Гарады і вёскі Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гарады і вёскі Беларусі
Поўны збор энцыкляпэдыі.
Поўны збор энцыкляпэдыі.
Аўтары НАН РБ, ІМЭФ НАН
Краіна Беларусь Беларусь
Мова арыгіналу Беларуская
Выдавецтва БелЭн імя П. Броўкі
Выданьне 2004—2011

Гарады́ і вёскі Белару́сі — шматтомная энцыкляпэдыя на беларускай мове, выданьне Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру, Выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя» імя Петруся Броўкі. Выпуск выданьня ажыцьцяўляецца на заказ і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

У даведніку на падставе найноўшых архіўных і іншых крыніцаў адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі — 6 абласьцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёну, у тым ліку тых, якія перасталі існаваць.

Зьмяшчае шмат каляровых і чорна-белых здымкаў, малюнкаў, мапаў.

Зьмест

Бібліяграфія [рэдагаваць]

  1. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.
  3. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. SBN 985-11-0373-X.
  4. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0303-0.
  5. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / У. У. Бянько і інш. — Мн.: БелЭн, 2008. — 727 с. ISBN 978-985-11-0409-9.
  6. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / У. Д. Будзько і інш. — Мн.: БелЭн, 2009. — 591 с. ISBN 978-985-11-0440-2.
  7. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / У. А. Бадакоў і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2009. — 542 с. ISBN 978-985-11-0452-5.
  8. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 1. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978—985-11-0302-3.
  9. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 2. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6.
  10. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 3. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2012. — 624 с.: іл. ISBN 978-985-11-0636-9.

Ацэнкі [рэдагаваць]

Былая загадчыца адной з рэдакцыяў «БелЭн» Тамара Кароткая адзначае, што шматтомныя энцыкляпэдыя «Гарады і вёскі Беларусі» — гэта прадукт досыць даўні, гэта яшчэ напрацоўкі Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру дваццацігадовай даўнасьці[1].

Памылкі [рэдагаваць]

У энцыкляпэдыі дапушчана шмат памылак. Самыя распаўсюджаныя: альфабэтнае сартаваньне артыкулаў паводле расейскамоўнага напісаньня, недакладныя зьвесткі[2][3], поўдзень блытаецца з поўначчу, пунктуацыйныя і стылістычныя памылкі.

Цікавая інфармацыя [рэдагаваць]

Параўнаньне вокладак другога тому

Сустракаюцца два варыянты афармленьня вокладак кнігаў: з выявай і без выявы.

Крыніцы [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]