Клайпеда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Каардынаты: Geographylogo.svg 55°42′ пн. ш. 21°8′ у. д. (G)(O)

Клайпеда
Klaipėda
Панарама Клайпеды
Герб
Мянушка: Uostamiestis (партовы горад)
Раён Клайпедзкі гарадзкі раён
Павет Клайпедзкі павет
Першыя згадкі 1252
Горад з 1254
Насельніцтва 185 899
Геаграфічныя каардынаты 55°42′ пн. ш. 21°8′ у. д. (G)
Часавы пас
 - улетку
+2
+3
Афіцыйны сайт

Кла́йпеда (па-летувіску: Klaipėda, па-нямецку: Memel) — трэці па велічыні горад Летувы пасьля Вільні і Коўна, знаходзіцца на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора ў Куршскай затоцы. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Клайпедзкага павета і Клайпедзкага гарадзкога раёна. Горад зьяўляецца буйнейшым незамярзаючым портам Летувы і адным з буйнейшых ў Балтыйскім моры.

Клайпеда і прылягаючыя землі маюць асобную ад Летувы гісторыю. Да 1923 года Клайпеда належала Нямеччыне.

[рэдагаваць] Гісторыя

Першыя паселішчы куршаў на тэрыторыі сучаснага горада вядомыя з першых стагодзьдзях н.э. У 1252 годзе пасьля захопу прылягаючых земляў крыжакамі тут быў заснаваны замак Мемельбург, а потым ў 1253 годзе – горад. З 1525 году Мемель належыць Прускаму княству, а ў 1629-1635 г.г – Швэцыі. З 1701 года горад у Прускім каралеўстве. З 1757 да 1762 года горад быў захоплены Расейскай імпэрыяй, а з 1871 года трапіў у склад Германскай імпэрыі.

Пасьля Першай Сусьветнай вайны з 1920 году горад быў перададзены пад кіраўніцтва Антанты і тут разьмясьціўся францускі гарнізон.

Урад Летувіскай Рэспублікі жадаў далучыць горад, але не было ні гістарычных, ні этнаграфічных падстаў для абгрунтаваньня такіх дзеяньняў. Каб атрымаць хоць якія падставы для прад'яўленьня правоў на горад, летувісы нанялі францускіх жалнераў, якія пераапрануўшыся ў цывільнае адзеньне, з лёзунгамі на летувіскай мове паднялі паўстаньне, якое выглядаля як "жаданьне старажытнага летувіскага горада" далучыцца да Летувы. Антанта, пасьля перамогі, рознымі шляхамі пасляблдяла Германію, і з лёгкасьцю пагадзілася перадаць гэты нямецкі горад Летуве.

У 1924 годзе горад апынуўся Летуве, але 22 сакавіка 1939 году Нямеччына прад'явіла ўльтыматум з патрабаваньнем вяртаньня Клайпеды, які Летува прыняла. 28 студзеня 1945 году Клайпеда была акупіраваная Савецкімі войскамі і, спачатку, адносілася да Калінінградзкай вобласьці, а з 1950 году далучана да Летувіскай ССР.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Клайпедасховішча мультымэдыйных матэрыялаў