Даўмонт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Даўмонт (? — 5 жніўня 1285) — меркаваны вялікі князь літоўскі (кан. XIII ст.). На думку гісторыкаў, мог быць сынам і беспасярэднім наступнікам Трайдзеня[1].

Згадваецца ў Траецкім летапісе і пазьнейшых летапісах, якія на ім грунтуюцца, як князь, што камандваў буйным нападам ліцьвінаў на воласьці Алешня і інш. цьвярскога япіскапа Сімяона і загінуў у бітве з аб’яднаным войскам зь Цьверы, Масквы, Волака Ламскага, Таржка, Дзьмітрава, Зубцова і Ржэвы. Тым часам Васкрасенскі летапіс сьцьвярджае, што Даўмонта захапілі ў палон.

Наступнікам Даўмонта быў, магчыма, Будзікід[2].

Папярэднік
Трайдзень
Вялікі князь літоўскі
?—1285
Наступнік
Будзікід

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ Валерый Пазднякоў. Даўмонт // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 582.
  2. ^ Валерый Пазднякоў. Даўмонт // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 583.

Літаратура [рэдагаваць]