Стан (сацыяльная група)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Стан[1][2] (саслоўе[3]) — сацыяльная група са спадчыннымі правамі і абавязкамі, якая склалася на аснове клясавых адносінаў у дакапіталістычным грамадзтве.
Падзел на станы быў уласьцівы для сярэднявечнай Эўропы і звычайна ўлучаў арыстакратаў, сьвятароў і грамадоўцаў.
На беларускіх землях станавы падзел пачаў фармавацца ў X—XI стст. і завяршыўся ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Да XVI ст. склаліся 4 асноўныя станы: духавенства, шляхта, мяшчане і сяляне.
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ Стан // Расійска-беларускі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1928.
- ^ Станъ // Старабеларускі лексікон: Падручны перакладны слоўнік. — Менск: Беларускае выдавецтва Таварыства «Хата», 1997
- ^ Паводле Этымалягічнага слоўніка беларускай мовы НАН Беларусі слова «саслоўе» зьяўляецца запазычаньнем з расейскага сословие. — Крыніца: Саслоўе // Этымалагічны слоўнік беларускай мовы / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. Т. 11: Р—С. — Мн.: Беларуская навука, 2006. С. 322
Літаратура [рэдагаваць]
- Саслоўе // Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7.