Прэкуле
| Прэкуле | |||||
| Priekulė | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе | ||||
| Горад з: | 1948 | ||||
| Былыя назвы: | Памінія, Prökuls | ||||
| Павет: | Клайпедзкі | ||||
| Раён: | Клайпедзкі | ||||
| мэр: | Валерыюс Велкас | ||||
| Плошча: | 2,45 км² | ||||
| Насельніцтва (2005) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
1690 690 |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Тэлефонны код: | 46 | ||||
| Паштовы індэкс: | LT-96047 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 55°33′ пн. ш. 21°20′ у. д. / 55.55° пн. ш. 21.333° у. д.Каардынаты: 55°33′ пн. ш. 21°20′ у. д. / 55.55° пн. ш. 21.333° у. д. | ||||
|
Прэкуле на мапе Летувы
Прэкуле
|
|||||
Прэ́куле (па-летувіску: Priekulė) — горад у заходняй Летуве, знаходзіцца ў Клайпедзкім раёне Клайпедзкага павету за 20 кілямэтраў ад Клайпеды. Колькасьць насельніцтва налічвае 1,7 тыс. чалавек. Горад знаходзіцца ў этнаграфічным рэгіёне Малая Летува. Праз горад цячэ рака Мінія. Прэкуле зьяўляецца чыгуначнай станцыяй на лініі Клайпеда - Савецк [1].
Назва Прэкуле ўпершыню ўзгадваецца ў першай палове ХVI стагодзьдзя. Пачаткова паселішча мела назву Памінія (на рацэ Мінія), і гэта была малая вёска з трыма гаспадаркамі. У 1511 годзе тут адкрылася карчма «zur Minnige». У 1540 годзе яе набыў Лукас Прэкал. Ад яго фаміліі, пайшла і новая назва паселішча «Прэкола» ці «Прэкуле», якая ўпершыню зьявілася на мапе ў 1548 годзе. У 1587 годзе ў паселішчы быў пабудаваны касьцёл.
У 1609 годзе, пад час Польска-Швэдзкай вайны 1600 – 1611 гадоў паселішча было спаленае польска-літвінскімі войскамі. У 1688 годзе быў пабудаваны новы касьцёл.
У 1905 годзе, паселішча знаходзтлася ў складзе Прусіі, якое цяпер мела назву «Prökuls», мела 500 дамоў і было заселенае пераважна лютэранамі. Перад Другой Сусьветнай вайной у паселішчы жыло каля 1200 чалавек.
Пасьля 1921 году Прэкуле апынулася ў складзе Левувы. Статус гораду Прэкуле атрымала ў 1948 годзе.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ [http://bse.sci-lib.com/article092448.html // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Прэкуле — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў