Microsoft Windows
| Microsoft Windows | |
| Распрацоўнік | Microsoft (г. Рэдманд, штат Вашынгтон, ЗША) |
|---|---|
| Сямейства АС | Windows 9x, Windows CE, Windows NT |
| Першы выпуск | 20 лістапада 1985 (27 гадоў таму) |
| Апошні стабільны рэліз |
Windows 7, Windows Server 2008 R2 NT 6.1 (Зборка 7601: Пакет абновы 1) (22 лютага 2011 г.) |
| Тэставая вэрсія | Windows 8 NT 6.3 (Зборка 9364) |
| Мовы | Беларуская і 137 іншых |
| Тып ядра | Гібрыднае (Windows NT), дыскавая (Windows 1.0 і Windows 9x) |
| Стандартны інтэрфэйс | Графічны (ГІК) (аконная абалонка) |
| Ліцэнзія | Карыстальніцкая |
| Сайт | windows.microsoft.com |
Microsoft Windows — лінія апэрацыйных сыстэмаў вытворчасьці Microsoft. Упершыню Windows зьявілася ў 1985 годзе ў якасьці надбудоўкі да MS-DOS як адказ на ўзрослую цікавасьць да графічнага карыстальніцкага інтэрфэйсу (GUI)[1]. Microsoft Windows зьяўляецца лідэрам, завалодаўшы па розных адзнаках 86—93% рынку апэрацыйных сыстэмаў[2][3][4], хоць, напрыклад, Mac OS, адна зь першых сыстэмаў з графічным інтэрфэйсам, была прапанаваная раней[5].
Апошняя вэрсія для звычайных кампутараў — Windows 7, апошняя сэрвэрная сыстэма — Windows Server 2008 R2. Апошняя вэрсія сыстэмы для мабільных прыладаў — Windows Phone 7.5.
Зьмест |
Беларусізацыя[рэдагаваць]
3 лістапада 2010 г. зьявіўся пераклад Віндоўз ХР ад Аляксандра Калесьнікава[6][7].
У студзені 2010 г. пераклад Віндоўз 7 пачалі Алесь Булойчык і Ўсевалад Чорны[8]. 24 траўня 2011 г. зьявіўся ўсталёўнік беларускага перакладу[9]. 13 лютага 2012 г. зьявіўся дапрацаваны ўсталёўнік[10]. Праз тыдзень, 21 лютага, старшыня аддзела Віндоўз ў Майкрасофт Стывэн Сінофскі заявіў, што ў Віндоўз 8 будзе падтрымка беларускай мовы[11]. 3 сьнежня 2012 г. на бачыне Майкрасофт у вольным доступе для спампоўваньня зьявіўся афіцыйны беларускі моўны пакет для Windows 8[12].
Мінулыя выпускі[рэдагаваць]


Глядзіце таксама[рэдагаваць]
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ The Unusual History of Microsoft Windows About.com: Investors (анг.)
- ^ Вылічвалася паводле сыстэмаў, празь якія выходзяць у сеціва. W3Counter Global Web Stats, паводле зьвестак на сьнежань 2009 году
- ^ Operating System Market Share (анг.)
- ^ Top 5 Operating Systems, паводле зьвестак на сьнежань 2009 году
- ^ A History of Apple’s Operating Systems — The Graphical Age at Apple (анг.)
- ^ Беларусізатар для Windows XP SP3. Файлаабменьнік «Баравік» (3 лiстапада 2010). Праверана 30 чэрвеня 2012 г.
- ^ Аляксандар Калесьнікаў Беларусізатар Windows XP SP3 Сыстэма. Бачына «Софт па-беларуску». Праверана 30 чэрвеня 2012 г.
- ^ Сяргей Макарэвіч (3 лiстапада 2010) Беларускамоўная Windows 7 зьявіцца ў наступным годзе. Наша Ніва. Праверана 30 чэрвеня 2012 г.
- ^ Windows 7 - Беларуская лякалізацыя. Файлаабменьнік «Баравік» (24 траўня 2011). Праверана 30 чэрвеня 2012 г.
- ^ Алесь Булойчык, Усевалад Чорны (13 лютага 2012) Усталёўнік беларускага перакладу Віндоўз 7 Віндоўз. Моўнік. Праверана 30 чэрвеня 2012 г.
- ^ Андрэй Сьмятаньнікаў (22 лютага 2012) У новай Windows упершыню зьявіцца падтрымка беларускай мовы. Пакаленьне Y. Праверана 30 чэрвеня 2012 г.
- ^ Моўны пакет інтэрфейсу (МПІ) для Windows 8 // Майкрасофт, 3 сьнежня 2012 г. Праверана 29 студзеня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Microsoft Windows — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў