Араны
| Араны | |||||
| Varėna | |||||
У цэнтры места |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1413 | ||||
| Павет: | Аліцкі | ||||
| Раён: | Аранскі | ||||
| Плошча: | 11,7 км² | ||||
| Насельніцтва: | 10 106 (2010) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°12′40″ пн. ш. 24°34′20″ у. д. / 54.21111° пн. ш. 24.57222° у. д.Каардынаты: 54°12′40″ пн. ш. 24°34′20″ у. д. / 54.21111° пн. ш. 24.57222° у. д. | ||||
|
Араны на мапе Летувы
Араны
|
|||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Ара́ны (па-летувіску: Varėna, па-польску: Orany) — места ў Аліцкім павеце Летувы, пры ўтоку рэчкі Арана ў Мерачанку. Адміністрацыйны цэнтар Аранскага раёну. Насельніцтва 10 106 чал. (2010).
Знаходзяцца за 81 км ад Вільні; чыгуначная станцыя на лініі Вільня — Горадня. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй места належыць да этнаграфічнага рэгіёну Дзукія.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Сучаснае места заснавалі ў 1862 годзе як станцыю Пецярбурска-Варшаўскай чыгункі за 4 км ад аднайменнага старажытнага мястэчка (пазьней вёскі Старыя Араны).
Першы ўспамін пра Араны ў пісьмовых крыніцах датуецца 1413 годам, у Троцкім павеце Вялікага Княства Літоўскага. Тут знаходзіўся вялікакняжацкі двор.
У XVI ст. атрымалі статус мястэчка, цэнтар нягродавага староства, якое доўгі час знаходзілася ў трыманьні Бжастоўскіх.
Напрыканцы XVIII ст. у Аранах працавала майстэрня па вырабе гульнявых картаў. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі[1].
У 1920—1922 гадох уваходілі ў склад Сярэдняй Літвы, пазьней — у Віленскім павеце міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1939 годзе ўлады СССР перадалі Араны Летувіскай ССР.
Араны атрымалі статус места ў 1946 годзе, з 1950 году — цэнтар раёну. У 1969 годзе Аранам надалі герб, але з 1970 году яго забаранілі савецкія ўлады (адноўлены ў 1994 годзе).
У 1980 годзе вёску Старыя Араны ўлучылі ў склад места.
Насельніцтва [рэдагаваць]
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла (1933)
- Магіла польскіх жаўнераў, якія загінулі ў 1920 г.
- Могілкі каталіцкія
- Чыгуначны вакзал
Галерэя [рэдагаваць]
Вядомыя асобы [рэдагаваць]
- Мікалоюс Чурлёніс (1875—1911) — летувіскі кампазытар, мастак, дырыгент і культурны дзяяч.
Цікавыя факты [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Араны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 36
- ^ Варена // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Варена // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — 690 с.: іл. ISBN 978-985-11-0487-7
- Orany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 571—572
- Ораны // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Араны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
||||||||