Браслаў
| Браслаў | |||||
Адміністрацыя раёну, раней — павету |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1065 | ||||
| Магдэбурскае права: | 8 кастрычніка 1500 | ||||
| Вобласьць: | Віцебская | ||||
| Раён: | Браслаўскі | ||||
| Насельніцтва: | 9500 (2010) | ||||
| Часавы пас: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 2153 | ||||
| Паштовы індэкс: | 211970 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 55°38′36″ пн. ш. 27°03′41″ у. д. / 55.64333° пн. ш. 27.06139° у. д.Каардынаты: 55°38′36″ пн. ш. 27°03′41″ у. д. / 55.64333° пн. ш. 27.06139° у. д. | ||||
|
Браслаў на мапе Беларусі
Браслаў
|
|||||
| Афіцыйны сайт(рас.)(анг.) | |||||
Бра́слаў — места ў Беларусі, на паўночным беразе возера Дрывяты. Адміністрацыйны цэнтар Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 9,5 тыс. чал. (2010). Знаходзіцца за 220 км ад Віцебску, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Друя (лінія Варапаева — Друя). Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Друяй, Мёрамі, Шаркоўшчынай, Відзамі і Дзьвінскам.
Браслаў — даўняе магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну (частка Віленшчыны).
Зьмест |
[рэдагаваць] Назва
Паходжаньне тапоніму «Браслаў» звычайна зьвязваюць зь імем князя полацкага Брачыслава, за якім тут збудавалі мескія ўмацаваньні[1]. На думку беларускага географа В. Жучкевіча гэтае меркаваньне зьяўляецца даволі спрэчным з тае прычыны, што паселішча існавала яшчэ да Брачыслава. Паводле дасьледніка, тапонім варта тлумачыць праз балцкую аснову «брасла», што азначае «брод». На карысьць гэтага меркаваньня сьведчыць геаграфічнае разьмяшчэньне паселішча ля пераходу пры азёрнай затоцы[2].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах — Браславль, Браславль Завельскі.
[рэдагаваць] Гісторыя
Паводле зьвестак археалягічных раскопак яшчэ ў ІХ ст. на месцы сучаснага Браслава існавала старажытнае паселішча латгалаў і крывічоў. У пач. ХІ ст. на месцы спаленага паселішча паўстаў памежны горад Полацкага княства. Умацаваны валам вышынёй ад 3 да 9 м, дзядзінец старажытнага Браслава разьмяшчаўся на пярэсмыку паміж азёрамі Дрывяты і Навята на Замкавай гары, побач знаходзіўся пасад. Цягам ХІ—ХІV стст. насельніцтва мясьціны займалася ў асноўным сельскай гаспадаркай, паляваньнем, рамёствамі, гандлем.
Першы пісьмовы ўспамін пра Браслаў зьмяшчаецца ў Хроніцы Быхаўца і Хроніцы М. Стрыйкоўскага пад 1065 у зьвязку зь мітычным нападам на яго літоўскіх князёў братоў Кернуса і Гімбута. З пач. ХІV ст. мясьціна знаходзілася ў валоданьні вялікіх князёў і згодна з тэстамэнтам Гедыміна перайшла да ягонага сына Яўнута. Дзяржаўцамі Браслава былі Сапегі, Масальскія, Скумін-Тышкевічы. У пач. ХV ст. места зрабілася цэнтрам павету Віленскага ваяводзтва. Павятовыя соймікі зьбіраліся на Замкавай гары, тут жа, паводле пастановы вальнага сойму (1590), збудавалі дом для паседжаньняў суду і зьбераганьня архіву. У гэты ж час на сродкі ваяводы віленскага і старосты браслаўскага В. Манівіда ў месьце збудавалі касьцёл[3] .
8 кастрычніка 1500 вялікі князь Аляксандар надаў Браславу прывілей на няпоўнае Магдэбурскае права. У 1506 па сьмерці Аляксандра места перайшло да ягонай жонкі Алены. Яна заснавала тут жаночы праваслаўны манастыр з царквой Сьв. Варвары, у якой жыла да сваёй сьмерці ў 1513[4].
Цягам ХVІ—ХVІІ стст. вялікую ролю меў Браслаўскі замак, які ўпершыню згадваецца пад 1514. На 1554 паводле інвэнтару ў месьце было 5 вуліцаў, 110 дамоў, зь іх 65 дамоў знаходзілася на вуліцы Вялікай, што праходзіла ўздоўж возера Дрывяты. На гэтай жа вуліцы разьмяшчаліся царква, касьцёл, лякарня, сядзіба князёў Масальскіх. Існавалі таксама кляштар, 40 корчмаў. Налічвалася каля тысячы жыхароў, якія займаліся пераважна земляробствам, часткова гандлем і рамёствамі[4]. У 1579 С. Пахалавіцкі пазначыў Браслаў на сваёй мапе як паселішча на высьпе. За часамі Трынаццацігадовай вайны ў 1661 маскоўскія войскі поўнасьцю зруйнавалі Браслаў. Вальны сойм вызваліў места ад усіх падаткаў на 4 рокі[4].
- Сымболіка гістарычнай Браслаўшчыны
-
Мескі герб зь вялікакняскага прывілею (1792)
-
Пячатка магістрату, 1792
-
Пячатка Браслаўскага павету
У 1787 адбыўся апошні соймік Браслаўскага павету. 2 чэрвеня 1792 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў месту герб: «у блакітным полі залатое сонца, на якім блакітны трыкутнік з чалавечым вокам — вокам Боскага наканаваньня»[5]. Неўзабаве згодна з пастановаю Гарадзенскага сойму (1793) Браслаў зрабіўся сталіцаю ваяводзтва. Станам на 1794 тут было 68 будынкаў[4], з прычыны пазьнейшага пажару цэнтар ваяводзтва перанесьлі ў Відзы. 11 траўня 1794 на вуліцах места адбыўся бой паміж паўстанцамі Т. Касьцюшкі і расейскімі карнымі войскамі[4].
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Браслаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіўся цэнтрам павету Віленскай губэрні (з 1797 — у Літоўскай, а з 1801 — у Віцебскай губэрні). Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1843 яго далучылі да Новааляксандраўскага павету Ковенскай губэрні.
У сяр. ХІХ ст. у Браславе было 60 двароў і 220 жыхароў; працавалі лякарня, вучэльня, піваварня; дзейнічалі касьцёл і сынагога. Станам на 1913 у мястэчку працавалі лякарня, сельская вучэльня, вінакурны завод.
- Даўнія графічныя выявы Браслава
-
Браслаўскі замак, з мапы 1613
-
Манастырская выспа ў сяр. XIX ст.
-
Панарама места, 1864
У Першую сусьветную вайну у кан. 1915 — лютым 1918 непадалёк ад Браслава праходзіла лінія фронту. У лютым — пач. сьнежня 1918 мястэчка займалі нямецкія войскі, у сьнежні 1919 — чэрвені 1920 — польскія войскі.
У 1920 Браслаў увайшоў у склад Сярэдняй Літвы. Станам на 1921 у мястэчку было 243 будынкі, працавалі млын, тартак, цагельня, дробныя крамы. З 1922 Браслаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам павету Віленскага ваяводзтва. У 1920-я адміністрацыйны цэнтар места перанесьлі на яго заходнюю ўскраіну. Тут узьвялі грамадзкія і гаспадарчыя будынкі, 2-павярховыя жылыя дамы для павятовай адміністрацыі і інш. урадоўцаў. Апроч гэтага, у Браславе заснавалі мэханічную пякарню, распачаў працу рыбны завод. У 1928—1929 з прычыны кепскіх мэтэаралягічных умоваў на Віленшчыне паўстала пагроза голаду. На дапамогу галадоўцам выдаткоўваліся дзяржаўныя сродкі, зьбіраліся ахвяраваньні. Да канца 1929 голад удалося пераадолець
У 1939 Браслаў увайшоў у БССР, дзе ў 1940 зрабіўся цэнтрам раёну Вялейскай вобласьці (з 1944 у Полацкай, з 1954 — Маладэчанскай, а з 1960 — Віцебскай вобласьці). У Другую Сусьветную вайну з 27 чэрвеня 1941 да 6 чэрвеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
- Места на старых здымках
[рэдагаваць] Насельніцтва

- XVI стагодзьдзе: 1554 — каля 1000 чал.
- XVIII стагодзьдзе: 1794 — 700 чал.[4]
- XIX стагодзьдзе: 1850 — 220 чал.[1]
- XX стагодзьдзе: 1913 — 1550 чал.[1]; 1921 — 1587 чал.[6]; 1939 — 4,9 тыс. чал.; 1959 — 4,2 тыс. чал.[6]; 1969 — 4,6 тыс. чал.[6]; 1990 — 9,5 тыс. чал.[6]; 1991 — 10 тыс. чал.[7]
- XXI стагодзьдзе: 2003 — 10,1 тыс. чал.; 2006 — 9,9 тыс. чал.; 2010 — 9,5 тыс. чал.
