Гервяты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гервяты
Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшае Тройцы
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Астравецкі
Сельсавет: Гервяцкі
Насельніцтва: 494 (2006)
Тэлефонны код: +375 1591[1]
Паштовы індэкс: 231213[1]
Аўтамабільны код: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°41′33″ пн. ш. 26°8′28″ у. д. / 54.6925° пн. ш. 26.14111° у. д. / 54.6925; 26.14111Каардынаты: 54°41′33″ пн. ш. 26°8′28″ у. д. / 54.6925° пн. ш. 26.14111° у. д. / 54.6925; 26.14111
Гервяты на мапе Беларусі
Гервяты
Гервяты
Гервяты
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Гервя́ты[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Лоша. Цэнтар сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 494 чал. (2006). Знаходзяцца за 24 км на паўночны ўсход ад Астраўца, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Солы; на аўтамабільнай дарозе Варняны — Жодзішкі.

Гервяты — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны. У 1990-я тут праводзіліся беларуска-летувіскія сустрэчы на высокім узроўні, навуковыя канфэрэнцыі гісторыкаў.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Гервяты датуецца 1434. У 1536 біскуп віленскі Ян заснаваў тут драўляны касьцёл Сьвятой Тройцы. Пад 1563 Гервяты згадваюцца як мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясьціна ўвайшла ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Гервяты апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. Станам на 1796 у мястэчку было 49 двароў. У XIX — пачатку XX стст. Гервяты знаходзіліся ў валоданьні Дамейкаў. На 1885 — 20 двароў. У 18991903 тут збудавалі мураваны Касьцёл Сьвятой Тройцы ў нэагатычным стылі, адзін з найпрыгажэйшых у краі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 Гервяты занялі нямецкія войскі. Цягам 19191920 тут гаспадарылі польскае войска, бальшавікі. У 1920 мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводзтва.

У 1939 Гервяты ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабіліся цэнтрам сельсавету Астравецкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. З 25 сьнежня 1962 да 6 студзеня 1965 Гервяцкі сельсавет уваходзіў у склад Смаргонскага раёну. Станам на 1970 у вёсцы было 132 двары, на 1993 — 200.

[рэдагаваць] Насельніцтва

[рэдагаваць] Інфраструктура

У Гервятах працуюць сярэдняя і няпоўная сярэдняя школы, дом культуры.

[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя

Млын водны

Дзейнічае культурна-асьветніцкі цэнтар. Праз Гервяты праходзіць турыстычны маршрут «Касьцёлы Вялейскага краю» (Ашмяны — Гудагай — Астравец — Варняны — Міхалішкі — Гервяты — Солы — Смаргонь)[4].

[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ a b Белпошта
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9.
  3. ^ Валеры Шаблюк. Гервяты // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 518.
  4. ^ Гервяты // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Гервятысховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах