Свабода (радыё)
| Радыё «Свабода» | |
| Радыё «Свабодная Эўропа»/Радыё «Свабода» | |
| RFE Logo.png Радыё «Свабодная Эўропа» |
|
| Горад | Прага |
|---|---|
| Краіна | Чэхія |
| Частасьць | 612 кілягэрц |
| Час вяшчаньня | 6.00-8.00, 18.00-00.00 |
| Зона вяшчаньня | Паўночны захад Беларусі |
| Пачатак працы | 1949 год |
| Замяніла | Радыё Вызваленьне |
| Заснавальнік | Цэнтральная разьведвальная ўправа ЗША |
| Уласьнік | Кангрэс ЗША |
| Кіраўнікі | Джэфры Гедмін |
| Сайт | www.svaboda.by |
| svaboda | |
| svaboda.org | |
| Вконтакте | radiosvaboda |
| YouTube | svabodavideo |
| Он-лайн-трансьляцыя | http://mfile.akamai.com/10620/live/reflector:31071.asx |
Радыё «Свабодная Эўропа»/Радыё «Свабода» (па-ангельску: Radio Free Europe/Radio Liberty) — радыёстанцыя, якая фінансуецца Кангрэсам ЗША. Старшыня — Джэфры Гедмін[1].
Паводле сайту радыёстанцыі, місія Радыё «Свабода» — «падтрымка дэмакратычных каштоўнасьцяў і інстытутаў шляхам пашырэньня інфармацыі і ідэяў»[2].
Зьмест |
Мінуўшчына[рэдагаваць]
Створана ў 1949 годзе ў Нью-Ёрку. У 1950 годзе сядзіба перамясьцілася ў Мюнхэн (Нямеччына). Улетку 1950 году пачалося вяшчаньне зь перасоўных радыёперадатчыкаў, уладкаваных у аўтафургонах, якія перамяшчаліся ўздоўж мяжы з Чэхаславакіяй — першыя перадачы былі на чэскай мове. Прыкладна праз год у Мюнхэне пад радыёстанцыю абсталявалі асобны будынак.
Радыё «Свабодная Эўропа» ўтварылі для вяшчаньня на краіны Усходняй Эўропы, якія пасьля 1945 году трапілі ў сфэру ўплыву СССР, а таксама на Летуву, Латвію ды Эстонію (ЗША не прызналі іх улучэньня ў склад СССР). Для астатніх 12 рэспублік СССР утварылі Радыё «Свабода». Беларуская служба Радыё «Вызваленьне» пачала вяшчаньне 20 траўня 1954 году[3]. У 1959 годзе адбылася зьмена назову радыёстанцыі з «Вызваленьне» на «Свабода»[4]. У 1973 годзе Радыё «Свабода» й Радыё «Свабодная Эўропа» вывелі з-пад фінансавай апекі Галоўнай разьведвальнай ўправы ЗША й перадалі пад кіраваньне адмыслова створанаму Камітэту міжнароднага радыёвяшчаньня. Ад таго часу фінансаваньне ажыцьцяўляецца адкрыта праз амэрыканскі Кангрэс[5]. 1 кастрычніка 1976 году «Свабодную Эўропу» й Камітэт Радыё «Свабода» злучылі ў адно прадпрыемства[6]. Пасьля ўсталяваньня дыпляматычных дачыненьняў між ЗША й КНР у 1979 годзе спынілі вяшчаньне на уйгурскай мове[7], а пазьней — і на карачаева-балкарскай[8]. 21 лютага 1981 году ў мюнхэнскім будынку радыёстанцыі адбыўся выбух, зладжаны на замову Аддзелу дзяржаўнае бясьпекі Румыніі групаю асобаў на чале з вэнэсуэльскім тэрарыстам Ільічом Рамірэсам Санчэсам зь мянушкай Шакал, які дагэтуль адбывае пажыцьцёвае зьняволеньне. У выніку выбуху некалькі чалавек было паранена, матэрыяльныя страты склалі некалькі мільёнаў даляраў[9].
30 лістапада 1988 году СССР спыніў радыёглушэньне[10]. У выніку скарачэньня ўрадавых выдаткаў амэрыканскім Кангрэсам і прэзыдэнтам Білам Клінтанам у 1993 годзе зачынілі вугорскую й аўганскую службы[11]. У студзені 1994 году вяшчаньне пашырылася на краіны былой Югаславіі — Босьнію, Сэрбію, Харватыю й Чарнагорыю. Улетку 1994 году Біл Клінтан прыняў прапанову прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла й чэскага ўраду аб пераезьдзе радыёстанцыі зь Мюнхэну ў пусты будынак фэдэральнага чэхаславацкага парлямэнту ў цэнтры Прагі. У жніўні амэрыканскі Кангрэс зацьвердзіў пастанову аб пераезьдзе, што закончылі ў 1995 годзе, а таксама «Закон аб міжнародным радыёвяшчаньні», на падставе якога ўсе невайсковыя ўрадавыя службы міжнароднага вяшчаньня падпарадкавалі адмыслова створанай Радзе кіраўнікоў радыёвяшчаньня. У 1994 годзе таксама адчынілася прадстаўніцтва ў Менску, першаю кіраўніцаю якога стала Жана Літвіна[12]. Пасьля пераезду першыя перадачы з Прагі загучалі 1 красавіка 1995 году, а першая беларуская — 8 траўня[13].
У 1990-я гг., пасьля палітычных зьменаў ва Ўсходняй Эўропе, зачынілі таксама польскую, чэскую й славацкую службы. Адначасна пачалося вяшчаньне на Іран ды Ірак.
З 2000-х гадоў у этэр выходзяць перадачы на больш як 20 мовах. Вяшчаньне вядзецца на кароткіх хвалях, праз спадарожнікі й сеціва. Перадачы таксама рэтрансьлююцца ў многіх краінах мясцовымі радыёстанцыямі. На сядзібе ў Празе працуе 550 супрацоўнікаў. Прадстаўніцтвы працуюць у 19 краінах[14].
Перадачы[рэдагаваць]
- 1991 вачыма ўдзельніка (нядзеля, 19:30, 21:30 і 23:30 ды панядзелак, 7:30; вядоўца Сяргей Навумчык);
- Бацькі і дзеці незалежнасьці (Аляксандра Дынько);
- Беларускае замежжа (Тацяна Поклад);
- Беларуская Атлянтыда (Вячаслаў Ракіцкі);
- Бліц-аналіз (Віталь Цыганкоў);
- Вашы дзеці (Аляксандра Дынько);
- Вольная студыя (Міхась Скобла);
- Вянок памяці (Галіна Абакунчык);
- Госьць (Ганна Соўсь);
- Дом літаратара (Валянціна Аксак);
- Званочкі (Ян Максімюк);
- Зона (Алена Ціхановіч);
- Онлайн-канфэрэнцыя (Віталь Цыганкоў);
- Падарожжы (Віталь Сямашка);
- Паштовая скрынка 111 (Валянцін Жданко);
- Праскі акцэнт (Юры Дракахруст);
- Тры песьні (Максім Жбанкоў);
- У турмах (Алена Струвэ);
- Чытальная заля;
- Экспэртыза (Валер Карбалевіч).
Частасьці[рэдагаваць]
Сярэднія хвалі: 612 кілягэрцаў а 6:00-8:00 і 18:00-0:00. Кароткія хвалі: 6075 і 6105 кілягэрцаў а 6:00-8:00, 6120 і 11890 кілягэрцаў а 18:00-20:00, 5930 кілягэрцаў а 20:00-0:00. Спадарожнік «Хот Бёрд(en)» 8: арбітальнае(be) разьмяшчэньне — 13° усходняй даўгаты, палярызацыя хваляў(en) — вэртыкальная, частасьць — 12,226 гігагэрцаў, папераджальнае выпраўленьне памылак(en) — 3/4, новая знакавая хуткасьць(en) — 27,5 мэгазнакаў/сэк., распазнавальнік пакета відэа і спасылкі на гадзіньнік перадачы — HB1-8:4260 і HB9-28:4360, хуткасьць дадзеных(en) — 192 кілябіт/сэк., кадаваньне(be) — MPEG2(en).
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Алесь Дашчынскі. Гедмін моцна расчараваны, як беларуская ўлада ставіцца да Курапатаў // Радыё «Свабода». 21 траўня 2009
- ^ Місія Радыё Свабода
- ^ Свабодзе — 55! // Радыё «Свабода». 18 траўня 2009
- ^ Сяргей Шупа. Радыё Свабода год за годам: 1959 // Радыё «Свабода». 6 ліпеня 2009
- ^ Сяргей Шупа. Радыё Свабода год за годам: 1973 // Радыё «Свабода». 20 ліпеня 2009
- ^ Сяргей Шупа. Радыё Свабода год за годам: 1976 // Радыё «Свабода». 23 ліпеня 2009
- ^ Сяргей Шупа. Радыё Свабода год за годам: 1979 // Радыё «Свабода». 26 ліпеня 2009
- ^ Сяргей Шупа. Радыё Свабода год за годам: 1982 // Радыё «Свабода». 29 ліпеня 2009
- ^ Сяргей Шупа. Радыё Свабода год за годам: 1981 // Радыё «Свабода». 28 ліпеня 2009
- ^ Сяргей Шупа. Радыё Свабода год за годам: 1988 // Радыё «Свабода». 4 жніўня 2009
- ^ Сяргей Шупа. Радыё Свабода год за годам: 1993 // Радыё «Свабода». 9 жніўня 2009
- ^ Сяргей Шупа. Радыё Свабода год за годам: 1994 // Радыё «Свабода». 10 жніўня 2009
- ^ Сяргей Шупа. Радыё Свабода год за годам: 1995 // Радыё «Свабода». 11 жніўня 2009
- ^ Вольга Грынявіцкая. Джэф Гэдмін: «Калі ўлады баяцца Радыё Свабода, то гэта выглядае, што яны баяцца свайго народа…» // Народная воля. №79-80 (3005-3006) 26 траўня 2009
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула пра Злучаныя Штаты Амэрыкі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |