Немянчын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Немянчын
Nemenčinė
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Nemencine COA.gif Flag of Nemenčinė.jpg
Герб Немянчына Сьцяг Немянчына
Павет: Віленскі
Раён: Віленскі
Насельніцтва: 5879 (2009)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+3
Паштовы індэкс: LT-15168
Геаграфічныя каардынаты: 54°51′ пн. ш. 25°29′ у. д. / 54.85° пн. ш. 25.483° у. д. / 54.85; 25.483Каардынаты: 54°51′ пн. ш. 25°29′ у. д. / 54.85° пн. ш. 25.483° у. д. / 54.85; 25.483
Немянчын на мапе Летувы
Немянчын
Немянчын
Немянчын
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Немянчын (лет. Nemenčinė, польск. Niemenczyn) — места ў Летуве, пры ўтоку рэчкі Немянча ў Вяльлю. Цэнтар мескага і сельскага старостваў Віленскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва 5879 чал. (2009). Знаходзіцца за 20 км на паўночны ўсход ад Вільні; на шашы Вільня — Сьвянцяны.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Немянчын» утварыўся ад назвы рэчкі Немянчынка (Немянча). Тым часам гідронім выводзяць зь летувіскай мовы як спалучэньне выразу «не мана», што азначае «не маё», і слова «чынай», што азначае «тут». Абапіраючыся на такую інтэрпрэтацыю, дасьледнікі мяркуюць, што рэчка была мяжою паміж старажытнымі княствамі. Іх меркаваньне падмацоўвае даўняе гарадзішча з IIV стагодзьдзяў, якое знаходзіцца за 1,5 км на поўнач ад Немянчына[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўспамін пра Немянчын датуецца 1338 годам. У 1387 вялікі князь літоўскі Ягайла заснаваў тут першы касьцёл. У 1434 паселішчам валодаў Андрэй Саковіч.

Немянчын. Н. Орда, XIX ст.

У 1557 мясцовых жыхароў вызвалілі ад падаткаў з наданьнем абавязку ўтрымліваць масты празь Вяльлю. Паводле зьвестак за 1569 Немянчын знаходзіўся ў валоданьні вялікіх князёў. У 1766 зь мястэчка, а таксама вёсак Немянчын і Геяны ўтварылася асобнае нягродавае староства[2]. 27 красавіка 1794 году паміж паўстанцамі Т. Касьцюшкі і расейскімі войскамі адбылася бітва пад Немянчынам.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Немянчын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце. За часамі вызвольнага паўстаньня (18301831) у ваколіцах мястэчка адбыліся сутычкі з расейскімі войскамі.

У 1920 Немянчын апынуўся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам гміны Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 Немянчын апынуўся ў складзе Летувы, дзе 10 кастрычніка 1955 атрымаў статус места. У 2004 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне мескага гербу.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Немянчыне працуюць 2 гімназіі, меская і дзіцячая бібліятэкі, тэатар. У першую суботу сакавіка ў месьце праходзіць кірмаш «Немянчынскі Казючык».

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла

У Немянчыне дзейнічае Этнаграфічны музэй Віленшчыны.

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1855)
  • Могілкі каталіцкія, капліца

Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Уладзімер Міхневіч. Немянчын — горад на «нічыёй зямлі» // «Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё», 23 сакавіка 2009.
  2. ^ Niemenczyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich(пол.). Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 85—86.
  3. ^ Неменчинъ // Географическо-статистический словарь Российской империи. T. 3: Лаарсъ — Оятъ. — СПб, 1867. С. 415.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Немянчынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў