Анікшты
| Анікшты | |||||
| Anykščiai | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1440 | ||||
| Горад з: | 1792 | ||||
| Павет: | Уцянскі | ||||
| Насельніцтва: | 11 958 | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 55°32′ пн. ш. 25°06′ у. д. / 55.533° пн. ш. 25.1° у. д.Каардынаты: 55°32′ пн. ш. 25°06′ у. д. / 55.533° пн. ш. 25.1° у. д. | ||||
|
Анікшты на мапе Летувы
Анікшты
|
|||||
| http://www.anyksciai.lt/ | |||||
Ані́кшты (па-летувіску: Anykščiai) — горад у паўночнай Летуве за 100 км ад Вільні і за 52 км ад Уцянаў, на рацэ Сьвятой. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Анікштаўскага раёна Уцянскага павета. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 12 тыс. чалавек. Праз горад праходзіць чыгунка Панявеж — Сьвянцяны. Анікшты знаходзяцца ў этнаграфічным рэгіёне Аўкштота.
Першыя ўспаміны аб паселішчы адносяцца да 1440 года. У XVI стагодзьдзі тут быў пабудаваны двор Радзівілаў. Магдэбурскае права Анікшты атрымалі 17 студзеня 1792 года па загаду вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Жыхары горада актыўна ўдзельнічалі ў паўстаньнях 1830-1831 г.г. і 1863-1864 г.г., а ў навакольлі горада дзейнічала майстэрня па вытворчасьці зброі для паўстанцаў.
У 1902 годзе тут была пабудавана водная электрастанцыя. Большасьць насельніцтва Анікштаў была габрэямі, якія практычна ўсе былі забітыя гітлераўцамі пад час Другой Сусьветнай вайны. Пасьля 1920 года Анікшты знаходзіліся ў складзе Летувіскай рэспублікі, а з 1940 года ў складзе СССР. У 1938 годзе Анікшты паўторна атрымалі статус горада.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Анікшты — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў