Haiku (апэрацыйная сыстэма)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Haiku — адкрытая рэалізацыя апэрацыйнае сыстэмы BeOS.

Распрацоўка праекта распачалася ў 2001 годзе пад назваю «OpenBeOS», калі кампанія Be, што рабіла BeOS, была купленая карпарацыяй Palm Inc. Далейшая распрацоўка BeOS спынілася. OpenBeOS быў не адзіным праектам, які пераймаў BeOS (існуюць усё яшчэ незакончаныя праекты Cosmoe і Blue Eyed OS), але ён напісаны цалкам з нуля, захоўваючы бінарную сумяшчальнасьць з BeOS версіі 5.0. Такім чынам любая праграма, напісаная для BeOS версіі 5.0, можа выкарыстоўвацца ў OpenBeOS без папярэдняй перакампіляцыі.

У 2004 праект атрымаў назву Haiku, каб не парушаць правы кампаніі Palm на гандлёвую марку BeOS. Назва паказвае элегантнасьць і прастату, якая прываблівае ў плятформе BeOS, яна была абраная ў выніку афіцыйнага галсаваньня ўдзельнікаў праекту. Непасрэдна само слова Haiku спачатку ўжывалася для абазначэньня адмысловай памылкі haiku, знойдзенай у стандартным браўзэры BeOS NetPositive і шэрагу іншых праграмаў для BeOS.

На сёньняшні дзень праект кантралюецца карпарацыяй Haiku, некамерцыйнай арганізацыяй, што месьціцца ў Нью-Ёрку.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Haiku (апэрацыйная сыстэма)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў