PDF

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

PDF (абрывіятура ад па-ангельску: Portable Document Format, вымаўляецца пі-дзі-эф) — кросплятформавы фармат электронных дакумантаў, створаны фірмай Adobe Systems з выкарыстаньнем шэрагу магчымасьцяў мовы PostScript. У першую чаргу прызначаны для прадстаўленьня ў электронным выглядзе паліграфічнай прадукцыі, — значная колькасьць сучаснага прафэсыйнага друкарскага абсталяваньня можа апрацоўваць PDF беспасярэдна. Для прагляду можна карыстацца афіцыйнай бясплатнай праграмай Acrobat Reader, а таксама праграмамі іншых распрацоўшчыкаў. Традыцыйным спосабам стварэньня PDF-дакумантаў зьяўляецца віртуальная друкарка, то бок дакумант фактычна ствараецца ў сваёй спэцыялізаванай праграме — графічным ці тэкставым рэдактары, САПР і г.д., а пасьля экспартуецца ў PDF для распаўсюду ў электронным выглядзе, перадачы ў друкарню і да т.п.

PDF зьяўляецца адкрытым стандартам ISO 32000[1].

Фармат PDF дазваляе дадаваць неабходныя шрыфты (парадковы тэкст), вектарныя і растравыя выявы, формы і мультымэдыйныя ўстаўкі. Падтрымлівае RGB, CMYK, некалькі тыпаў сьціску растравай інфармацыі. Мае ўласныя тэхнічныя фарматы для паліграфіі: PDF/X-1, PDF/X-3. Уключае мэханізм электронных подпісаў для абароны і праверкі сапраўднасьці дакумантаў. Ёсьць магчымасьць імпартаваньня з большасьці сучасных фарматаў тэкставых дакумантаў, вэктарных і растравых графічных фарматаў. У гэтым фармаце распаўсюджваецца вялікая колькасьць спадарожнай дакумэнтацыі.

Пабочныя праграмы для работы з PDF[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кросплятформавыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пад сыстэмы Linux[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Evince — вольная праграма для прагляду PDF, PostScript і іншых падобных фарматаў; частка GNOME
  • KPDF — праграма прагляду PDF-файлаў для KDE.
  • XPDF — праграма прагляду PDF-файлов. Без прывязкі да бібліятэк QT і GTK.

Пад Microsoft Windows[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Foxit Reader — умоўна-бясплатная праграма для прагляду PDF-файлаў. Памер праграмы 3,5 Мб, усталяваньня не патрабуе.
  • Sumatra PDFвольная (GPLv2) праграма для прагляду PDF-файлаў.
  • ABBYY PDF Transformershareware праграма для стварэньня і пераўтварэньня PDF-файлаў зь любога офіснага прыкладаньня і пераўтварэньне PDF-файлаў у дакуманты фарматаў, прыдатных для рэдагаваньня (Microsoft Word, RTF і інш.).
  • PDFCreator — вольная праграма для стварэньня файлаў PDF. Можа ўжывацца зь любым прыкладаньнем Microsoft Windows, якое мае магчымасьць друкаваньня дакумантаў.
  • STDU Viewer — вольная праграма для прагляду файлаў PDF, DjVu, TIF. Памер праграмы 1.46 МБ. Стабільнейшая за прадукты FoxIt.

Рознае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  PDFсховішча мультымэдыйных матэрыялаў