкага раёну станам на 2006 рок складае 21,4 тысячаў чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва — 17,12 чал/км².

[рэдагаваць] Рэлігія

У раёне існуе 16 рэлігійных суполак, зь іх: 11 — праваслаўных, 2 — рымска-каталіцкія, 1 — хрысьціянаў адвэнтыстаў сёмага дня, 1 — хрысьціянаў веры эвангельскай «Добрая вестка», 1 — эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў. Працуе 2 праваслаўныя і 2 рымска-каталіцкія нядзельныя школы.

На момант скасаваньня Уніі (паводле зьвестак на 1837 г.) існаваў асобны грэка-каталіцкі Бешанковіцкі дэканат (адзін з пяцідзесяці) Беларускай япархіі ГКЦ у Лепельскім павеце Віцебскай губэрні, у якім паводле рэканструкцыі дасьледчыка Уніі Марыяна Радвана было 11 парафіяў, 12 сьвятароў і 10092 вернікі.

Апошнімі ўніяцкімі Бешанковіцкімі дэканамі былі а. Дзьмітры Яновіч (узрост невядомы) і а. Пій Перабіла (41 год). Перад самым скасаваньнем Уніі ад а. Яновіча ўладам удалося выбіць расьпіску аб згодзе прыняць праваслаўе. Інфармацыі пра падобную пісьмовую згоду ад іншых 10 сьвятароў дэканату няма - магчыма, такія расьпіскі ад іх выбіць так і не ўдалося. А манах-базыльянін а. Баніфаці Тарасевіч, 68 гадоў, адміністратар парафіі з Дабрыгораў, такую згоду ня даў. Паводле падлікаў М.Радвана, нягледзячы на ўсе намаганьні і запужваньні біскупа Ёсіфа Сямашкі і обер-пракурора Скрыпіцына, толькі 18,6% уніяцкага духавенства Беларускай япархіі выказала папярэднюю пісьмовую згоду на пераход у праваслаўе, а ў Віцебскай губэрні - усяго 43 сьвятары з 185.

Уніяцкія парафіі ў Бешанковіцкім дэканаце у 1837 г. былі ў наступных мясьцінах:

1. Бешанковічы - сьв. Ільлі, 1644 вернікі, парафіі належыла 2 валокі і 6 моргаў зямлі, гадавы даход парафіі - 396 руб.

2. Бешанковічы - сьв. Пятра і Паўла, 1530 вернікаў, парафіі належыла 5 фундушовых душ, 1 валока і 9 моргаў зямлі, гадавы даход - 175 руб. Самы вядомы кірмаш у Бешанковічах быў Петрапаўлаўскі. Штогод на яго зьязджалася да 4-5 тыс. чалавек. Вядомы адміністратар адной з бешанковіцкіх парафіяў - а. Ян Лапа (Лапо/Lappo), меў 36 гадоў.

3. Буй - Перамяненьня Гасподняга, 199 вернікаў, 1,25 валок зямлі, гадавы даход - 160 руб. Гэта была самая малая парафія дэканату, але з нядрэнным (адносна іншых) гадавым даходам. Адміністратар парафіі - а. Андрэй Гутаровіч, 38 меў гадоў.

4. Дабрыгоры - Усьпеньня Найсьвяцейшай Багародзіцы, 1267 вернікаў, парафіі належыла 94 фундушовыя душы, 10 валок зямлі, гадавы даход - 858 руб. Гэта была ці ня самая багатая парафія Бешанковіцкага дэканату. Адміністратар парафіі - а. Баніфаці Тарасевіч, OSBM, меў 68 гадоў.

5. Казаноўка - Покрыва Найсьвяцейшай Багародзіцы, 1059 вернікаў, 5 фундушовых душ, 2 валокі і 6 моргаў зямлі, гадавы даход 175 руб. Была таксама філіяльная капліца ў Сяльцы. Парах парафіі - а. Якуб Галынец, 51 год.

6. Стрыжава - сьв. Мікалая, 969 вернікаў, 4 валокі зямлі, гадавы даход 186 руб. Адміністратар парафіі - а. Язэп Данілевіч, 36 гадоў.

7. Шарыпін - Раства Найсьвяцейшай Багародзіцы, 410 вернікаў, 12 моргаў зямлі, 157 руб гадавога даходу. Адміністратар парафіі - а. Канстанцін Талоцкі, 38 гадоў.

8. Сьвіцына - сьв. Барыса і Глеба, 278 вернікаў, 2 валокі зямлі, 30 руб. гадавога даходу. Гэта была хіба самая бедная парафія дэканату. Парах парафіі быў а. Ян Тучкевіч, які меў 31 год.

9. Вула - Перамяненьня Гасподняга, 1150 вернікаў, 3 валокі зямлі, 180 руб. гадавога даходу. Парах парафіі - а. Ельяшэвіч Рыгор, 50 гадоў.

10. Вярхоўе - Сьвятой Тройцы, 897 вернікаў, 10 фундушовых душ, 2 валокі і 16,5 моргаў зямлі, гадавы даход - невядомы. Была таксама філіяльная капліца ў Чаркасах. Адміністратар парафіі - а. Андрэй Нікановіч, меў 30 гадоў.

11. Вяжышчы - Перамяненьня Гасподняга, 689 вернікаў, 2 валокі зямлі, усяго 40 руб. гадавога даходу. Закрыстыянін парафіі (свайго сьвятара, магчыма, ужо не было ў парафіі) - Васіль Караткевіч, 37 гадоў.

Адразу пасьля скасаваньня Уніі праваслаўнае духавенства намагалася былых уніятаў, якія пайшлі ў лацінскі касьцёл, вярнуць сабе і пісала адпаведныя скаргі. Паводле гэтых скаргаў у Бешанковічах праваслаўныя мелі 815 вернікаў. Удалося прымусіць вярнуцца ў праваслаўе 80 душ. Паводле зьвестак 1837 г. у двух уніяцкіх парафіях Бешанковічаў было разам 3174 вернікі. Выходзіць, праваслаўныя згубілі 2279 душ былых уніятаў.

[рэдагаваць] Гаспадарчая дзейнасьць

Малочна-мясная жывёлагадоўля, ільнаводзтва, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу. Прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасьці.

[рэдагаваць] Транспарт

Па тэрыторыі раёну праходзяць аўтамабільныя дарогі ЛепельВіцебск, ШумілінаСянно.

[рэдагаваць] Культура

[рэдагаваць] Выбітныя асобы

[рэдагаваць] Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці

[рэдагаваць] Страчаная спадчына

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

8 красавіка 2004 году былі скасаваныя 5 сельсаветаў: Драздоўскі, Пліскі, Рубескі, Сокараўскі і Сьвячанскі; Ульскі пасялковы савет. Створаны Ульскі сельсавет.

Цяпер у адміністратыўна-тэрытарыяльным складзе Бешанковіцкі раён мае 7 сельскіх саветаў: Астровенскі, Бачэйкаўскі, Бешанковіцкі, Верхнякрывінскі, Вярхоўскі, Соржыцкі, Ульскі; 243 сельскія населеныя пункты. Найбольш буйныя — Астроўна, Бачэйкава, Ула.

[рэдагаваць] Паселішчы

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Літаратура

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. / рэдкал. І.П. Шамякін [і інш.]. - Мн., 1983. – Т. 1. – С. 291–292.
  • Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. – Мн., 2007. – С. 46. ISBN 978-985-11-0384-9
  • Крачкоўскі, А.В. Край наш Наддзвінскі / А.В. Крачкоўскі. – Мн., 1990. – 80 с. : іл. – (Па родным краі).
  • Крачкоўскі, А.В. Светлы Бешанковіцкі куток / А.В. Крачкоўскі.- Віцебск, 2001. – 152 с.
  • Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал. І.П. Шамякін [і інш.]. – Мн., 1991. – 423 с.
  • Marian Radwan. Carat wobec Kościoła Greckokatolickiego w zaborze rosyjskim 1796-1839. - Roma-Lublin, Polski instytut kultury chrześcijavskiej, 2001. - 504 s.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Бешанковіцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах