Ракішкі
| Ракішкі | |||||
| Rokiškis | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1499 | ||||
| Горад з: | 1920 | ||||
| Павет: | Панявескі | ||||
| Мэр: | Арвідас Дагіс | ||||
| Насельніцтва: | 16 746 | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 55°58′ пн. ш. 25°35′ у. д. / 55.967° пн. ш. 25.583° у. д.Каардынаты: 55°58′ пн. ш. 25°35′ у. д. / 55.967° пн. ш. 25.583° у. д. | ||||
|
Ракішкі на мапе Летувы
Ракішкі
|
|||||
| http://www.rokiskis.lt/ | |||||
Ракі́шкі (па-летувіску: Rokiškis) — горад у паўночнай Летуве. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Ракішкаўскага раёну Панявескага павету. Знаходзіцца за 60 км на поўнач ад Уцяны. Насельніцтва налічвае 15,7 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Гісторыя [рэдагаваць]
Першыя гістарычныя згадкі аб паселішчы Ракішкі адносяцца да 1499 году, калі яно ўзгадваецца ў прывілеі князя Аляксандра аб рубцы леса. Згадкі аб ракішкаўскім касьцёле і мясцовай парафіі датуюцца 1500 годам. Да 1547 году мясцовыя землі належалі вялікаму князю, а потым былі перададзены Жыгімонтам Вазам князям Красчынскім. У XVIII стагодьдзі Ракішкі перайшлі ва ўладаньне Тызэнгаўзаў. Апошні ўладар з роду Тызэнгаўзаў — Райнальд Тызэнгаўз — памёр бязьдзетным, і Ракішкі пераўшлі яго сястры Марыі Рэдзецкай. Рэдзецкія валодалі Ракішкамі да Другой сусьветнай вайны. Паселішча хутка разьвівалася ў ХІХ—ХХ стагодзьдзях і ў 1920 годзе атрымала статус гораду. Тызэнгаўзы пабудавалі тут касьцёл, а Канстатын Тызэнгаўз, які жыў тут у пачатку ХІХ стагодзьдзя стварыў заалягічную калекцыю, якая потым была перададзена Віленскаму ўнівэрсытэту. Разьвіцьцю гораду таксама спрыяла пабудова тут чыгункі Дзьвінск — Ліепая ў 1873 годзе. Пасьля Другой сусьветнай вайны, горад з 1950 году стаў раённым цэнтрам Летувіскай ССР.
Сучасны герб горад атрымаў у 1993 годзе. Поле зь ліхтаром сымбалізуе першых уладароў гораду: Красчынскіх, бык сымбалізуе Тызэнгаўзаў, а флёр-дэ-ліз сымбалізуе Рэдзецкіх. Астатняе поле прадстаўляе арган касьцёла сьв. Мацея.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ракішкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў