Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх
Вялікі князь літоўскі — найвышэйшы княжацкі тытул у ВКЛ. Вялікі князь быў кіраўніком дзяржавы. Яму былі падначалены князі, магнаты, якія кіравалі асобнымі княствамі, землямі, вотчынамі. Выбіраўся феадаламі, зьвычайна зь сыноў ці блізкай радні папярэдняга вялікага князя. Меў шырокія паўнамоцтвы: весьці міжнародныя справы, уступаць у звязы, абвяшчаць вайну і заключаць мір, расьпараджацца ўзьброенымі сіламі дзяржавы, дзяяржаўнай маёмасьцю, даходамі і ськарбамі, дараваць дзяржаўную маёмасьць, тытулы і зьванні, ажыццяўляць вышэйшы суд і памілаваньне засуджаных. Яму належала заканадаўчая ініцыятыва, усе асноўныя законы і прававыя акты выдаваліся за яго подпісам. Прывілей 1447 году і прывілей 1492 году юрыдычна абмежавалі ўладу вялікага князя літоўскага. Паводле іх ён не меў права самастойна вырашаць найбольш важныя пытаньні знешняй і ўнутранай палітыкі. Нягледзячы на тое, што заканадаўчыя акты, у тым ліку Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 году, падкрэсьлівалі, што ўлада вялікага князя ад Бога, яго сьтановішча было тыповым для абмежаванага феадальнага манарха, правы яго грунтаваліся на выбарнай асьнове. Калі ў XIV ст. Рада Вялікага княства Літоўскага пры вялікім князе была толькі дарадчым органам, то пазьней яе зьначэнне намнога павысілася, многія мерапрыемствы дзяржаўнага кіраваньня маглі быць зьдзейснены толькі зь яе згоды. У адсутнасць вялікага князя рада фактычна была вышэйшым дзяржаўным органам і дзейнічала самастойна. Абмежаваньне ўлады вялікага князя літоўскага прадугледжвалася заканадаўствам ВКЛ у форме клятвы і абяцаньня вялікім князем захоўваць пэўныя правы і прывілеі, а таксама ў форме прамой забароны. Напрыклад, вялікаму князю забаранялася пачынаць вайну або ўстанаўліваць падаткі на ваенныя патрэбы без дазволу на тое сойма, выдаваць законы, якія б пярэчылі Статуту ВКЛ, раздаваць духоўныя і сьвецкія пасады, тытулы і землі ВКЛ іншаземцам, у тым ліку польскай шляхце.
Пасьля Люблінскай уніі 1569 г. вялікі князь ВКЛ адначасова быў каралём Польшчы, стаяў на чале агульнай саюзнай дзяржавы — Рэчы Паспалітай. Вялікі князь акрамя гэтага тытула, меў тытулы па назьве земляў, якімі валодаў. Напрыклад, Жыгімонт III Ваза меў тытулы караля польскага, вялікага князя літоўскага, рускага, прускага, жамойцкага, мазавецкага, інфлянцкага, насьледнага гаспадара і караля шведскага, гоцкага, вандальскага, вялікага княжыча фінляндскага і інш.
Зьмест |
Вялікія князі літоўскія да Люблінскай уніі (1569 г.) [рэдагаваць]
| Гады кіравання | Ілюстрацыя | Імя |
|---|---|---|
| каля 1236 — 1263 | Міндоўг | |
| 1263—1264 | Транята | |
| 1264—1266 | Войшалк | |
| 1267—1270 | Шварн | |
| 1270—1282 | Трайдзень | |
| 1280-я гг. [1] | Даўмонт | |
| 1282—1292[2] | Будзівід | |
| 1292—1294[3] | Будзікід | |
| 1294—1316 | Віцень | |
| 1316—1341 | Гедымін | |
| 1341—1345 | Яўнут | |
| 1345—1377[4] | Альгерд | |
| 1377—1381[5] | Ягайла | |
| 1381—1382 | Кейстут | |
| 1382—1392 | Ягайла | |
| 1392—1430 | Вітаўт | |
| 1430—1432 | Сьвідрыгайла | |
| 1432—1440 | Жыгімонт Кейстутавіч | |
| 1440—1492 | Казімер Ягелончык | |
| 1492—1506 | Аляксандар Ягелончык | |
| 1506—1548 | Жыгімонт I Стары | |
| 1544—1569 | Жыгімонт II Аўгуст |
Вялікія князі літоўскія пасьля Люблінскай уніі (1569 г.) [рэдагаваць]
- Генрык Валезы (1573) — адначасова кароль польскі.
- Стэфан Баторы (1576—1586) — адначасова кароль польскі.
- Максіміліян Габсбург (1575—1576) — імпэратар Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі, абраны па падвойнай элекцыі 1575 г. адначасова з Баторыем.
- Жыгімонт Ваза (1587—1632) — адначасова кароль польскі Зігмунт III.
- Максіміліян Габсбург (1587—1589) — эрцгерцаг, сын імпэратара Максіміліяна II, абраны па падвойнай элекцыі 1587 г. адначасова з Жыгімонтам Вазам.
- Уладзіслаў Ваза (1632 — 1648) — адначасова кароль польскі Уладзіслаў IV.
- Ян Казімер (1648 — 1668) — адначасова кароль польскі Ян II Казімір.
- Карл Густаў, кароль Швецыі, па заключэнні Кейданскай уніі лічыцца сваімі прыхільнікамі за вялікага князя літоўскага ў 1655—1660.
- Міхал Вішнявецкі (1669—1673) — адначасова кароль польскі.
- Ян Сабескі (1674—1696) — адначасова кароль польскі Ян III.
- Аўгуст Моцны (1697—1706) — адначасова кароль польскі Аўгуст IІ і курфюрст саксонскі Фрыдрых Аўгуст І.
- Франсуа Луі Бурбон (1697) — прынц дэ Конці, абраны па падвойнай элекцыі 1697 г. адначасова з Аўгустам ІІ.
- Станіслаў Ляшчынскі (13 ліпеня 1704—1706) — адначасова кароль польскі Станіслаў II, абраны канфедэрацыяй. Да адрачэння ў 1706 годзе Аўгуста Моцнага уладарыў адначасова зь ім.
- Аўгуст Моцны (1709—1733) — другі раз, адначасова кароль польскі пад імем Аўгуст II.
- Аўгуст Сас (1733 — 1763) — адначасова кароль польскі Аўгуст III і курфюрст саксонскі Фрыдрых Аўгуст ІІ.
- Станіслаў Ляшчынскі (1733) — другі раз, адначасова кароль польскі Станіслаў II, абраны па падвойнай элекцыі 1733 г. адначасова з Аўгустам ІІІ.
- Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1764—1795) — адначасова кароль польскі.