[рэдагаваць] Адукацыя
У Браславе працуюць гімназія, 3 сярэднія школы, школа мастацтваў, спартовая школа.
[рэдагаваць] Культура
Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, народны тэатар. У 1984 утварылася Браслаўскае музэйнае аб’яднаньне.
[рэдагаваць] Мас-мэдыя
У месьце выдаецца раённая газэта «Браслаўская звязда» — орган Браслаўскага раённага выканаўчага камітэту і раённага Савету дэпутатаў (друкуецца ў КПУП «Наваполацкая друкарня»)
[рэдагаваць] Забудова
Генэральны плян Браслава зьявіўся ў 1972, у 1981 яго скарэктавалі. Архітэктурна-плянавальную структуру места вызначаюць Замкавая гара і ўзгоркавая мясцовасьць вакол яе. У старой частцы Браслава, якая далучаецца да Замкавай гары, захаваліся фрагмэнты забудовы ХІХ — пач. ХХ стст. Старая частка мае найбольш шчыльную забудову, грамадзкі цэнтар знаходзіцца ў заходняй частцы. Места разьвіваецца ў паўночна-ўсходнім кірунку.
[рэдагаваць] Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, лёгкай прамысловасьці і сацыяльна-побытавага абслугоўваньня.
| Пералік прамысловых прадпрыемстваў Браслава |
|---|
|
[рэдагаваць] Транспарт
Праз Браслаў праходзяць аўтамабільныя дарогі Р3 (Лагойск — Глыбокае — граніца Латвіі), Р14 (Полацак — Браслаў) і Р27 (Браслаў — Мядзел).
Места мае рэгулярнае аўтобуснае злучэньне з Рыгай, Менскам, Віцебскам, Полацкам, Мёрамі, Глыбокім.
Мескі транспарт налічвае 3 аўтобусныя маршруты.
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
Мясцовае музэйнае аб’яднаньне улучае Браслаўскі гістарычна-краязнаўчы музэй і Браслаўскі музэй традыцыйнай культуры. Турагенцкую і турапэратарскую дзейнасьць ажыцьцяўляюць турыстычна-аздараўленчае прыватнае даччынае УП (ТАПДУП) «Браслаўскія азёры» (турыстычныя комплексы: «Дрывяты», «Золава», «Слабодка») і дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Нацыянальны парк „Браслаўскія азёры“».
У Браславе маецца 2 гатэлі, у тым ліку «Заезны двор». Дзейнічаюць дамы паляўнічага «Абаб’е», «Браслаў», дом рыбака «Лявошкі», агратурыстычная сядзіба «На Браслаўскіх азёрах»[8].
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Гістарычная забудова (XIX — 1-я пал. ХХ стст.; фрагмэнты)
- Замкавая гара (IX—XVIII стст.)
- Касьцёл Раства Найсьв. Панны Марыі (1826)
- Магіла Станіслава Нарбута
- Могілкі габрэйскія
- Царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы (1897)
[рэдагаваць] Галерэя
- Краявіды Браслава
[рэдагаваць] Вядомыя асобы
- Станіслаў Нарбут (1853—1926) — доктар мэдыцыны
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b c К. С. Шыдлоўскі. Браслаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 67.
- ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 35.
- ^ Валерый Грынявецкі. Браслаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 341.
- ^ a b c d e f Валерый Грынявецкі. Браслаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 342.
- ^ Браслаў // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
- ^ a b c d К. С. Шыдлоўскі. Браслаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 68.
- ^ Браслав // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Браслав // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.
[рэдагаваць] Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Браслаўскага раёна / рэдкал. К.В. Велічковіч і інш. — Мн., 1998.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- Ляўковіч, А. Сціплая абаяльнасць «азёрнага горада» // «Звязда», 12 чэрвеня 2004.
- Шыдлоўскі, К. Назва горада: міфы, меркаванні і факты // «Браслаўская звязда», 13 сакавіка 1996.
- Brasław // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 354.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Браслаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- м. Браслаў на Radzima.org
- Навіны Браслава і вазёрнага краю на Westki.info
- Браслаў на Прыдзвінскі край: Гісторыя і сучаснасць
| Браслаўскі раён | |
|---|---|
| Горад |
Браслаў
|
| Мястэчка | |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |
| Месты і мястэчкі гістарычнай Браслаўшчыны | |
|---|---|
| — ¹ Вылучаным пазначаюцца месты; — ² У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права | |