Шаўлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Каардынаты: Geographylogo.svg 55°56′ пн. ш. 23°19′ у. д. (G)(O)

Шаўлі
Šiauliai
Панарама Шаўляў
Герб
Мянушка: Saulės miestas (сонечны горад)
Раён Шавельскі раён
Павет Шавельскі павет
Першыя згадкі 1286
Плошча 83 км²
Насельніцтва 133 900
Геаграфічныя каардынаты 55°56′ пн. ш. 23°19′ у. д. (G)
Часавы пас
 - улетку
+2
+3
Мэр Вітаўтас Юшкус
Месцазнаходжаньне Шаўляў
Афіцыйны сайт

Шаўлі (па-летувіску: Šiauliai) – горад у паўночнай Летуве, на ўсход ад Клайпеды. Плошча горада складае 81 км², насельніцтва 133,9 тыс чалавек. Гэта чацьвёрны па велічыні горад Летувы. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Шавельскага павету, Шавельскага раёна і Шавелькага гарадзкога раёна. Горад зьяўляецца прамысловым, культурным і навуковым цэнтрам этнаграфічнага рэгіёна Жамойць. Тут працуе Шаўляйскі міжнародны аэрапорт.

[рэдагаваць] Гісторыя

Назва горада паходзіць ад жамойцкага слова “saulys”, якое азначае выстрал. Хутчэй за ўсё ў навакольных мясьцінах, каля возера Тальс, знаходзілася паселішча паляўнічых, якія палявалі тут у сярэднявеччы на дзікіх зьвяроў. Назва Šiauliai упершыню зьяўляецца ў 1286 годзе ў сувязі з адбыўшайся тут бітвай паміж жамойтамі і войскам Лівонскага ордэна. З 1413 да 1795 года Шаўлі былі сталіцай Жамойцкага княства.

Як горад Шаўлі ўспамінаюцца ў грамаце Сігізмунда Старога ў 1524 годзе. Гарадзкі прывілей горад атрымаў у 1569 года, а з 1589 года тут была ўсталявана каралеўская эканомія, г.зн. увесь прыбытак горада шоў на кошт караля. Да 1795 года Шаўлі уваходзілі у склад Вялікага Княства Літоўскага.

[рэдагаваць] Ураджэнцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Шаўлісховішча мультымэдыйных матэрыялаў