Стэфан Баторы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Партрэт працы Яна Матэйка |
|
| Князь Трансыльваніі | |
|---|---|
| 1571 — 1576 | |
| Папярэднік: | Ян I Заполья |
| Наступнік: | Крыштаф I Баторы |
| Кароль Польшчы | |
| 14 сьнежня 1575 — 12 сьнежня 1586 | |
| Папярэднік: | Генрых Валуа |
| Наступнік: | Жыгімонт III |
| Вялікі князь Літоўскі | |
| 14 сьнежня 1575 — 12 сьнежня 1586 | |
| Папярэднік: | Генрых Валуа |
| Наступнік: | Жыгімонт III |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 27 верасьня 1533 Жыладзішомльё, Трансыльванія (цяпер Шымлеў-Сылваніэй, Румынія) |
| Памёр: | 12 сьнежня 1586 Горадня, Вялікае Княства Літоўскае, цяпер Беларусь |
| Бацькі: | Іштван IV Каталіна Тэлегдзі |
Стэ́фан Баторы (Стафан Баторы, Сьцяпан Батура, па-вугорску: Báthory István, па-румынску: Ştefan Báthory, па-польску: Stefan Batory; 27 верасьня 1533, Жыладзішомльё, Трансыльванія (цяпер Шымлеў-Сылваніэй, Румынія) – 12 сьнежня 1586, Горадня) — кароль Рэчы Паспалітай, вялікі князь літоўскі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
Паходзіў са знакамітага вугорскага роду Баторых, зь лініі Шомліа (па-вугорску: z Somlyó). Сын сямігародзкага (трансыльванскага) князя Стэфана IV. Муж Ганны Ягелонкі, дачкі Жыгімонта I.
З 15 гадоў знаходзіўся на вайсковай службе ў караля Чэхіі і Вугоршчыны Фэрдынанда. Разам зь ім быў у Італіі, вучыўся ў Падуі.
Служыў у семігродзкага князя Януша Зыгмунда Запольі, быў паслом пры імпэратары Максыміліяне Другім. Пасьля разрыву адносінаў паміж гэтымі краінамі немцы тры гады трымалі яго закладнікам.
Пасьля сьмерці Запольі ў 1571 стаў князем Семігродзя. Калі кароль Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага Генрык Валезы ўцёк у Францыю, Стэфан Баторы выставіў сваю кандыдатуру на трон Рэчы Паспалітай і быў выбраны ў сьнежні 1575 году, каранаваны 1 траўня 1576 году. З чэрвеня 1576 году — вялікі князь літоўскі.
[рэдагаваць] Унутраная палітыка
Як кароль польскі Сьцяпан Батура пайшоў на значныя саступкі шляхце, падтрымваў езуітаў. За ягоным кіраваньнем польскі ўрад зрабіў спробу зьнішчыць Запароскую Січ. У красавіку 1578 выйшаў каралеўскі ўнівэрсал, які забараняў пускаць запарожцаў «на воласьць» і гандляваць з Січай зброяю і порахам. У верасьні-сьнежні 1578, рыхтуючыся да вайны з Маскоўскаю дзяржаваю і намагаючыся выкарыстаць у ёй казацтва, Стэфан Баторы павялічыў колькасьць рэестравых казакаў да 500 чалавек, а ў 1583 — да 600 чалавек і надаў ім шэраг прывілеяў.
Пры ім кожны трэці сойм праходзіў у Горадні. Замест каралеўскага суда як вышэйшай судовай інстанцыі былі зацьверджаныя шляхецкія выбарныя трыбуналы.
Сваю рэзыдэнцыю Стэфан Баторы трымаў у Горадні, у Старым замку. Жыхарам Горадні ён даў пэўныя ільготы. Падтрымліваў сяброўскі адносіны з Каспарам Бекешам. У 1579 годзе паводле ягонага прывілею быў заснаваны Віленскі ўнівэрсытэт.
[рэдагаваць] Зьнешняя палітыка
У 1579-82 Рэч Паспалітая брала ўдзел у Лівонскай вайне 1558—1583. У выніку складаных манэўраваньняў атрымаў шэраг перамог над расейскімі войскамі. Пасьля заключэньня перамір'я Лівонія адышла да Польшчы.
Мудры палітык, выдатны дзяржаўны дзяяч і здольны военачальнік, Стэфан Баторы зрабіў значны ўклад ва ўмацаваньне Рэчы Паспалітай, спрыяў падняцьцю ейнага аўтарытэту ў Эўропе.
[рэдагаваць] Сьмерць
Памёр у Горадні падчас падрыхтоўкі наступнае вайны з Расеяй. У сувязі з тым, што паміж прыдворнымі мэдыкамі ўзьнікла спрэчка аб прычынах яго сьмерці, 14 сьнежня 1586 году ў Горадні было праведзенае першае на тэрыторыі Ўсходняй Эўропы анатамаваньне ягоных астанкаў.
[рэдагаваць] Ушанаваньне памяці
У Горадні імем Баторага названа вуліца.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Стэфан Баторы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Папярэднік: Генрык Валезы |
Вялікі князь літоўскі 1576 - 1586 |
Наступнік: Жыгімонт Ваза |

