Ганна Ягелонка
| Ганна Ягелонка польск. Anna Jagiellonka |
|
| Ганна Ягелонка. Марцін Кобэр, 1587 | |
| Каралева польская | |
| Вялікая княгіня літоўская | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзілася | 18 кастрычніка 1523, Кракаў |
| Памерла | 9 верасьня 1596, Варшава |
| Каралеўскі дом | Ягелоны |
| Дынастыя | Гедымінавічы |
| Муж | Стэфан Баторы |
| Бацька | Жыгімонт Стары |
| Маці | Бона Сфорца |
| Подпіс | |
Ганна Ягелонка (польск. Anna Jagiellonka; 18 кастрычніка 1523, Кракаў — 9 верасьня 1596, Варшава) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская (1576—1596), жонка Стэфана Баторыя.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Дачка караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога і Боны Сфорца. Бацькі ня здолелі выдаць Ганну замуж (відаць, праз спэцыфічнае стаўленьне каралевы-маці да сваіх дзяцей[1]), як і наступны кароль і вялікі князь, ейны брат Жыгімонт Аўгуст (ён плянаваў выдаць Ганну за кагосьці з Габсбургаў, заходне-паморскіх князёў, швэдзкіх Вазаў).
У 1550—1560-я на шлюб з Ганнай прэтэндавалі дацкі прынц Магнус, курляндзкі герцаг Готард Кетлер, пфальцграф Рыхард Вітэльсбах.
Гаспадарства [рэдагаваць]
Па сьмерці Жыгімонта Аўгуста (1572) зрабілася сымбалем ягелонскай манархіі і магла прэтэндаваць на сталец Рэчы Паспалітай. Рукі Ганны пачалі дамагацца францускі прынц Генрык Валезы і сын нямецкага імпэратара Эрнст, якія спадзяваліся такім чынам павялічыць свае шансы заняць сталец Рэчы Паспалітай. Па абраньні каралём і вялікім князем Генрык Валезы, аднак, з Ганнай не ажаніўся і неўзабаве зьехаў у Францыю.
У час II бескаралеўя 13 сьнежня 1575 прыхільнікі Ягелонаў абвясьцілі Ганну каралевай, а 15 сьнежня 1575 ейным мужам вызначылі Стэфана Баторыя, які мусіў атрымаць сталец Рэчы Паспалітай (Ганна падтрымлівала яго абраньне[1]). 1 траўня 1576 адбыўся шлюб і ўрачыстая каранацыя Ганны і Стэфана.
Па сьмерці Стэфана Баторыя (1586) паводле закону мела права ўзначаліць Рэч Паспалітую, але ня здолела атрымаць уладу, у выніку чаго пачалося новае бескаралеўе. Прапанавала абраць на сталец швэдзкага каралевіча Жыгімонта, сына сваёй сястры Кацярыны, што неўзабаве і ажыцьцявілася.
Дзейнасьць [рэдагаваць]
Не набыла палітычнай вагі ў дзяржаве і займалася ўладкаваньнем сваіх маёнткаў, мэцэнацтвам. У час панаваньня Жыгімонта Вазы (1587—1632) таксама не адыгрывала палітычнай ролі.
У 1581 атрымала ад мужа вена памерам 30 тыс. злотых, запісаных на маёнтках у Вялікім Княстве Літоўскім, у тым ліку Кобрынскую эканомію і Пружаны. Надала Магдэбурскае права і гербы Пружанам (6 траўня 1589), Кобрыню і Гарадцу (10 сьнежня 1589).
Фундавала ў Вялікім Княстве некалькі касьцёлаў (у 1590 — у Паланзе і Горждах, у 1596 — у Акмянах)[2].
Галерэя [рэдагаваць]
- Іканаграфія каралевы і вялікай княгіні Ганны
-
Лукас Кранах, каля 1555
-
Марцін Кобэр, каля 1590
-
Фрагмэнт карціны Яна Матэйкі, 1869
-
З мужам. Ян Матэйка, 1875
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б Ірына Масьляніцына, Мікола Багадзяж. Восеньская кветка Ягелонаў // «ЖЖ», люты 2009.
- ^ Ганна Ягелонка // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 154.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ганна Ягелонка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||||