Гоцкая мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Гоцкая мова — адна са старажытных германскіх моваў (усходне-германская падгруппа). Вядома пераважна па пісьмовых помніках IV стагодзьдзя (пэрыяд пасяленьня готаў у Прычарнамор'і). Найбольш значны — пераклад Бібліі (прыпісваецца вэстгоцкаму япіскапу Ўльфіле), што дайшоў да нашага часу ў остгоцкіх рукапісах V-VI стагодзьдзяў. Лічыцца, што Ўльфіла стварыў і само гоцкае пісьмо, заснаванае на грэцкім і лацінскім альфабэтах, а таксама на рунічным пісьме.

Гоцкая мова захавала большую блізкасьць да прагерманскай мовы, таму яна адыгравае значную ролю ў параўнальнай граматыцы германскіх моваў.

Вылучаюць 2 блізкія дыялекты гоцкай мовы — остгоцкі і вэстгоцкі.

У Крыме пэўны час захоўвалася г.зв. крымска-гоцкая мова (вядомы 68 слоў, запісаных фламандцам А.Г. Бусбэкам у XVI стагодзьдзі), якая паходзіла ад остгоцкага дыялекту гоцкай мовы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 375. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]