Готы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Готы
Bischof Ulfilas erklärt den Goten das Evangelium.jpg
Малюнак пачатку ХХ ст.
Колькасьць
Рэгіёны пражываньня Эўропа
Мовы гоцкая
Рэлігія політэізм, хрысьціянства
Блізкія этнасы вандалы, гепіды, скіры

Го́ты (па-гоцку: 𐌲𐌿𐍄𐌰𐌽𐍃, Gutans, па-лацінску: Gothi, Got(h)ones, па-старажытнагрэцку: Γότθοι) † — германскі народ IIIX стагодзьдзяў, які да VIII стагодзьдзя адыгрываў значную ролю ў гісторыі Эўропы. Гэта былі германскія плямёны, верагодна, скандынаўскага паходжаньня, якія размаўлялі гоцкай мове — мове ўсходняй групы германскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, для якой біскуп Ульфіла ў IV стагодзьдзі распрацаваў гоцкую пісьмовасьць). У першыя стагодзьдзі нашай эры яны прарабілі шлях са Швэцыі да Чорнага мора і ракі Дунай, дасягнуўшы самых аванпостаў Рымскай імпэрыі.

Раньняя гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Распаўсюджваньне готаў (прыблізнае)

      — Готлянд,

      — Гёталянд (гістарычная тэрыторыя),

      — Вэльбарская культура,

      — Чарняхоўская культура,

      — Рымская імпэрыя

Асноўныя артыкулы: Скандза і Ойум

Готы сфармаваліся ў Скандынавіі, у вобласьці, якую Ярдан заве Скандза. Хоць пытаньне пра сваяцтвае готаў з проташвэдзкім племем гетаў спрэчны, пад Скандзай у гістарыяграфіі прынята разумець поўдзень сучаснай Швэцыі і востраў Готлянд. Пры каралі Бэрыгу яны пераправіліся праз Балтыйскае мора і занялі ў II стагодзьдзі нізоўі Віслы (Ярдан называе гэту вобласьць Гатыскандза).

Зь пераправы готаў у кантынэнтальную Эўропу гісторыкі пачынаюць адлік Вялікага перасяленьня народаў. Выцесьненыя готамі з тэрыторыі сучаснай Польшчы вандалы і ругі пачалі рух на поўдзень, прымушаючы мясцовае насельніцтва ссоўвацца ў бок Міжземнамор’я. Адсюль — першы націск барбараў на паўночна-усходнія межы Рымскай імпэрыі, які яна адчула пры Марку Аўрэліюсе.

Пяты пасьля Бэрыга кароль готаў Філімэр прывёў іх, паводле адной з вэрсіяў, у Прыдняпроўе, дзе на тэрыторыі цяперашняй Украіны узьнікла гоцкая дзяржава Оюм. Да гэтага Прыдняпроўе, меркавана, займаў народ спалаў. У археалягічным пляне знаходжаньню готаў у Прыдняпроўі адпавядае чарняхоўская культура, з цэнтрам на сярэднім Днястры, а больш раньняму пэрыяду іх гісторыі — культура вэльбарская.

Пісьмовыя крыніцы па гісторыі Оюму позьнія і ненадзейныя — «Гетыка» Іардана і скандынаўскія сагі (у першую чаргу, «Сага пра Гервэр»), якія апавядаюць пра барацьбу готаў з гунамі. Сталіцай адзінай гоцкай дзяржавы ў скандынаўскім фальклёры лічыўся горад на Дняпры — літаральна Данпарстад. У сазе пра Хервэр сталічным названы «рачны дом» — Археймар.

Каля 230 году готы спусьціліся ў Прычарнамор'е. Калі з готамі ўпершыню сутыкнуліся рымляне, яны ўжо падзяліліся на дзьве галіны — усходнюю (остготы) і заходнюю (вэстготы), пра якія гл. падрабязьней у адпаведных артыкулах. Да ліку гоцкіх плямёнаў адносіліся таксама скіры, таіфалы і крымскія готы, ад якіх пазьней адлучыліся готы-трапэзыты Тамані.

Гоцкія войны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Скіфская вайна III стагодзьдзя і Гоцкая вайна (377—382)
Гоцкі правадыр — мазаіка Вялікага палацу ў Канстантынопалі.
Вэстгоцкая брошка

Остготы, вэстготы, крымскія готы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Остготы, Вэстготы і Крымскія готы

Пісьмовасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Гоцкая пісьмовасьць і Гоцкая Біблія
Маўзалей Тэадорыха (520, Равэна) — адзіны захаваны помнік гоцкай архітэктуры.

Готы першымі з германскіх плямёнаў прынялі хрысьціянства (арыянскага толку). Гоцкая Біблія — першы літаратурны помнік на германскім мове; адначасова гэта і першы перакладны германскі пісьмовы помнік. На сёньняшні дзень вядомыя толькі асобныя фрагмэнты гэтага перакладу. Тым ня менш, з пункту гледжаньня філялёгіі (як літаратуразнаўства, так і параўнальна-гістарычнага мовазнаўства) ён унікальны і каштоўны. Гэты пераклад быў зьдзейсьнены ў IV стагодзьдзя н.э. арыянскім біскупам Ульфілам.

Памяць пра готаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У часы Рэнесансу готы разглядаліся гуманістамі як носьбіты варварскага пачатку, вінаватыя ў разбурэньні антычнай цывілізацыі. Да зьяўленьня тэрміну Сярэднявечча ўсё германска-барбарскае ў эўрапейскай культуры пазначалася эпітэтам «гатычны». Адсюль паходзяць тэрміны готыка і гатычны шрыфт, хоць адпаведныя зьявы да готаў прамога дачыненьня ня маюць.

Падчас знаходжаньня готаў ва Ўсходняй Эўропе іх суседзі — славяне — перанялі з гоцкай мовы мноства словаў — «хлеб», «кацёл», «купіць», «вярблюд» і інш. (падрабязьней гл. слоўнік Фасмэра). На пераемнасьць у адносінах да готаў прэтэндавалі швэдзкія каралі («каралі швэдаў (свэяў), готаў і вэндаў»), нашчадкамі вэстготаў лічыла сябе гішпанская арыстакратыя.

Гл. таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Jordanes; Charles C. Mierow, Translator. (1997). The Origins and Deeds of the Goth. Calgary: J. Vanderspoel, Department of Greek, Latin and Ancient History, University of Calgary. Retrieved on 5 September 2008.
  • Makiewicz, Tadeusz. The Goths in Greater Poland. The Council of Europe, EuRoPol Gaz S.A.. Праверана 5 верасьня 2008.
  • Skorupka, Tomasz; Rafal Witkowski, Translator. Jewellery of the Goths. Poznan Archaeological Museum (1997). Праверана 16 верасьня 2008.
  • Hooker, Richard. The Germans. World Civilizations. Washington State University (1996). Праверана 19 верасьня 2008.
  • Kaliff, Anders. Gothic Connections: Abstract. Uppsala Universitet (2001). Праверана 19 верасьня 2008. (недаступная спасылка)
  • Forest People: the Goths in Transyvania. Hungary: NIIF..
  • (PDF) The origin of the Goths. Neðerlands: Kortland..

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Готысховішча мультымэдыйных матэрыялаў