Лявон Вольскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Лявон Вольскі
Lavon Volski on Krambambula Concert, September 11, 2004.jpg
Поўнае імя Леанід Артуравіч Зэйдэль-Вольскі
Дата нараджэньня 14 верасьня 1965
Месца нараджэньня Сьцяг Беларускай ССР Менск, БССР
Дата сьмерці
Месца сьмерці {{{мейсца_сьмерці}}}
Гады 1984-зараз
Краіна Сьцяг Беларусі Беларусь
Нацыянальнасьць {{{Нацыянальнасьць}}}
Прафэсіі
Інструмэнты гітара
Жанры рок
Псэўданімы Kanzler
Гурты Мроя
Новае Неба
N.R.M.
Zet
Крамбамбуля
Супрацоўніцтва
Лэйблы
www.lvolski.com

Ляво́н Арту́равіч Во́льскі (сапраўднае імя Леанід Арту́равіч Зэйдэль-Во́льскі[1]; нарадзіўся 14 верасьня 1965, Менск) — беларускі музыка, літаратар, мастак. Заснавальнік Мроі, N.R.M. і Крамбамбулі. Таксама граў і сьпяваў у гурце Новае Неба.

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Лявон Вольскі нарадзіўся 14 верасьня 1965 году ў Менску. Яго дзед Віталь Вольскі (19011988) у 1930-х гадах працаваў дырэктарам Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР. Бацька, паэт Артур Вольскі (19242002), шмат пісаў для дзяцей, перакладаў з пяці моў і стаяў у першых шэрагах нацыянальнага Адраджэньня канца 1980-х — пачатку 1990-х. Продкі Лявона — магілёўскія немцы-лютэране, таму яго сапраўднае прозьвішча — Зэйдэль-Вольскі.

У 1981 годзе ў Менскай мастацкай вучэльні ім. Глебава разам з Уладзімерам Давыдоўскім і Алезісам Дземідовічам ён заснаваў рок-групу «Фаварыт» (пасьля — «Мроя»).

У 1989 у разгар перабудовы «Мроя» (Алег Дземідовіч, Юрась Ляўкоў, Піт Паўлаў, Лявон Вольскі) прагучала на ўвесь СССР, запісаўшы на ўсесаюзнай студыі «Мэлёдыя» пласьцінку «Дваццаць восьмая зорка». У 1994 годзе музыкі «Мроі» ствараюць новую групу — «N.R.M.» («Незалежная Рэспубліка Мроя»), якая за 13 гадоў выпусьціла 8 альбомаў і трывала заслупавала за сабой рэнамэ флагманаў беларускага року. Сумесныя праекты з удзелам Вольскага — «Народны альбом» і «Я нарадзіўся тут» — сталі ў Беларусі культавымі, а «Gazeta Wyborcza» нават назвала «Народны альбом» галоўнай падзеяй 1997 году ў Польшчы.

Акрамя «N. R. M» Вольскі сьпявае і грае ў гуртах «Крамбамбуля» ды «ZET». Аўтар некалькіх кніг паэзіі. Жанаты. Жонка Ганна Вольская — музычны прадусар. Дачцы Адэлі 9 гадоў.

[рэдагаваць] Творчы шлях

У гурце «Мроя» быў вакалістам і клявішнікам. Аўтар тэкстаў гурта ULIS, альбом Па-над дахамі (1995). У гуртах «N.R.M.», «Крамбамбуля» — вакаліст і рытм-гітарыст. Браў удзел у гурце «Новае Неба»[2] у якасьці рытм-гітарыста і бэк-вакаліста. А таксама вакаліст і рытм-гітарыст гурта «ZET».

[рэдагаваць] Публікацыі

Выпусьціў дзьве кнігі паэзіі: «Калідор» (1993) і «Фотаальбом» (2000). Разьмяшчаў артыкулы і апавяданьні ў «Нашай Ніве». Друкаваўся ў часопісе «Тэксты». Апавяданьне «Новая кватэра Казімера» ў зборніку прозы «Паветраны шар» зь бібліятэкі «Нашай Нівы».

[рэдагаваць] Іншае

Вёў перадачу «Квадракола» на «Радыё Рацыя».

[рэдагаваць] Дыскаграфія

[рэдагаваць] Сольныя альбомы

[рэдагаваць] Супольныя праекты

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Хартыя'97, Лявон Вольский: «Запреты растят оппозицию»(рас.)
  2. ^ Лявон Вольскі на старонцы «Хто ёсьць хто ў РБ» (рас.)

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

На іншых мовах