Летувісы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Летувісы | |
|---|---|
| Колькасьць | каля 4,5 млн |
| Рэгіёны пражываньня | Летува: 2 907 293 ЗША: |
| Мова | Летувіская мова |
| Рэлігія | Пераважна каталіцызм |
| Блізкія этнасы | Індаэўрапейцы Балты |
Летувісы (саманазва, па-летувіску: lietuviai, ад. л. па-летувіску: lietuvis) — эўрапейскі народ. Часам выкарыстоўваюцца найменьні лятувісы, летувяй, летувнікі і іншыя.
Засяляюць галоўным чынам Летуву (2 907 293 на 5 красавіка 2001 г.); значная колькасьць летувісаў пражывае ў ЗША (каля 660 тыс.), Вялікабрытаніі, Ірляндыі, Бразыліі, Канадзе, Расеі (у адной толькі Калінінградзкай вобласьці — каля 25 тыс. летувісаў). Агульная колькасьць каля 4,5 млн. Карыстаюцца летувіскай мовай. Агульны лік размаўлялых прыблізна ў 5 млн. чалавек. Веруючыя летувісы вызнаюць пераважна каталіцызм.
Асноўнымі моўнымі групамі летувісаў на працягу некалькіх стагодзьдзяў былі жамойты, аўкштоты і каршувійцы.
| Балтыйскія плямёны і народы | |
|---|---|
| Голядзь | Дняпроўскія балты | Жмудзіны | Земгалы | Куршы | Латгальцы | Латгалы | Латышы | Летувісы (да к. XIX ст. жмудзіны) | Ліцьвіны (Літоўцы) | Прусы | Селы | Скалвы | Яцьвягі |
| Нацыянальны склад насельніцтва Беларусі | |
|---|---|
| Беларусы • Азэрбайджанцы • Армяне • Габрэі • Летувісы • Немцы • Палякі • Расейцы • Татары • Украінцы • Цыганы |

