Ян I Ольбрахт
| Ян I Ольбрахт польск.: Jan I Olbracht (Albrecht) |
|
| Кароль Польшы | |
|---|---|
| Папярэднік | Казімер IV Ягелончык |
| Наступнік | Аляксандар Ягелончык |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 27 сьнежня 1459, Кракаў, Польшча |
| Памёр | 17 чэрвеня 1501, Торунь, Польшча |
| Дынастыя | Ягелоны |
| Бацька | Казімер IV Ягелончык |
| Маці | Альжбета Габзбург |
Ян I О́льбрахт (па-польску: Jan I Olbracht (Albrecht) 27 сьнежня 1459 у Кракаве — 17 чэрвеня 1501 у Торуні) — кароль польскі (1492—1501).
Ян Ольбрахт быў трэцім сынам і чацьвёртым сярод дзяцей караля Казімера Ягелончыка і ягонай жонкі Альжбеты Габзбург. Верагодна, маці дала яму другое імя — у гонар свайго бацькі, караля Нямеччыны, Чэхіі ды Венгрыі Альбрэхта II Габзбурга.
Ад 1467 яго з астатнімі братамі выхоўваў Ян Длугаш. На малога Яна Ольбрахта таксама паўплываў італьянскі гуманіст Філіп Калімах, які гасьцяваў у сталіцы. Праявіў талент да навукі. Дасканала вывучыў польскую мову ды латынь. Прыязна ставіўся да дасягненьняў Сярэднявечча і раньняга Рэнесансу. Ад 1486 да 1490 быў княскім намесьнікам на Русі. Вызначыўся пры перамозе над татарамі 8 верасьня 1487 году пад Капыстырынам.
| Папярэднік Казімер IV Ягелончык |
кароль польскі 1492 – 1501 |
Наступнік Аляксандар Ягелончык |
| Гэта — накід артыкула пра чалавека. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ян I Ольбрахт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў