Янішкеле
| Янішкеле | |||||
| Joniškėlis | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1685 | ||||
| Горад з: | 1736 | ||||
| Павет: | Панявескі | ||||
| Раён: | Посвальскі | ||||
| мэр: | Стэпонас Рымкус | ||||
| Плошча: | 2,36 км² | ||||
| Насельніцтва (2010) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
1383 607 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Тэлефонны код: | 451 | ||||
| Паштовы індэкс: | LT-39305 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 56°01′ пн. ш. 24°10′ у. д. / 56.017° пн. ш. 24.167° у. д.Каардынаты: 56°01′ пн. ш. 24°10′ у. д. / 56.017° пн. ш. 24.167° у. д. | ||||
|
Янішкеле на мапе Летувы
Янішкеле
|
|||||
Янішкеле (па-летувіску: Joniškėlis) – горад у паўночнай Летуве, знаходзіцца ў Посвальскім раёне Панявескага павету ў 17 км ад Посвалю. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 1,4 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.
У гістарычных крыніцах упершыню Янішкеле ўзгадваюцца з 1685 года. У 1736 годзе Янішкеле атрымалі гарадзкія правы. З XVII стагодзьдзя да Другой Сусьветнай вайны горад належаў сям’і Карпаў. Яны стварылі тут буйны архіў, які, аднак, быў разрабаваны пад час Першай Сусьветнай вайны. У 1894 годзе ў маёнтку Карпаў працаваў эканомам Габрыэль Ландсбергіс-Жэмкалніс, летувіскі драматург і дзед Вітаўтаса Ландсбергіса.
Рэзыдэнцыя Карпаў (18 будынкаў), зьяўляецца буйнейшым і найлепей захаваным помнікам архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Летуве. Яна была пабудаваная ў 1763 годзе. Пасьля Другой Сусьветнай вайны тут знаходзілася сярэдняя школа, цяпер гэта прыватная ўласнасьць. Пабудовы акружаныя паркам. Да парку прымыкае рака Мажупа, а да рэзыдэнцыі вядзе ліпавая алея.
28 лютага 2005 году Янішкеле атрымалі герб[1].
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Янішкеле — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў