Генрык Валезы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Генрык Валезы
франц.: Henri III de Valois
польск.: Henryk Walezy
Anjou 1570louvre.jpg
Кароль Польшы
Каранацыя 21 лютага 1574, Кракаў
Папярэднік Жыгімонт II Аўгуст
Наступнік Стэфан Баторы
Вялікі князь Літоўскі
Папярэднік Жыгімонт II Аўгуст
Наступнік Стэфан Баторы
28-ы Кароль Францыі
Каранацыя 13 лютага 1575, Рэймскі сабор, Рэймс, Францыя
Папярэднік Карл IX Валуа
Наступнік Генрых IV Бурбон
3-і Герцаг Ангулемскі
Папярэднік Карл II Арлеанскі
Наступнік Генрых Ангулемскі
9-ы Герцаг Арлеанскі
Папярэднік Карл IX Валуа
Наступнік Гастон Арлеанскі
7-ы Герцаг Анжуйскі
8 лютага 1566 — 30 траўня 1574
(пад імем Генрых III)
Папярэднік Луіза Савойская
Наступнік Франсуа Алансонскі
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Alexandre-Édouard de Valois-Angoulême
Нарадзіўся 19 верасьня 1551, Фантэнблё
Памёр 2 жніўня 1589 (37 год), Сэн-Клю
Пахаваны Абацтва Сэн-Дэні, Францыя
Жонка Луіза Лятарынгская
Бацька Генрых II Валуа
Маці Кацярына Мэдычы
Подпіс Signature of Henry III Valois as King of Poland.PNG

Генрык Валезы, Генрых III Валуа (па-француску: Henri III) (19 верасьня 1551, Фантэблё, Францыя2 жніўня 1589) — герцаг анжуйскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1574), кароль Францыі з 1575 году, апошні прадстаўнік дынастыі Валуа (Ангулемская галіна) на троне Францыі. Трэці сын Генрыха II Валуа і Кацярыны Мэдычы.

Вайсковая і палітычная кар'ера Генрыка пачалася вельмі рана. У лістападзе 1567 году ён прызначаны генэрал-лейтэнантам і атрымаў камандаваньне каралеўскім войскам Францыі. Генрыку прыпісваюць дзьве перамогі над гугенотамі пры Ярнаке ў сакавіку 1569 году і пры Манкантры ў верасьні 1569 году. Хоць на самой справе кіраўніцтва войскам ажыцьцяўлялі больш дасьведчаныя вайскаводцы, у Парыж ён вярнуўся авеяны славай гэтых перамог.

Генрык быў любімым сынам Кацярыны Мэдычы і існуе меркаваньне, што яна жадала каб менавіта ён атрымаў каралеўскую карону. Баючыся палітычнага ўзмацненьня Генрыка ў Францыі, яго брат Карл IX Валуа падтрымаў прапанову ажаніць яго з Ганнай Ягелонкай, каб пасьля сьмерці Жыгімонта II Аўгуста ён стаў спадкаемцам Рэчы Паспалітай і такім чынам пазбавіцца ад Генрыка ў Францыі і адначасова не дапусьціць на трон Рэчы Паспалітай Габсбургаў. Але зьвесткі пра Барталамееўскую ноч 24 жніўня 1572 году, у падрыхтоўцы якой удзельнічаў Генрык, выклікалі выступленьні супраць яго кандыдатуры пратэстантаў Рэчы Паспалітай.

Прадстаўнік Францыі біскуп дэ Манлюк усё ж такі здолеў атрымаць падтрымку большасьці сэнатараў і шляхты, што сабраліся на выбары. Ён даў пісьмовае пацьвярджэньне ўмоваў, на якіх Генрык будзе абраны каралём, так званых Генрыкавых артыкулаў. Генрык абавязваўся таксама пабрацца шлюбам з Ганнай Ягелонкай адразу па прыезьдзе ў Рэч Паспалітую. Таксама была падпісаная дамоўленасьць пра ваенныя і фінансавыя адносіны паміж Рэччу Паспалітай і Францыяй, умовы пакараньня францускім урадам удзельнікаў Барталамееўскай разьні і ўстанаўленьне міру з гугенотамі. На элекцыйным сойме ў Варшаве 11 траўня 1573 году гнезьненскі арцыбіскуп Уханскі абвясьціў выбраньне Генрыка каралём польскім і вялікім князем літоўскім.

16 траўня 1573 году пасьля атрыманьня канчатковай згоды часткі паслоў-пратэстантаў надворныя маршалкі, каронны і літоўскі, афіцыйна абвясьцілі абраньне на трон Генрыка. 18 лютага 1574 году Генрык прыехаў у Кракаў, 24 лютага 1574 году адбыліся каранацыя і прысяга ў адпаведнасьці з Генрыкавымі артыкуламі.

Большасьць паслоў сойма, бачачы няздольнасьць Генрыка выканаць фінансавыя і ваенныя абавязкі, патрабавала паўторнай прысягі па кожным пункце артыкулаў асобна. У шмат якіх ваяводзтвах пачаўся рух за пазбаўленьне Генрыка кароны. Не ўдалося, як гэта прадугледжвалі Генрыкавы артыкулы, стварыць пры каралі дарадчы орган з 16 сэнатараў і паслоў. Незадавальненьне выклікала нежаданьне Генрыка ажаніцца з Ганнай Ягелонкай.

30 траўня 1574 году ў Францыі памёр Карл IX. Сэнат Рэчы Паспалітай пастанавіў, што рашэньне аб ад'езьдзе караля можа прыняць толькі вальны сойм. У ноч на 19 чэрвеня 1574 году Генрык тайна выехаў з Кракава. Падкаморы каронны Ян Тэнчынскі дагнаў яго, але дамогся толькі абяцаньня вярнуцца ў Рэч Паспалітую, як толькі ўладкуе справы ў Францыі. У Францыі Генрыка абралі каралём пад імем Генрыха III, у Рэч Паспалітую ён не вярнуўся.

Быў забіты манахам ордэна якабітаў Якавам Клеманам ў 1589 годзе пад час аблогі Парыжа. Да канца жыцьця Генрык карыстаўся тытулам караля польскага і вялікага князя літоўскага.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Генрык Валезысховішча мультымэдыйных матэрыялаў