Посваль
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Каардынаты:
55°58′ пн. ш. 23°52′ у. д.
| Посваль Pasvalys
|
||||
|
||||
| Павет | Панявескі павет | |||
| Першыя згадкі | 1497 | |||
| Статус гораду | 1946 | |||
| Плошча | 7,22 км² | |||
| Насельніцтва - шчыльнасьць |
8 562 1 186 |
|||
| Геаграфічныя каардынаты | 55°58′ пн. ш. 23°52′ у. д. | |||
| Часавы пас - улетку |
+2 +3 |
|||
| Мэр | Ёнас Масевічус | |||
| Афіцыйны сайт | ||||
По́сваль (па-летувіску: Pasvalys) – горад у паўночнай Летуве. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Посвальскага раёна Панявескага павета. Посваль знаходзіцца ў 39 км ад Панявежа. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 8,7 тыс. чалавек. Праз Посваль цячэ рака Свалія. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.
Першыя згадкі аб паселішчы адносяцца да 1497 года. 15 верасьня 1557 года у Посвалі сустрэліся вялікі князь Жыгімонт Аўгуст, інфлянцкі ўладар Ёган Вільгельм фон Фюрстэнбэрг і рыскі біскуп Вільгельм Гагенцоллерн. Паміж імі была падпісана дамова аб сумесных дзеяньнях супраць Маскоўскага ўварваньня.
Пасьля падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 годзе Посваль трапіў у склад Расейскай імпэрыі. У 1919 годзе паселішча было далучана да Летувіскай рэспублікі. У 1940 годзе Посваль апынуўся ў складзе СССР. Пасьля Другой Сусьветнай вайны, у 1946 годзе паселішча атрымала статус горада.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Посваль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў


