Транята
| Транята | |
| Меркаваны выгляд Траняты з хронікі Аляксандра Гваньіні «Апісаньне эўрапейскай Сарматыі» | |
| другі вялікі князь літоўскі | |
| Наступнік | Войшалк |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 1210 |
| Памёр | 1264 |
Траня́та (1210—1264) — вялікі князь літоўскі (1263—1264), князь жамойцкі (?—1264). Пляменьнік (сын сястры) Міндоўга.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Першы пісьмовы ўспамін пра Траняту знаходзіцца ў «Лівонскай рыфмаванай хроніцы» ў зьвязку зь бітвай на Дурбе (1260), калі пад ягоным кіраваньнем жамойты разьбілі крыжакоў і прынялі ўладу Міндоўга. Транята выконваў ролю ягонага намесьніка ў Жамойці і аднаго з найбліжэйшых дарадцаў, ідэоляга супольнай барацьбы ўсіх балцкіх народаў супраць Тэўтонскага ордэну[1]. Быў адным з арганізатараў забойства Міндоўга і двух ягоных сыноў ў 1263, пасьля чаго атрымаў вялікакняскі сталец. Баючыся, што законныя спадкаемцы Міндоўга запатрабуюць саступіць уладу, Транята падманам заклікаў у Наваградак пляменьніка Міндоўга — полацкага князя Таўцівіла (Філафея), — і забіў яго. Паставіўшы кіраваць Полацкам залежнага ад сябе нальшчанскага князя Гердзеня[2], пачаў такім чынам валадарыць на Літве, Жамойці і Русі[3].
Транята быў заўзятым паганцам, пры ім на хрысьціян паўстала ганеньне, Літва вярнулася да паганскае веры. Зладзіў выправу на Мазовію і ордэнскую Прусію (менавіта, на ваколіцы Торуня — каля 400 км ад Літвы).
Неўзабаве сам быў забіты змоўцамі — прыхільнікамі Міндоўга[4] — на чале з Войшалкам.
| Папярэднік Міндоўг |
Вялікі князь літоўскі 1263—1264 |
Наступнік Войшалк |
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Насевіч В. Транята // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 666
- ^ Войшалк, Міндоўгаў сын. Беларусь невядомая. Праверана 26 траўня 2010 г.
- ^ Іван Саверчанка. Прыгоды Войшалка ў летапісных адлюстраваньнях // Часопіс «Дзеяслоў» №41
- ^ Насевіч В. Транята // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 518.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Войшалк, Транята, Шварн Асобы. Наваградзкі сайт «Замкавая гара». Праверана 26 траўня 2010 г.
- Алесь Краўцэвіч (1 чэрвеня 2009) Кароткі трыумф узурпатара Гісторыя. Незалежны беларускі інфармацыйны рэсурс «Вялікае Княства». Праверана 14 кастрычніка 2010 г.
|
||||||||||